Навіны на тэму: свабода слова

Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

18.07.2017 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

“Асоба”: Кіраўнік Цэнтра маніторынгу выбараў і навучання дэмакратыі, былы палітычны зняволены Анар Мамедлі распавядае пра бягучую сітуацыю і становішча праваабаронцаў у Азербайджане. “Каментар эксперта”: Прадстаўніца Платформы грамадзянскай салідарнасці Вольга Захарава разважае наконт эфектыўнасці Маскоўскага механізму, які быў ініцыяваны ў адносінах да Беларусі ў 2011 годзе.

Журналіст абскарджвае штраф за лісты ў штотыднёвік  “Ніва”

18.07.2017 Журналіст абскарджвае штраф за лісты ў штотыднёвік “Ніва”

Карэспандэнт БелаПАН Уладзімір Лапцэвіч не пагадзіўся са штрафам у 1035 рублёў і накіраваў скаргу на рашэнне Ленінскага раённага суда ў аблсуд.

Суд спыніў справу за рэпост у сацыяльных сетках

14.07.2017 Суд спыніў справу за рэпост у сацыяльных сетках

Адміністратыўная справа супраць жыхаркі Светлагорску Аксаны Понасавай-Волкавай за рэпост інфармацыі ў сацыяльных сетках спыненая. Такое рашэнне прыняў суд Светлагорскага раёна 13 ліпеня.

Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

11.07.2017 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

"Каментар эксперта": Экспертка Front Line Defenders Марыя Шышчанкова распавядае пра новыя выклікі для праваабарончых арганізацый па ўсім свеце; “Падзея”: На мінулым тыдні ў Мінску прайшла 26-ая штогадовая сесія Парламенцкай асамблеі АБСЕ. Напярэдадні яе адбыўся Паралельны форум грамадзянскай супольнасці з удзелам праваабаронцаў Беларусі.

Журналіста-фрылансера Жукоўскага аштрафавалі на 1150 рублёў

11.07.2017 Журналіста-фрылансера Жукоўскага аштрафавалі на 1150 рублёў

Суддзя Светлагорскага раённага суду Руслан Царук прызнаў гомельскага журналіста-фрылансера Кастуся Жукоўскага вінаватым у незаконным вырабе прадукцыі СМІ для тэлеканалу «Белсат». Адміністратыўны працэс адбываўся 10 ліпеня.

Жанчыну будуць судзіць за рэпост пра смерць «дармаедаў»

11.07.2017 Жанчыну будуць судзіць за рэпост пра смерць «дармаедаў»

Тэма падатку на дармаедства сёлета мала каго з беларусаў пакінула абыякавым. У самыя гарачыя перыяды тысячы грамадзянаў выходзілі на вуліцы, дзясяткі тысячаў выказвалі сваю пазіцыю ў сеціве. Судовы пераслед закрануў і тых, і другіх. Супраць жыхаркі Светлагорску распачалі адміністратыўную справу за рэпост.

7 ліпеня – гадавіна знікнення Дзмітрыя Завадскага

07.07.2017 7 ліпеня – гадавіна знікнення Дзмітрыя Завадскага

За 17 гадоў з моманту знікнення пры нявысветленых абставінах журналіста Дзмітрыя Завадскага праваахоўныя органы Беларусі так і не адказалі на пытанні, хто быў арганізатарам і выканаўцам гэтага злачынства і што насамрэч здарылася з Дзмітрыем, нагадвае БАЖ.

Вадзім Саранчукоў супраць "Беларусь 4": чыя возьме?

06.07.2017 Вадзім Саранчукоў супраць "Беларусь 4": чыя возьме?

У Ленiнскiм судзе Гароднi  працягваецца суд па скарзе Вадзіма Саранчукова на тэлеканал „Беларусь 4”.

Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

04.07.2017 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

“Асоба”: Валанцёр ПЦ “Вясна” Кірыл Кажэнаў 18 чэрвеня ўдзельнічаў у назіранні за гейпрайдам у Кіеве. Пасля назірання ён быў збіты праціўнікамі ЛГБТ-супольнасці; “Падзея”: Усе фігуранты справы “аб стварэнні незаконнага ўзброенага фармавання” выйшлі на волю. Праваабаронца Валянцін Стэфановіч разважае наконт магчымых сцэнараў далейшага развіцця справы.

Магілёў: суд за супрацу з беластоцкай "Нівай"

29.06.2017 Магілёў: суд за супрацу з беластоцкай "Нівай"

Магілёўскія журналісты лічаць, што гэта адміністрацыйная справа — своеасаблівая помста Лапцэвічу за яго актыўную пазіцыю па прадухіленні парушэнняў заканадаўства ў адносінах да журналістаў з боку магілёўскіх чыноўнікаў і супрацоўнікаў міліцыі.

Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

27.06.2017 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

“Асоба”: Актывіст Маладога Фронту Арцём Леўчанка распавядае пра сваё ўтрыманне пад вартай у якасці фігуранта справы аб падрыхтоўцы масавых беспарадкаў на Дзень Волі. “Каментар эксперта”: Як ў Беларусі ажыццяўляецца маніторынг месцаў пазбаўлення волі, распавядае юрыст ПЦ "Вясна" Павел Сапелка.

На Уладзіміра Лапцэвіча склалі 7 пратаколаў за журналісцкую дзейнасць

21.06.2017 На Уладзіміра Лапцэвіча склалі 7 пратаколаў за журналісцкую дзейнасць

20 чэрвеня Уладзімір Лапцэвіч зьявіўся ў Ленінскі РАУС Магілёва да маёра Яўгена Слаўнікава, каб даведацца, ці будзе распачаты ў дачыненні да яго адміністрацыйны працэс за публікацыі ў часопісе беларусаў Польшчы «Ніва».

Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

20.06.2017 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

“Асоба”: Праваабаронца БХК Павел Левінаў дзеліцца вынікамі назірання за ўмовамі ўтрымання ў Віцебскім ІЧУ; “Каментар эксперта”: Каардынатарка праекту "Лісты палітвязням" Паліна Сцепаненка распавядае, чаму важна стварэнне архіву лістоў беларускіх палітычных зняволеных.

Абвяшчаецца конкурс на ўдзел у Шостай Школе талерантнасці для беларускіх журналістаў

19.06.2017 Абвяшчаецца конкурс на ўдзел у Шостай Школе талерантнасці для беларускіх журналістаў

Шостая Школа талерантнасці для журналістаў “Ад мовы варожасці ў СМІ да злачынстваў на глебе нянавісці. Філасофскія асновы “забойства словам” арганізоўваецца і каардынуецца ініцыятывай “Журналісты за талерантнасць” і будзе праходзіць з 14 па 16 ліпеня 2017 года ў Львове (Украіна).

Магілёўскага журналіста Уладзіміра Лапцэвіча выклікалі ў міліцыю

16.06.2017 Магілёўскага журналіста Уладзіміра Лапцэвіча выклікалі ў міліцыю

У міліцыі журналіста пратрымалі каля дзвюх гадзін. Па словах Лапцэвіча, у дачыненні да яго пакуль праводзіцца толькі праверка – яму задавалі загадзя падрыхтаваныя пытанні і склалі пратакол апытання.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства