Навіны на тэму: свабода слова
09.01.2008 Суд узнавіў крымінальную справу за перадрукоўку карыкатур на прарока Мухамеда
Мінскі гарадскі суд узнавіў крымінальную справу па факту публікацыі 2 гады таму — у лютым 2006 года — перадруковак з дацкіх газет малюнкаў прарока Мухамеда ў недзяржаўнай газеце «Згода».
09.01.2008 Клецкі актывіст пад сьледзтвам шосты раз
Клецкая пракуратура ініцыюе новую крымінальную справу супраць выдаўца бюлетэню «Бойкі Клецк» Сяргея Панамарова.
04.01.2008 З 29 снежня звольнены з працы намеснік галоўнага рэдактара часопіса «Нефтяник Полесья» і газеты «Нефтяник», сябра ГА «БАЖ» Мікалай Гарбачоў.
У паведамленні аб звальненні, якое падпісаў генеральны дырэктар «Беларуснафты» Аляксандр Ляхаў, гаворыцца, што М. Гарбачоў звольнены ў сувязі са сканчэннем тэрміну яго працоўнага кантракту 31 снежня
04.01.2008 У Нясвіжы ў шапіках "Саюздруку" спынены продаж недзяржаўнай газеты
Нясвіжскае аддзяленне “Мінскаблсаюздруку” з Новага году адмовілася браць на рэалізацыю недзяржаўную газету “Нясвіжскі час”.
28.12.2007 Бабруйскі гарвыканкам адмовіў у акрэдытацыі журналістам недзяржаўнай газеты «Бобруйский курьер»
Бабруйскі гарвыканкам адмовіў у акрэдытацыі карэспандэнтам недзяржаўнай газеты «Бобруйский курьер» з прычыны «нематазгоднасці». Пра гэта гаворыцца ў лісце намесніка старшыні гарвыканкама Міхаіла Кавалевіча ад 5 снежня.
21.12.2007 Яшчэ адзін суд над незалежнай газэтай
Сёньня ў Крычаве будзе абвешчаны прысуд па судовай справе паміж незалежнай газэтай "Вольны Горад" і галоўнай рэдактаркай крычаўскай раёнкі “Ленінскі кліч” Тацянай Іўкінай. Афіцыйная раёнка падала ў суд на намесьніка галоўнага рэдактара газэты “Вольны Горад”, кіраўніка крычаўскай суполкі Партыі БНФ Уладзіміра Кудраўцова.
20.12.2007 Суд задаволіў зыск М. Чаргінца амаль поўнасцю
50 мільёнаў рублёў з выдаўцоў «Новага часу» і 1 млн. – з журналіста Аляксандра Тамковіча пастанавіў спагнаць суд Першамайскага раёна на карысць Мікалая Чаргінца.
19.12.2007 Сёння разглядаецца зыск да «Вольнага горада»
У Чавускім раённым судзе слухаецца справа па зыску галоўнай рэдактаркі дзяржаўнай газеты «Ленинский клич» (г. Крычаў, Магілёўская вобласць) Таццяны Іўкінай да заснавальніка недзяржаўнага выдання «Вольны горад» Уладзіміра Кудраўцава і былога супрацоўніка «Ленинского клича» Валерыя Бысава. Спн. Іўкіна хоча спагнаць з адказчыкаў 10 млн. рублёў.
19.12.2007 Чаргінец зьменьшыў памер пазову ў 20 разоў
Сёньня пачаўся судовы працэс па абароне, гонару, годнасьці дзелавой рэпутацыі кіраўніка афіцыйнага пісьменьніцкага саюзу Мікалая Чаргінца. Ён выказаў свае прэтэнзіі да публікацыі ў газэце “Новы час” палітычнага нарыса журналіста Аляксандра Тамковіча “Генэрал і сэнатар Мікалай Чаргінец”.
19.12.2007 Распачаўся суд па зыску Чаргінца да журналіста і незалежнай газэты
Сёньня у судзе Першамайскага раёна Мінска (Талбухіна, 9) пачаўся разгляд зыску старшыні камісіі “Савета рэспублікі” па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы, генерала Мікалая Чаргінца да журналіста Аляксандра Тамковіча і прадпрыемства «Время новостей», якое выдае газету «Новы час». З «Время новостей» зыскоўца патрабуе спагнаць 500 мільёнаў рублёў, а з Тамковіча – 100 мільёнаў рублёў.
14.12.2007 Не бойцеся чытаць незалежныя газеты!
Лiст землякам
13.12.2007 Арганізацыя выдаўцоў за свабоду слова ў Беларусі
Міжнародная асацыяцыя выдаўцоў (МАВ) і нарвэскі ПЭН-клюб прапануюць надаць асаблівую ўвагу сытуацыі са свабодай слова з Беларусі.
10.12.2007 „Белсат” – дэмакратыя са спадарожніка”
Гэта назоў артыкулу на старонцы штодзёнкі „Gazeta Wyborcza”. “Белсат” – так будзе называцца канал незалежнай тэлевізіі, якая пачне сваё вяшчаньне 10 сьнежня з нагоды Ўсясьветнага дня правоў чалавека.
07.12.2007 На сайце “Вясны” з’явіўся чарговы нумар бюлетэня “Права на волю”.
Чытайце артыкулы і журналісцкія даследваньні пра рэзалюцыю 3 Камітэта ААН аб увядзеньні мараторыю на пакараньне смерцю і пазіцыю Беларусі, пра змаганьне беларускіх прадпрымальнікаў за свае правы, пра пераслед палітычных апанентаў у краіне. У нумары змешчаны таксама матэрыялы пра актыўнасьць КДБ да асобаў, якія могуць мець дачыненьне да новага тэлеканалу “Белсат”, аб неспатольных прэтэнзіях сенатара Мікалая Чаргінца да журналіста Аляксандра Тамковіча і шмат іншага.
06.12.2007 Вызначана дата суду па зыску сенатара Чаргінца
Учора ў судзе Першамайскага раёна Менска сустрэліся бакі па справе аб сыску сенатара Чаргінца да газеты "Новы час". Бакі да міравога пагадненьня не дайшлі. Па рашэнні суддзі працэс пачнецца 19 снежня ў 10.00.










