Навіны на тэму: свабода слова
14.05.2018 Паўла Мажэйку аштрафавалі за інтэрв'ю 25 сакавіка
Вядомага незалежнага журналіста, былога палітвязня Паўла Мажэйка аштрафавалі на 35 базавых велічыняў за супрацоўніцтва з тэлеканалам "Белсат".
08.05.2018 У Мінску за дзень журналістаў аштрафавалі адразу шэсць разоў
7 траўня суд Цэнтральнага раёна г. Мінска разглядзеў шэсць адміністрацыйных спраў супраць журналістаў "Белсат" па арт. 22.9 КаАП Рэспублікі Беларусь.
02.05.2018 Еўрапейская федэрацыя журналістаў выступіла з заявай салідарнасці з беларускімі калегамі
Напярэдадні Сусветнага дня свабоды прэсы Еўрапейская федэрацыя журналістаў (EFJ) апублікавала заяву салідарнасці з журналістамі ў Беларусі, якія церпяць пераслед.
27.04.2018 Салігорск: затрымалі журналістак, якія супрацоўнічаюць з "Белсатам"
27 красавіка каля будынка Салігорскага раённага суда супрацоўнікі міліцыі заўважылі журналістак з тэлекамерай, і вырашылі праверыць іх дакументы.
24.04.2018 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
“Падзея”: У Гомелі адкрылася фотавыстава “Лісты палітвязняў: ад 1996 году да нашых дзён”. “Каментар эксперта”: Каардынатар кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання” Андрэй Палуда дзеліцца ўражаннямі ад круглага стала “Прававыя аспекты адмены смяротнага пакарання ў Рэспубліцы Беларусь”.
24.04.2018 Светлагорск: Ларысу Шчыракову судзяць за Якімаву Слабаду
Суд Светлагорскага раёна разглядае адміністрацыйную справу журналісткі-фрылансера Ларысы Шчыраковай, якую вінавацяць па арт 22.9 КаАП, за працу без акрэдытацыі на замежнае СМІ.
23.04.2018 Глыбокае: Фрылансер-журналіст у чацвёрты раз у гэтым годзе пакараны штрафам
Глыбоцкі раённы суд прысудзіў 35 базавых велічынь штрафу незалежнаму журналісту Змітру Лупачу.
21.04.2018 Заява з’езду БАЖ адносна зменаў заканадаўства аб СМІ
Беларуская асацыяцыя журналістаў выступіла з заявай адносна прынятага ў першым чытанні законапраекта, які нясе сур'ёзныя змены ў заканадаўства аб СМІ.
19.04.2018 "Рэпарцёры без межаў": Заклікаем беларускія ўлады перагледзець драконаўскія папраўкі
Міжнародная арганізацыя “Рэпарцёры без межаў” заклікала беларускія ўлады перагледзець драконаўскія папраўкі ў закон аб СМІ, якія выклікаюць глыбокую заклапочанасць, і ўзяць да ўвагі прапановы з боку медыйнай супольнасці.
19.04.2018 Палата прадстаўнікоў ухваліла зьмены ў закон аб СМІ, якія абмяжоўваюць свабоду слова ў інтэрнэце
Законапраект прыняты ў першым чытаньні, дакладчыкам выступіў міністар інфармацыі Беларусі Аляксандар Карлюкевіч.
18.04.2018 На тыя ж самыя граблі: на фрылансера склалі пратакол за стрым у Фэйсбуку
Журналіст-фрылансер з Гомеля Кастусь Жукоўскі, атрымаў па пошце пратакол за нібыта «незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ».
11.04.2018 Суд у Берасці задаволіў скаргу Кабанава і Пятрухіна, штраф адменены, а фэйсбук па-ранейшаму - не СМІ
Брэсцкі абласны суд разгледзеў 11 красавіка скаргі блогераў Аляксандра Кабанава і Сяргея Пятрухіна на пастанову суда Пінскага раёна, які вынес рашэнне пакараць іх штрафам у памеры 40 базавых велічыняў кожнага.
10.04.2018 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
“Падзея”: Кааліцыя праваабаронцаў Беларусі прэзентавала свой альтэрнатыўны даклад па выкананні краінай Канвенцыі супраць катаванняў. “Асоба”: Актывіст Руху салідарнасці “Разам” Вячаслаў Сіўчык, які быў затрыманы за некалькі дзён да Дня Волі.
03.04.2018 Папраўкі ў Закон аб СМІ: рэгістрацыя інтэрнэт-выданняў, ідэнтыфікацыя каментатараў, блакіроўка соцсетей
Беларуская асацыяцыя журналістаў атрымала ад Пастаяннай камісіі па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу праект Закона Рэспублікі Беларусь "Аб унясенні зменаў і дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь".
03.04.2018 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
“Каментар эксперта”: Экспертка украінскага праекту "СтопФэйк", які займаецца выкрыццём непраўдзівых навін, Галіна Шыманскі-Гаер распавядае пра тэхналогіі стварэння такіх "фэйк-ньюс" на прыкладзе расійскай прапаганды супраць Украіны.










