Навіны на тэму: свабода слова

22.02.2008 Сёння вызваляюць Здзвіжкова

Вярхоўны суд прыняў рашэнне аб змене прысуду былому намесніку рэдактара газеты "Згода", які раней быў асуджаны да трох гадоў турмы за перадрук карыкатур на прарока Мухамеда. Гэта адбылося ў межах разгляду яго касацыйнай скаргі на такое рашэнне Мінскага гарадскога суда. Паводле рашэння Вярхоўнага суда, Аляксандр Здзвіжкоў асуджаны на тры месяцы зняволення, якія ён ужо адседзеў. Таму журналіст сёння выйдзе на волю.

22.02.2008 Аляксандар Зьдзьвіжкоў: Зьбіраюся памяняць грамадзянства і пісаць раманы

Намесьніка рэдактара газэты «Згода» Аляксандра Зьдзьвіжкова журналісты чакалі пад сьледчым ізалятарам на Валадарскага больш за дзьве гадзіны. Прыкладна а 15:00 начальнік СІЗА паведаміў, што былы палітвязень ужо едзе цягніком дадому. Знайсьці яго атрымалася па тэлефоне ў сястры, якая жыве ў Менску.

18.02.2008 Куды чыноўнікі трацяць адсуджаныя ў журналістаў грошы?

Мікалай Чаргінец паабяцаў пералічыць сродкі, адсуджаныя ў выдаўца «Новага часу» і журналіста Аляксандра Тамковіча, на лячэнне псіхічна хворых людзей. «Я ў «Народнай волі» прачытаў, што яны заклапочаны, што ў нас усё больш людзей хварэюць на псіхічныя захворванні», — не аднойчы заяўляў сп. Чаргінец прадстаўнікам СМІ. А які лёс грашовых кампенсацый, раней адсуджаных высокімі чыноўнікамі ў недзяржаўных выданняў?

18.02.2008 Зьдзьвіжкоў трапіў у турэмны шпіталь

Пра гэта стала вядома пасьля таго, як маці журналіста Ганна Зьдзьвіжкова наведала менскі сьледчы ізалятар.

18.02.2008 Міліцыянты канфіскавалі “Навіны Сухарава”

17 лютага міліцыянты затрымалі актывіста Руху “За Свабоду”Алеся Гнятулю, які раскідваў па паштовых скрынях у адным з дамоў у Мінску газету “Навіны Сухарава”.

13.02.2008 Журналісцкая адукацыя – толькі пасля псіхалагічнага сумоўя

На спецыяльнасці «журналістыка» і «міжнародная журналістыка» ў ВНУ цяпер нельга будзе паступіць без папярэдняга сумоўя. Гэта вынікае з прэзідэнцкага ўказу № 70 ад 8 лютага, паводле якога пералічаныя спецыяльнасці трапілі ў лік тых, да якіх «прад’яўляюцца асаблівыя патрабаванні».

12.02.2008 Райвыканкам не дазволіў выданьне новых газэт

Горацкі райвыканкам не дазволіў партыйнаму актывісту Эдуарду Брокараву выдаваць газэты. Паводле пастановы, падпісанай старшынём райвыканкаму Міхаілам Анікеевым, у раёне афіцыйна выходзяць тры газэты, якія цалкам забясьпечваюць насельніцтва інфармацыяй

11.02.2008 «Amnesty International» заклікае вызваліць Зьдзьвіжкова

Міжнародная праваабарончая арганізацыя «Amnesty International» лічыць былога намесьніка галоўнага рэдактара газэты «Згода» Аляксандра Зьдзьвіжкова «вязьнем сумленьня» і заклікае жыхароў розных краін сьвету даслаць яму лісты падтрымкі , а таксама даслаць патрабаваньні аб вызваленьні Зьдзьвіжкова беларускаму прэзыдэнту, генэральнаму пракурору і міністру ўнутраных спраў.

11.02.2008 Касацыйную скаргу «Новага часу» адхілілі

Калегія мінскага гарадскога суда адхіліла касацыйную скаргу выдаўцоў газеты «Новы час» і пакінула ў сіле рашэнне суда першай інстанцыі па зыску Мікалая Чаргінца.

08.02.2008 У панядзелак – разгляд касацыйнай скаргі «Новага часу»

Калегія Мінскага гарадскога суда 11 лютага ў 15.00 пачне разглядаць касацыйную скаргу выдаўцоў газеты «Новы час» на рашэнне суда першай інстанцыі па зыску Мікалая Чаргінца. (Адрас суда — г. Мінск, вул. Дуніна-Марцінкевіча, 1).

04.02.2008 “Камітэт абароны журналістаў” -- пра Беларусь

Міжнародная арганізацыя “Камітэт абароны журналістаў” апублікавала штогадовую справаздачу за 2007 год пад загалоўкам “Атакі супраць прэсы”. З дакумэнту вынікае, што за мінулы год, падчас выконваньня сваіх абавязкаў загінулі 65 журналістаў, найболей за апошнія 13 гадоў.

04.02.2008 «Новы час» просіць аб падтрымцы

Недзяржаўная газета «Новы час» (№ 4 ад 01.02.2008) апублікавала зварот да чытачоў з просьбай аказаць матэрыяльную падтрымку выданню. Па просьбе рэдакцыі змяшчаем тэкст звароту цалкам.

04.02.2008 Журналіст-«прагульшчык» шукае праўды ў судзе

У аўторак былы шэф-рэдактар штотыднёвай газеты «Падаткавы кур’ер прадпрымальніка», вядомы журналіст і экс-рэдактар «Советской Белоруссии» Ігар Асінскі збіраецца падаць у суд на кіраўніцтва газеты за неабгрунтаванае, на яго думку, звальненне.

31.01.2008 Баршчэўскі адказаў на аглабельшчыну мінабаронаўскай газэты

Старшыня Партыі БНФ Лявон Баршчэўскі накіраваў у адрас «Белорусской военной газеты» ліст у адказ на публікацыю «Дима Железниченко как зеркало несостоявшейся «васильковой революции».

31.01.2008 Шэф-рэдактар «Новага часу»: «Не абскарджваць – значыць пагадзіцца…»

Разгляд касацыйнай скаргі выдаўцоў газеты «Новы час» на рашэнне суда першай інстанцыі па зыску Мікалая Чаргінца прызначаны на 11 лютага.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства