Навіны на тэму: свабода слова
15.03.2017 Спецдакладчыкі ААН занепакоены ўзнаўленнем гвалту супраць дэманстрантаў у Беларусі
Міклаш Харасці, эксперт па правах чалавека ААН, заклікае Беларусь спыніць гвалт і пераслед у дачыненні да дэманстрантаў, а таксама паважаць свабоду мірных сходаў.
14.03.2017 Пратэсты ў Беларусі - у цэнтры ўвагі міжнародных праваабарончых арганізацый
Аўтарытэтныя арганізацыі Amnesty International і Freedom House выказваюць сваё абурэнне пераследам удзельнікаў мірных акцый пратэсту, журналістаў і праваабаронцаў з боку ўладаў Беларусі.
14.03.2017 Андрэа Віктарын: Мы спадзяемся, што ў Беларусі не будзе якіх-небудзь гвалтоўных дзеянняў
Прадстаўніцтва Еўрасаюза ў Беларусі працягне сачыць за развіццём сітуацыі ў краіне. Пра гэта 14 сакавіка заявіла кіраўнік прадстаўніцтва ЕС Андрэа Віктарын у адказ на просьбу БелаПАН пракаментаваць масавыя затрыманні грамадзян і журналістаў у Беларусі апошнімі днямі.
14.03.2017 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
"Падзея": Валанцёры "Вясны" распавядаюць пра асаблівасці акцый супраць Дэкрэту №3, якія прайшлі ў Маладэчне і Оршы. "Каментар эксперта": У якіх месцах дазволена збірацца на мітынгі і пікеты ў абласных гарадах? Адказваюць праваабаронцы Уладзімір Вялічкін і Віктар Сазонаў.
14.03.2017 Civil Rights Defenders: спыніце пераслед праваабаронцаў у Беларусі
Шведская арганізацыя Civil Rights Defenders выказвае глыбокую занепакоенасць дзеяннямі беларускіх уладаў, якія пераследуюць і затрымліваюць журналістаў, праваабаронцаў і прадстаўнікоў палітычнай апазіцыі за ўдзел у мірных акцыях пратэсту.
14.03.2017 Заява БАЖ у сувязі з затрыманнямі журналістаў 12 сакавіка і судовымі працэсамі над імі
ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" выказвае пратэст у сувязі з масавымі затрыманнямі журналістаў і дзеяннямі супрацоўнікаў сілавых ведамстваў у дачыненні да іх. У час асвятлення масавых акцый пратэсту 12 сакавіка 2017 г. у Беларусі былі затрыманыя 18 журналістаў і блогераў.
12.03.2017 Затрыманні перад маршам "недармаедаў" у Рагачове
На пад'ездзе да Рагачова супрацоўнікі ДАІ спынілі машыны з журналістамі Белсата.
07.03.2017 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
“Хроніка”: Прэвентыўныя затрыманні актывістаў напярэдадні акцый пратэсту супраць Дэкрэту №3; праваабаронцаў “Вясны” не пусцілі ў калонію на суд над палітвязнем Міхаілам Жамчужным; “Асоба”: Святлана Астраханцава з МХГ - пра магчымасці расійскіх праваабаронцаў супрацьдзейнічаць антыканстытуцыйным законам.
06.03.2017 Як “шманалі” журналіста Казмерчака на мяжы
Рэдактара незалежнага аршанскага сайта Orsha.eu і старшыню моладзевага грамадскага аб’яднання “Звяз” Ігара Казмерчака затрымалі на мяжы, калі ён вяртаўся ў Беларусь пасля тыднёвай працоўнай паездкі ў Польшчу.
28.02.2017 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
“Падзея”: актывіст Алег Дашкевіч узгадвае падзеі 23 лютага, калі на лагер па аброне Курапатаў быў здзейснены напад. "Каментар": Дольшчык "Маяка Мінску" Павел Цітоў, які ўдзельнічаў у пікеце супраць няякаснага будаўніцтва, распавядае гісторыю супрацьстаяння дольшчыкаў і чыноўнікаў Першамайскага раёну Мінску.
21.02.2017 На мяжы затрымалі кнігі навукоўца Віктара Корбута
21 лютага прыкладна а 15 гадзіне на памежным пераходзе Дамачава памежнікі затрымалі Аляксандра, сябра гісторыка Віктара Корбута, які, сярод іншага, вёз кнігі з сэрыі «Бібліятэка Свабоды».
21.02.2017 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
“Падзея”: Акцыі пратэсту супраць Дэкрэту №3. Рэгіянальныя актывісты даюць ацэнку мерапрыемствам у сваіх гарадах, а праваабаронца “Вясны” Наста Лойка распавядае пра вынікі назірання за мінскім “Маршам абураных беларусаў”.
20.02.2017 Дзмітрыем Тарасюком зацікавіліся праваахоўныя органы
Да жыхара Пінска Дзмітрыя Тарасюка, які патрабуе спыніць трансляцыю расейскіх СМІ, наведаліся праваахоўнікі.
16.02.2017 Журналістку Свабоды не пусьцілі на сустрэчу памочніка Лукашэнкі з «дармаедамі»
Адміністрацыя Маскоўскага раёну Менску забараніла карэспандэнтцы Свабоды Галіне Абакунчык прысутнічаць у будынку адміністрацыі падчас прыёму памочніка Аляксандра Якабсона, галоўнага інспэктара па Менску.
15.02.2017 АБСЕ: Для Беларусі актуальныя пытанні акрэдытацыі замежных журналістаў і прызнання фрылансераў
Дарадца офісу Прадстаўніка АБСЕ па пытаннях свабоды СМІ Айдар Батагараў, які браў удзел у працы канферэнцыі “Медыя Беларусі: выклікі і шанцы” адзначыў, што эксперты АБСЕ вядуць цесны дыялог з уладамі Беларусі ў галіне забеспячэння правоў журналістаў.










