Навіны на тэму: свабода слова
22.02.2018 Блогераў Пятрухіна і Кабанава выклікаюць у міліцыю
Берасцейскіх блогераў Сяргея Пятрухіна і Аляксандра Кабанава выклікаюць у міліцыю. Як паведаміў бярозаўскі актывіст Аб’яднанай грамадзянскай партыі Аляксандр Кабанаў, 20 лютага ў Бярозе ўчастковы інспектар міліцыі ўручыў яму позву з загадам з’явіцца 23 лютага ў 10.00 у Пінскі гарадскі аддзел унутраных спраў.
20.02.2018 Выламалі дзверы і правялі ператрус у журналіста
Паводле сайта Belsat.eu, міліцыянты выламалі дзверы ў кватэры рагачоўскага журналіста Дзяніса Дашкевіча.
19.02.2018 Справу супраць аператара "Белсата" Андруся Козела адправілі на дапрацоўку
Суд Цэнтральнага раёна г. Мінска разгледзіў спаву ў дачыненні Андруся Козела, якога вінавацілі ў непадпарадкаванне міліцыі, паведамляе БАЖ.
13.02.2018 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
“Падзея”: Беларускія праваабаронцы звярнуліся да прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна з калектыўным зваротам з нагоды арышту чачэнскага праваабаронцы Аюба Ціціева. "Час выбараў": Юрыст кампаніі “Праваабаронцы за сваободныя выбары” Валянцін Стэфановіч распавядае пра агульны стан перадвыбарчай кампаніі напярэдадні галасавання
06.02.2018 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
“Каментар эксперта”: Старшыня БХК Алег Гулак распавядае пра метады працы беларускіх грамадскіх назіральных камісій, якія створаны для аб’ектыўнага маніторынгу месцаў несвабоды. “Падзея”: Удзельніцы праграмы Community connections распавядаюць пра практыкі, якія ўжываюцца ў сферы абароны правоў жанчын у ЗША.
05.02.2018 Сумесная заява праваабарончых арганізацый па пытанні блакавання доступу да belaruspartisan.org і charter97.org
Заклікаем адмяніць адпаведныя рашэнні Міністэрства інфармацыі і аднавіць свабодны доступ да гэтых сайтаў, а таксама перагледзець існуючае заканадаўства аб сродках масавай інфармацыі і спыніць практыку палітычнай цэнзуры ў інтэрнэце.
01.02.2018 Віцебскі абласны суд не задаволіў скаргі незалежных журналістаў
31 студзеня Віцебскім абласным судом разглядаліся адразу дзве скаргі незалежных журналістаў – Таццяны Смоткінай і Змітра Лупача. У выніку разгляду рашэнні раённых судоў, якія пакаралі журналістаў штрафаў, пакінутыя без зменаў.
31.01.2018 Прафсаюз РЭП просіць распачаць крымінальную справу па факце ўзлому сайта
Распачаць крымінальную справу па артыкуле 351 Крымінальнага кодэксу - кампутарны сабатаж просіць прафсаюз РЭП. Заяву ў ГУУС Мінгарвыканкама і Савецкі РУУС Менска накіравалі лідэр прафсаюза РЭП Генадзь Фядыніч і юрыст Юры Белякоў.
30.01.2018 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
“Хроніка”: Прафсаюз РЭП выступіў з заявай супраць дзеянняў Следчага камітэту, які распачаў масавыя допыты сябраў прафсаюза; Стала вядома пра яшчэ аднаго чалавека, які асуджаны да смяротнага пакарання ў Беларусі; Валанцёрка ПЦ “Вясна” Анісія Казлюк увайшла ў спіс часопісу Forbes у катэгорыі “30 да 30”.
30.01.2018 БАЖ і БХК звярнуліся ў Канстытуцыйны суд у справе пераследу журналістаў
ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” і РПГА “Беларускі Хельсінкскі камітэт” накіравалі сумесны зварот у Канстытуцыйны суд Беларусі з просьбай выказацца адносна прававой нявызначанасці, у выніку якой журналістаў прыцягваюць да адказнасці па артыкуле 22.9 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях.
26.01.2018 Праваабаронцы расцэньваюць блакіроўку “Хартыі'97” як далейшы наступ на свабоду слова ў Беларусі
Праваабарончы цэнтр “Вясна” ўстрывожаны тым, што апошнім часам адбываецца ў беларускай інфармацыйнай прасторы. Праваабаронцы лічаць, што блакіроўка сайта “Хартыя'97” з’яўляецца недапушчальным абмежаваннем права на свабоду выказвання. Гэта грубае парушэнне міжнародных абавязальніцтваў ў галіне свабоды слова і ўвогуле – правоў чалавека, якія дапускаюць беларускія ўлады.
24.01.2018 Берасцейская міліцыя не справілася з “вялізнымі тараканамі”, але блогера ўсё адно аштрафавалі
У сувязі з тым, што сустрэцца і апытаць Сяргея Пятрухіна ў міліцыянтаў не атрымалася, справу прыйшлося спыніць з-за таго, што мінуў вызначаны законам двухмесячны тэрмін з моманту здзяйснення правапарушэння для прыцягнення яго да адміністратыўнай адказнасці. Тады блогера прыцягнулі да адказнасці за неяўку па позве.
23.01.2018 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
“Падзея”: У Мінску прайшла прэзентацыя маніторынгу месцаў несвабоды, зробленага ПЦ “Вясна”. Аўтар маніторынгу Павел Сапелка распавёў пра асноўныя праблемы пенітэнцыярнай сістэмы, якія вырашаюцца вельмі марудна, альбо не вырашаюцца зусім.
16.01.2018 Свабода слова ў Беларусі: выніковыя лічбы за 2017 год не даюць аптымізму
16 студзеня на прэс-канферэнцыі ў Мінску Беларуская асацыяцыя журналістаў прадставіла вынікі аналізу сітуацыі са свабодай слова ў Беларусі ў 2017 годзе. Эксперты БАЖ адзначылі рэзкае пагаршэнне становішча правоў журналістаў у параўнанні з некалькімі папярэднімі гадамі.
16.01.2018 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
“Час выбараў”: Сябра ПБНФ Юрый Чавусаў распавядае, чаму апазіцыйныя партыі ідуць у суды і абскарджваюць неўключэнне сваіх прадстаўнікоў у выбарчыя камісіі. “Каментар”: Раіса Міхайлоўская падводзіць вынікі працы Беларускага дакументацыйнага цэнтру ў 2017 годзе.










