Навіны на тэму: свабода слова
12.02.2016 Рэдактары недзяржаўных СМІ звярнуліся ў Белтэлерадыёкампанію
У лісце прадстаўнікі СМІ звяртаюць увагу на тое, што ў эфіры ад 7 лютага журналістаў недзяржаўных выданняў згадвалі ў адмоўным святле з выкарыстаннем механізмаў агрэсіўнай прапаганды найгоршага кшталту: падзяленне на “сваіх” і “чужых”, навешванне ярлыкоў, агульнае прыніжэнне.
10.02.2016 Шорт-ліст “Індэкса цэнзуры”: без “Народнай волі”, але з Беларускім свабодным тэатрам
У сваім конкурсе “Свабода слова” арганізацыя “Індэкс цэнзуры” ўзнагароджвае людзей і праекты, якія ў небяспечных і складаных умовах змагаюцца за свабоду слова.
09.02.2016 Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя
"Каментар эксперта": Былы супрацоўнік МУС Андрэй Палуда падзяліўся сваімі думкамі наконт фактаў злоўжывання супрацоўнікамі праваахоўных органаў сваіх службовых паўнамоцтваў."Падзея": Прадстаўнікі беларускай грамадзянскай супольнасці Алесь Бяляцкі і Жанна Літвіна наведалі з працоўным візітам Брусель.
08.02.2016 Праваабаронца просіць пракуратуру праверыць публікацыі на сайце «Вечерний Могилев» на наяўнасць прыкмет экстрэмізму
Падставай для звароту сталі неаднаразовыя публікацыі аб «гражданине Д.», у якіх факусуецца ўвага на прыналежнасці гэтай асобы да катэгорыі трансгендэраў і дазваляюцца выказванні ў пагардлівым тоне пра прадстаўнікоў сэксуальных меншасцяў у цэлым.
04.02.2016 Суд спыніў адміністрацыйны працэс ў дачыненні журналісткі-фрылансера Ларысы Шчыраковай
4 лютага ў судзе Савецкага раёна Гомеля разглядалася чарговая адміністрацыйная справа ў дачыненні журналісткі-фрылансера Ларысы Шчыраковай. Міліцыя склала на журналістку пратакол па артыкулу 22.9 КаАП – незаконны выраб прадукцыі СМІ.
04.02.2016 Гомельскага журналіста-фрылансера пакаралі новым штрафам
Суд Буда-Кашалёўскага раёну 4 лютага пакараў гомельскага журналіста-фрылансера Кастуся Жукоўскага штрафам у 40 базавых велічыняў - на сёння гэта 8 млн. 400 тыс. рублёў.
03.02.2016 Журналіст-фрылансер Наталля Крывашэй падала скаргу ў Камітэт ААН
Журналіст-фрылансер гомельскага аддзялення ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" Наталля Крывашэй падала скаргу ў Камітэт ААН па правах чалавека аб парушэнні права на атрыманне і распаўсюд інфармацыі.
02.02.2016 Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя
"Каментар эксперта": Днямі Вячаславу Касінераву патэлефанавала следчая і паведаміла, што справа аб яго збіцці не спыненая. "Падзея": 29 студзеня адбылася сустрэча дырэктара БДІПЧ АБСЕ Міхаэля Георга Лінка з прадстаўнікамі палітычнай апазіцыі і кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары”.
29.01.2016 На гомельскага журналіста-фрылансера Кастуся Жукоўскага складзены пратакол у Ветцы
Гомельскаму журналісту-фрылансеру Кастусю Жукоўскаму патэлефанаваў супрацоўнік Веткаўскага РАУС, паведаміў аб тым, што ў адносінах журналіста ў РАУС знаходзіцца адміністрацыйны матэрыял і запрасіў прыехаць, каб даць сведчанні.
28.01.2016 Прадстаўнік АБСЕ па пытаннях свабоды СМІ асудзіла напад на Паўла Дабравольcкага
Прадстаўнік АБСЕ па пытаннях свабоды СМІ Дуня Міятавіч асудзіла збіццё карэспандэнта партала TUT.BY Паўла Дабравольскага супрацоўнікамі міліцыі ў Мінску і чарговы раз заклікала беларускія ўлады забяспечыць абарону журналістаў.
27.01.2016 Збіццё Паўла Дабравольскага: ГА “БАЖ” патрабуе ўзбудзіць крымінальную справу
Заяву з патрабаваннем высветліць і прыцягнуць да адказнасці асобаў, што збівалі журналіста, накіравалі ў Следчы камітэт.
26.01.2016 Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя
"Падзея": У судзе Фрунзенскага раёна 25 студзеня пачаўся разгляд крымінальнай справы аб патрыятычных графіці. "Асоба": Праваабаронцы ўжо працяглы час збіраюць ўспаміны і сведчанні былых супрацоўнікаў СІЗА №1 і былых вязняў, сваякоў, на аснове якіх стартавала серыя публікацый “Таямніцы расстрэльнага калідора”.
25.01.2016 Міліцыя чакае Кастуся Жукоўскага для складання пратаколу, на гэты раз – у Буда-Кашалёве
Для складання пратаколу за журналісцкую дзейнасць у Буда-Кашалёўскі РАУС выклікаецца фрылансер Кастусь Жукоўскі. У канцы снежня ён быў у райцэнтры, па просьбе мясцовых жыхароў здымаў відэа пра праблемы на масласырзаводзе, працаўнікоў якога адправілі ў адпачынак за свой кошт.
25.01.2016 У «лепшых» савецкіх традыцыях: раёнка бэсціць актывістаў сацыяльнай сеткі з Акцябрскага
У 2014 годзе грамадскі актывіст з Акцябрскага Андрэй Павук з паплечнікамі стварыў групу «Рудабельская паказуха» ў сацыяльнай сетцы «Аднакласнікі». Група актыўна інфармавала карыстальнікаў Сеціва пра праблемы жыхароў Акцябрскага раёна.
22.01.2016 Грамадскі актывіст з Крычава ўлічыў мясцовую раёнку і паштавікоў у несумленнасці
Ён звярнуў увагу, што, згодна падпіснога каталога, у 2015 годзе павінны было быць надрукаваны і дастаўлены падпісчыкам 104 нумары раённай газеты “Крычаўскае жыццё”. За усе гэтыя нумары падпісчыкі заплацілі грошы з уласнай кішэні, аднак у 2015 годзе выйшла ўсяго толькі 100 нумароў.










