Навіны на тэму: свабода слова

06.03.2008 «Прессбол» пагражае Алімпійскаму камітэту судом

Як стала вядома Еўрарадыё, у газеты «Прессбол» яшчэ ёсць магчымасць вярнуць сабе акрэдытацыю на Алімпіядзе-2008 у Пекіне і накіраваць туды сваіх журналістаў. Такую магчымасць прызнаюць нават у Нацыянальным Алімпійскім камітэце.

05.03.2008 Тэрмін разлікаў па зыску для «Новага Часу» падоўжаны

Суд Першамайскага раёна падоўжыў тэрмін «добраахвотнага разліку» выдаўцоў газеты «Новы Час» па зыску Мікалая Чаргінца да 7 сакавіка. Адпаведную заяву рэдакцыя падала ў суд на мінулым тыдні.

04.03.2008 БАЖ прапануе змяніць законапраект «Аб інфармацыі, інфарматызацыі і абароне інфармацыі»

ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў» накіравала беларускім парламентарам свае прапановы па ўдасканаленні рэдакцыі праекта закона «Аб інфармацыі, інфарматызацыі і абароне інфармацыі». Юрысты ГА «БАЖ» правялі экспертызу законапраекта, які ў снежні 2007 г. у першым чытанні ўхвалілі дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, і падрыхтавалі шэраг заўваг і прапаноў.

01.03.2008 "Свабоду" канфіскавалі

У актывіста асіповіцкай філіі Маладога Фронту Арцёма Дубскага канфіскавана каля 2 тысяч незалежных газэтных выданьняў “Свабода”.

29.02.2008 «Прессбол» залічылі да «нячэснай» прэсы

Выканкам Нацыянальнага алімпійскага камітэту (НАК) на паседжаньні ў чацьвер пазбавіў недзяржаўную спартовую газэту «Прессбол» дзвюх акрэдытацый на летнюю Алімпіяду‑2008 у Пэкіне.

29.02.2008 Еўразьвяз будзе змагацца з інтэрнэт-цэнзурай у таталітарных краінах эканамічнымі мэханізмамі

Эўрапейскі парлямэнт большасьцю галасоў падтрымаў новую ініцыятыву па змаганьні зь інтэрнэт-цэнзурай, прапанаваную нідэрляндзкай Народнай партыяй за волю і дэмакратыю. Адпаведна ёй у хуткім часе інтэрнэт-цэнзура ў таталітарных краінах зможа афіцыйна разглядацца Эўропай як эканамічныя бар’еры. Гэты незвычайны шлях можа аказацца надзвычай эфэктыўным.

28.02.2008 «Витебский курьер» будзе абскарджваць рашэнне гаспадарчага суда

ЗАТ «Выдавецкі дом «Витебский курьер» (рэдакцыя недзяржаўнай газеты «Витебский курьер М») рыхтуе апеляцыйную скаргу ў Гаспадарчы суд Віцебскай вобласці. 18 лютага гэты ж суд адхіліў скаргу Выдавецкага дома на дзеянні аблвыканкаму, які беспадстаўна адмаўляецца перарэгістраваць прадпрыемства.

28.02.2008 Міністар унутраных спраў Нямеччыны заклікаў усе эўрапейскія газэты перадрукаваць карыкатуры на прарока Мухамэда

На думку Вольфганга Шойбле, перадрукоўка карыкатураў стане акцыяй пратэсту эўрапейскай прэсы супраць гвалту. Аднак малюнкі мусяць суправаджацца тэкстам: «І мы лічым гэтыя карыкатуры брыдкімі. Але нашая прыхільнасьць да прынцыпаў свабоды слова ня ёсьць нагодай для гвалту».

27.02.2008 Аляксей Кароль: «Зараз мы ў стрэсавай сітуацыі...»

Чарговы нумар газеты «Новы Час», які павінен быў пабачыць свет у найбліжэйшую пятніцу, не будзе надрукаваны. Рэдакцыя не мае права выпускаць газету, пакуль не разлічыцца па зыску Мікалая Чаргінца.

26.02.2008 У Гомелі адключылі трансляцыю недзяржаўных тэлеканалаў

Сёння ў 14.00 у Гомелі адключылі трансляцыю так званага «сацыяльнага пакету телеканалаў», а таксама кабельнага тэлебачання.

26.02.2008 А. Здвіжкоў: «Я спакойна ўздыхну толькі калі пакіну межы Рэспублікі Беларусь…»

Аляксандр Здвіжкоў збіраецца з’ехаць з Беларусі, змяніць грамадзянства і больш не будзе займацца журналістыкай. Пра гэта ён паведаміў калегам 25 лютага на першай пасля свайго вызвалення прэс-канферэнцыі, якая адбылася ў офісе ГА «БАЖ».

25.02.2008 Улады Віцебскай вобласці знізілі кошт арэнды для дзяржаўных СМІ

Рэдакцыі дзяржаўных СМІ Віцебскай вобласці, заснаваныя органамі мясцовага кіравання і самакіравання, цяпер будуць плаціць за арэнду сваіх рэдакцыйных памяшканняў толькі 15% ад звычайнай сумы. Адпаведнае рашэнне прыняў Віцебскі аблвыканкам.

25.02.2008 «Дэпартамент добрых спраў КДБ» цікавіцца журналістамі

Cябру ГА «БАЖ» Марыю Савушкіну настойліва выклікае па тэлефоне на сустрэчу невядомы, які называе сябе супрацоўнікам «дэпартаменту добрых спраў КДБ».

22.02.2008 Палітвязьню Аляксандру Зьдзьвіжкову зьмянілі тры гады на тры месяцы, якія ён ужо адседзеў

Сёньня калегія Вярхоўнага суда, разгледзеўшы касацыйную скаргу журналіста на прысуд Мінскага гарадзкога суду, прыняла рашэньне зьменшыць тэрмін вынесенага пакараньня з 3 гадоў пазбаўленьня волі да трох месяцаў, улічыўшы стан здароўя журналіста і неабходнасьць утрымліваць старую маці. Паколькі трохмесячны тэрмін зьняволеньня скончыўся, Зьдзьвіжкова вызваляць ужо сёньня. Разам з тым, Вярхоўны суд палічыў віну журналіста даказанай.

22.02.2008 Прэсу на разгляд касацыйнай скаргі Здвіжкова не пусцілі

Прадстаўнікам СМІ не дазволілі ўвайсці ў будынак Вярхоўнага суда, дзе сёння ў 9.30 пачаўся разгляд касацыйнай скаргі Аляксандра Здвіжкова. Пакуль невядома, ці дазволяць журналістам прысутнічаць на абвяшчэнні выніковай часткі рашэння.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства