Навіны на тэму: свабода слова
31.03.2017 У офісах “Белсата” ў Мінску адбыліся ператрусы, канфіскаваная тэхніка
У двух офісах тэлеканала “Белсат” у Мінску ідуць ператрусы. Пра гэта паведамляе прэс-служба БАЖ. Па папярэдняй інфармацыі, ператрусы санкцыянаваныя пракуратурай.
29.03.2017 Эксперты ААН асуджаюць узнаўленне масавага гвалту супраць мірных дэманстрантаў і патрабуюць вызваліць затрыманых
Заяву спецдакладчыка ААН па Беларусі Міклаша Харасці падтрымалі іншыя спецдакладчыкі - па пытанні свабоды мірных сходаў і аб'яднанняў, па становішчы праваабаронцаў і па пытанні свабоды меркаванняў і выказвання.
25.03.2017 ЕС: Прымяненне сілы супраць мірных дэманстрантаў нельга апраўдаць
Заява прэс-сакратара Службы знешняга дзеяння Еўрапейскага саюза па падзеях напярэдадні і падчас сённяшніх акцый “Дзень волі” ў Беларусі.
25.03.2017 Брытанскага журналіста закавалі ў кайданкі і білі па твары
Сёння ў Мінску ля плошчы Перамогі пад час разгону акцыі да Дня Волі быў затрыманы разам з многімі і брытанскі журналіст Філіп Уорвік.
23.03.2017 Гродзенскіх журналістаў масава выклікаюць у міліцыю перад 25 сакавіка
Прадстаўнікі праваахоўных органаў Гродна запрашаюць незалежных журналістаў "на размову". Сярод выкліканых праз тэлефон — журналісты Віктар Парфёненка, Андрэй Мялешка, Аляксандр Саенка, Вольга Корсун, Руслан Кулевіч.
21.03.2017 Меркіса чакае суд за незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ
У судзе Савецкага раёна Гомеля 23 сакавіка пачнецца разгляд адміністрацыйнай справы журналіста Яўгена Меркіса за ўдзел у акцыі пратэсту ў Рагачове па адміністрацыйным правапарушэнні па арт. 22.9 АК РБ “Незаконны выраб прадукцыі СМІ”.
21.03.2017 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
"Падзея": "Вясна" і FIDH заклікалі спыніць пераслед беларускіх актывістаў. Кіраўнік "Вясны" Алесь Бяляцкі - пра эфектыўнасць міжнароднага ціску ў цяперашняй сітуацыі. "Асоба": дырэктарка Lawtrend Вольга Смалянка -пра асаблівасці заканадаўства, якое рэгулюе дзейнасць грамадскіх аб’яднанняў.
20.03.2017 Абакунчык: Назаўтра пасля затрымання сказалі, што не дадуць акрэдытацыю на наступны год (тэкст прэс-канферэнцыі)
Прэс-канферэнцыя ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" з нагоды масавых затрыманняў журналістаў прайшла ў панядзелак, 20 сакавіка ў Мінску.
19.03.2017 У Гомелі ціск на журналістку Ларысу Шчыракову працягваецца праз сям’ю
Да бацькоў журналісткі Ларысы Шчыраковай наведаліся супрацоўнікі міліцыі, якія пагражалі, што Інспекцыя па справах непаўнагадовых забярэ яе сына ў інтэрнат.
18.03.2017 ЕС запатрабаваў ад беларускіх улад неадкладнага вызвалення дэманстрантаў і журналістаў
Неадкладнага вызвалення ўдзельнікаў акцый пратэсту і журналістаў запатрабаваў ад беларускіх улад Еўрапейскі саюз.
18.03.2017 Рэдактара сайта Kraj.by будуць судзіць за артыкул пра акцыю “недармаедаў”
Супрацоўнікі міліцыі склалі адміністрацыйны пратакол на рэдактара сайта Kraj.by Святлану Цішко. Журналістку вінавацяць у парушэнні парадку арганізацыі масавых мерапрыемстваў (арт. 23.34).
18.03.2017 Гарадзенскія праваабаронцы звярнуліся да службовых асобаў вобласці у сувязі з пераследам журналістаў і актывістаў
Праваабаронцы ўказалі на тое, што на Гарадзеншчыне грамадзяне не могуць рэалізаваць свайго канстытуцыйнага права на правядзенне мірных сходаў, што выліваецца ў такія негатыўныя наступствы як арышты і штрафы.
18.03.2017 Дырэктар БДІПЧ АБСЕ заклікае ўлады Беларусі захоўваць права грамадзян на мірныя сходы
Заклапочанасць у сувязі з інфармацыяй пра штрафы і затрыманні дзясяткаў удзельнікаў пратэстаў і праваабаронцаў у Беларусі выказаў 17 сакавіка дырэктар БДІПЧ АБСЕ Міхаэль Георг Лінк, паведамляе БелаПАН.
18.03.2017 БАЖ: За апошні тыдзень рэпрэсіі зазналі 25 журналістаў
За апошні тыдзень ад рэпрэсій пацярпелі 25 супрацоўнікаў СМІ і фрылансераў, сведчаць дадзеныя, апублікаваныя 17 сакавіка Беларускай асацыяцыяй журналістаў.
16.03.2017 Суд Першамайскага раёна Мінска апраўдаў журналістку Дзіяну Серадзюк
Суд Першамайскага раёна Мінска 16 cакавіка разглядаў справу журналісткі Дзіяны Серадзюк.










