Навіны на тэму: свабода слова
29.11.2017 Міністэрства інфармацыі вынесла папярэджанне газеце “Борисовские новости”, будзе суд
Міністэрства інфармацыі вынесла пісьмовае папярэджанне юрыдычнай асобе, на якую ўскладзеныя функцыі рэдакцыі газеты “Борисовские новости”, палічыўшы што рэакцыя газеты парушыла палажэнні арт. 8 закона "Аб масавых мерапрыемствах".
28.11.2017 Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя
“Падзея”: У Брэсце праваабаронцы, грамадскія актывісты, міжнародныя эксперты і прадстаўнікі ўладаў абмеркавалі існаванне ў Беларусі смяротнага пакарання. “Час выбараў”: 24 лістапада скончыўся этап фармавання тэрытарыяльных выбарчых камісій па выбарах мясцовых Саветаў дэпутатаў.
21.11.2017 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
“Час выбараў”: Каардынатары кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Алег Гулак і Уладзімір Лабковіч распавядаюць пра ўмовы, у якіх праваабаронцы пачынаюць кампанію незалежнага назірання за мясцовымі выбарамі. “Асоба”: Кіраўнік прафсаюза РЭП Генадзь Фядыніч разважае наконт свайго пераследу і будучыні сваёй арганізацыі.
17.11.2017 Ад беларускіх уладаў патрабуюць спыніць пераслед журналістаў-фрылансараў
Міжнародная федэрацыя журналістаў і ўдзельнікі канферэнцыі "Перспектывы і выклікі фрыланс-журналістыцы ў Еўропе. Адмысловы фокус на Беларусі", якая прайшла 16 лістапада ў Мінску, патрабуюць ад уладаў Беларусі спыніць пераслед журналістаў-фрылансараў.
15.11.2017 Тамару Шчапёткіну асудзілі за супрацу з Беларускім Радыё Рацыя да штрафу
Журналістку-фрылансерку Тамару Шчапёткіну, якую вінавацілі ў "незаконным вырабе і распаўсюдзе прадукцыі СМІ", асудзілі да штрафу ў 25 базавых велічынь.
15.11.2017 За тры сюжэты для "Белсат" журналістку Аліну Скрэбунову аштрафавалі на 30 базавых
Суддзя суда Ленінскага раёна Магілёва Таццяна Касцюк вырашыла, што журналістка незаконна вырабляла прадукцыю СМІ.
13.11.2017 Уладзімір Някляеў: Яны думаюць, што любога можна зламаць…
Былы палітвязень Уладзімір Някляеў распавёў сайту palitviazni.info, чаму ён звярнуўся з адкрытым лістом да старшыні Белтэлерадыёкампаніі Генадзя Давыдзькі і галоўнага рэдактара «СБ» Паўла Якубовіча, а таксама пра тое, як улады “перавыхоўваюць” найбольш актыўных лідараў апазіцыі.
10.11.2017 «Новай газеце» і Камітэту па прадухіленні катаванняў прысуджана прэмія імя Сахарава
Рэдакцыя расійскай «Новай газеты» і Камітэт па прадухіленні катаванняў узнагароджаны прэстыжнай Прэміяй свабоды імя Андрэя Сахарава за 2017 год, заснаванай Нарвежскім Хельсінкскім камітэтам.
10.11.2017 За сюжэт пра глыбоцкую згушчонку незалежнага журналіста пакаралі штрафам
Чарговы суд над незалежным журналістам з Глыбокага Змітром Лупачам адбыўся 9 лістапада.
09.11.2017 Пасля публікацыі пра дзедаўшчыну ў рэдакцыю газеты прыйшоў супрацоўнік міліцыі
Пасля публікацыі пра дзедаўшчыну ў рэдакцыю “Газеты Слонімскай” прыйшоў супрацоўнік міліцыі, які папрасіў напісаць тлумачальныя наконт таго, як рыхтаваўся матэрыял.
09.11.2017 Раман Пратасевіч: Пратакол склалі за тое, што я знаходзіўся побач з пратэстуючымі
Адміністратыўную справу блогера Рамана Пратасевіча разгледзеў 9 лістапада суд Кастрычніцкага раёна Мінска. Яго звінавацілі ва ўдзеле ў “Маршы абураных беларусаў-2.0” і пакаралі штрафам.
08.11.2017 Тамару Шчапёткіну чакае суд за супрацу з Беларускім Радыё Рацыя
Журналіст-фрылансер Тамара Шчапёткіна з Бярозы атрымала позву з суда Бярозаўскага раёна.
03.11.2017 Даў інтэрвію пра "Акцыю папярэджання" – атрымай пратакол
Услед за адміністратыўнай справай Уладзіміра Някляева, якога звінавацілі ў парушэнні артыкула 23.34 КаАП на падставе каментара на сайце “Хартыі-97”, грамадскаму актывісту з Ліды Валеру Мінцу даслалі поштай пратакол адміністратыўнага правапарушэння з Лідскага РАУС.
01.11.2017 Праваабаронцы заклікаюць, каб суд па справе Алімкіна, Паўлаўца і Шыпценкі быў адкрыты
БАЖ, БХК і ПЦ “Вясна” выступілі з сумеснай заявай у сувязі з перадачай справы супраць Юрыя Паўлаўца, Дзмітрыя Алімкіна і Сяргея Шыпценкі ў суд.
01.11.2017 Някляева асудзілі на 10 сутак арышту за заклікі, якіх ён не рабіў
Cуд Ленінскага раёна Мінска паводле артыкулаў на сайце “Хартыі'97” прызнаў паэта Уладзіміра Някляева вінаватым у закліку да ўдзелу ў “Маршы абураных беларусаў 2.0” і пакараў арыштам на 10 сутак.










