Навіны на тэму: свабода слова

29.03.2008 «Нідзе ў заканадаўстве такіх захадаў у дачыненні да неакрэдытаваных СМІ не прадугледжана…»

У мінскай пракуратуры знаходзіцца аўдыё- і відэаапаратура і больш за два дзесяткі камп’ютараў, якія забралі прадстаўнікі спецслужб падчас ператрусаў 27 сакавіка. Следчыя заяўляюць, што тэхніку будуць правяраць на наяўнасць прыкмет стварэння і распаўсюду палітычных мультфільмаў «Трэцяга шляху». Тая ж сітуацыя ў рэгіёнах, дзе прайшлі ператрусы.

29.03.2008 Абсталяваньне журналістаў застанецца ў пракуратуры

У менскай пракуратуры знаходзяцца апаратура для аўдыё- і відэазапісу і больш за два дзясяткі кампутараў, якія належаць журналістам.

28.03.2008 Белсат: У нас ёсьць запасны варыянт

Дзеяньні спэцслужбаў не перашкодзяць незалежным беларускім журналістам перадаваць інфармацыю пра падзеі ў краіне – лічыць кіраўнік адзьдзелу навінаў тэлеканалу “Белсат” Аляксей Дзікавіцкі. Спадарожнікавы канал будзе ўсімі магчымымі спосабамі дапамагаць сваім супрацоўнікам, на якіх беларускія праваахоўныя ворганы наладзілі сапраўднае паляваньне.

28.03.2008 Вадзіма Башчэўскага выклікаюць на допыт у КДБ

Сёньня а 10 раніцы Баршчэўскі быў выкліканы ў абласную управу да старшага сьледчага Івана Маскалёва, які ўчора праводзіў ператрус ў ягонай кватэры. Больш за гадзіну Вадзім Баршчэўскі настойваў, каб у якасьці грамадзкага прадстаўніка на допыт быў дапушчаны праваабаронца і журналіст Валер Шчукін

28.03.2008 “Для ператрусу дзьверы рэзалі аўтагенам”

Цягам дня 27 сакавіка ад раніцы ў Менску, а таксама ў шэрагу гарадоў па ўсёй Беларусі адбыліся ператрусы. Іх праводзілі супрацоўнікі КДБ у памяшканьнях “Радыё Рацыя”, “Эўрапейскага радыё для Беларусі”, тэлекампаніі “Белсат”, а таксама ў прыватных кватэрах журналістаў і ў офісах грамадзкіх аб’яднаньняў.

27.03.2008 БАЖ накіраваў афіцыйны зварот у Пракуратуру РБ

Сёння грамадскае аб’яднанне «Беларуская асацыяцыя журналістаў» звярнулася да генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь Рыгора Васілевіча з просьбай «зрабіць усе прадугледжаныя законам захады», каб спыніць масавыя ператрусы ў кватэрах журналістаў і офісах недзяржаўных СМІ, а таксама пераслед журналістаў супрацоўнікамі праваахоўных органаў.

Пасьля правядзеньня ператрусу затрыманы бабруйскі журналіст Андрэй Шобін (Дадаліся фота)

27.03.2008 Пасьля правядзеньня ператрусу затрыманы бабруйскі журналіст Андрэй Шобін (Дадаліся фота)

У кватэры бабруйскага журналіста Андрэя Шобіна супрацоўнікі КДБ правялі ператрус у сувязі з узбуджанай менскай пракуратурай крымінальнай справай па арт. 367 КК РБ - "Паклёп ў дачыненьні да Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь". У выніку канфіскаваная ўся кампутарная тэхніка і ўсе носьбіты інфармацыі, уключаючы дыскеты і відэакасеты, складзены пратакол выняцьця. Па зьвестках бабруйскіх праваабаронцаў, самога журналіста затрымалі і дастаўляюць на допыт у якасьці сьведкі.

27.03.2008 Бабруйскія кэдэбісты пагражаюць штурмам кватэры Андрэя Шобіна

Супрацоўнікі КДБ разам з камунальшчыкамі рыхтуюцца узламаць дзверы у кватэры бабруйскага журналіста Андрэя Шобіна. Ягоны пад’езд заблакаваны машынай КДБ. Шобіна абвінавачваюць у працы на Белсат. Як паведаміў Андрэй Шобін, ён гатовы да любога развіцця падзей.

27.03.2008 Масавая канфіскацыя аргтэхнікі і кампутараў у Гародні і Менску

У Горадні ў памяшканьні культурнага фонду “Бацькаўшчына” скончыўся ператрус. Ён праводзіўся на падставе ўзбуджанай у Менску крымінальнай справе па абразе прэзыдэнта.

27.03.2008 Спіс затрыманых журналістаў пад час ператрусаў незалежных СМІ

Гарэцкі Барыс 1.Коцкая Юля 2.Кручкоў Сяргей (сябра ТБМ) 3.Янчук Міхась. 4.Сцяпанава Алена (Віцебск) 5.Янусік Аляксандр (БелаПАН)

27.03.2008 У Менску затрыманая Юля Коцкая

У Менску затрыманая журналістка з Гародні Юля Коцкая. Раней яна супрацоўнічала з гарадзенскай “Пагоняй”, дзе ў гэтыя хвіліны адбываецца ператрус. Супрацоўнікі КДБ вязуць журналістку на допыт.

27.03.2008 Бабруйск і Магілёў: ператрусы ў журналістаў

Пад’езд незалежнага журналіста з Бабруйску Андрэя Шобіна заблакаваны машынай КДБ. Яго абвінавачваюць у працы на Белсат. Аднак Андрэя знайсці пакуль ня могуць. У міліцыі ёсць ордэр, падпісаны мінскім пракурорам Сістэмны блок сканфіскаваны пад час ператрусу у сябра БАЖА з Магілёва Генадзя Судніка. Сам ён на волі.

27.03.2008 Ператрус на кватэрах віцебскіх журналістаў Алены Сцяпанавай і Вадзіма Баршчэўскага

У Віцебску супрацоўнікі КДБ пачалі ператрус на кватэрах мясцовых журналістаў Алены Сцяпанавай і Вадзіма Баршчэўскага. Яны супрацоўнічаюць з Радыё “Свабода”, "Еўрарадыё" і інфармацыйным агенцтвам БелаПАН.

27.03.2008 Спецслужбы прэсуюць журналістаў па ўсёй Беларусі

Заблакаваны офіс “Еўрапейскага радыё для Беларусі”. Сайт не аднаўляецца. Зараз ідзе ператрус на кватэры, дзе жыве супрацоўнік "Радыё Рацыя"

Пра гэта "НН" паведаміў супрацоўнік рэдакцыі. Як паведаміў супрацоўнік рэдакцыі, недзе ў 8.30 да менскага офісу радыё, якія здымаюць кватэру, прыйшлі супрацоўнікі КДБ. Яны стаяць на лесьвічнай пляцоўкі ля дзьвярэй офісу і затрымліваюць усіх, хто ідзе да дзьвярэй. Затрыманы Барыс Гарэцкі. Быў затрыманы журналіст "БелаПАН", які паехаў на месца высьвятляць падзеі, Аляксандар Янусік. Таксама, як паведамляе БАЖ, супрацоўнікі спэцслужбаў прыйшлі ў кватэру гомельскага журналіста Анатоля Гатоўчыца. Паводле папярэдніх зьвестак, падобная ж сітуацыя ў Берасьці, Віцебску, і Горадні, дзе прадстаўнікі спецслужбаў таксама спрабуюць трапіць у прыватныя памяшканні мясцовых журналістаў. На кватэры бярозаўскай журналісткі Шчапёткінай, якая супрацоўнічала з РР адбываецца ператрус. Ёй паказалі ордэр выпісаны ў Менску. Абвінавачваюць у клевеце на прэзыдэнта.

Затрыманы Барыс Гарэцкі

27.03.2008 Затрыманы Барыс Гарэцкі

Сёньня зраніцы каля офіса “Радыё Рацыя” быў затрыманы журналіст Барыс Гарэцкі. Зараз ягоны сотавы тэлефон адключаны. Пра гэта паведамляе Радыё “Свабода”. Нагадаем, што ў 8-30 супрацоўнікі спэцслужбаў зрабілі засаду каля офісу радыё і затрымлівалі ўсіх, хто ішоў у яго кірунку ў пад'езьдзе. Як паведамляюць незалежныя СМІ, зараз на офісе кэдэбоўцы праводзяць ператрус.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства