Навіны на тэму: свабода слова

14.04.2008 На Ігара Банцара склалі пратакол

На гродзенскага журналіста Ігара Банцара складзены пратакол за знаходжанне ў памежнай зоне без адпаведных дакументаў.

14.04.2008 Журналіст Андрэй Шобін зьвярнуўся ў пракуратуру са скаргай

Журналісты, у якіх 27 і 28 сакавіка супрацоўнікі спецслужбаў правялі ператрусы і забралі маёмасць, пачалі скардзіцца ў органы правапарадку. Днямі сябра БАЖ з Бабруйску Андрэй Шобін накіраваў у пракуратуру г. Мінска і Генеральную пракуратуру скаргу на дзеянні сілавікоў і хадайніцтва аб вяртанні яго асабістых рэчаў.

14.04.2008 Не выпішаш дзяржаўную раёнку – патрапіш у «чорны» спіс на старонках газеты

«Таму лепш загадзя падумаць пра свой аўтарытэт і паспяшацца на пошту», — піша валожынская дзяржаўная раённая газета «Працоўная слава» (Мінская вобл.), звяртаючыся да жыхароў раёна. Гэткім чынам выданне мясцовага райвыканкама імкнецца заахвоціць да падпіскі сваіх патэнцыйных чытачоў. «Прозвішчы людзей, якія свядома ігнаруюць падпіску на „Працоўную славу“, нам рэгулярна прадстаўляюць паштальёны», — папярэджвае газета.

11.04.2008 Генеральны пракурор перанакіраваў зварот БАЖ у мінскую пракуратуру

Генеральная пракуратура РБ перанакіравала зварот БАЖ у пракуратуру г. Мінска. Пра гэта паведамляецца ў лісце, які журналісцкая арганізацыя 10 красавіка атрымала ад генеральнага пракурора Рыгора Васілевіча ў адказ на свой нядаўні зварот у звязку з ператрусамі ў журналістаў.

09.04.2008 Гомельскі сябра БАЖ патрабуе, каб КДБ пакінула яго ў спакоі

Грамадскі актывіст, юрыдычны дарадца Гомельскай гарадской арганізацыі БАЖ Леанід Судаленка 7 красавіка накіраваў начальніку ўпраўлення КДБ па Гомельскай вобласці заяву пра адмову супрацоўнічаць з органамі дзяржбяспекі.

09.04.2008 Прадпрыемствы «Саюздруку» ігнаруюць недзяржаўную прэсу нават на ўзроўні перапіскі

РУП «Брэстаблсаюздрук» адмаўляецца адказваць на запыты рэдакцый аб распаўсюдзе незалежных выданняў праз сетку сваіх кіёскаў. Усе звароты датычна супрацоўніцтва з недзяржаўнай прэсай «Брэстаблсаюздрук» цяпер разглядае не як звароты юрыдычных асобаў, а як дзелавую перапіску.

07.04.2008 КДБ дапытаў яшчэ аднаго журналіста

4 красавiка следчы ўпраўлення КДБ па Гомельскай вобласцi Андрэй Коласаў дапытаў журналiста Дзмiтрыя Карпенку ў якасцi сведкi па крымiнальнай справе № 05011110396, узбуджанай яшчэ ў 2005 годзе па факце паклёпу на кіраўніка дзяржавы.

07.04.2008 Жанна Літвіна: «Журналісты апынуліся на перадавой, як штрафная рота…»

Прэс-служба БАЖ: — Так атрымалася, што на наступны дзень пасля ператрусаў у офісах і кватэрах журналістаў Вы скіраваліся ў Вену для ўдзелу ў міжнароднай канферэнцыі «Беларусь у Еўропе: эканамічнае супрацоўніцтва і палітычны дыялог», у якой бралі ўдзел і прадстаўнікі афіцыйнага Мінска. Ці прагучала там тэма беларускіх СМІ і ў якім кантэксце?

Журналісты Любліна супраць абмежаваньня свабоды слова ў Беларусі

04.04.2008 Журналісты Любліна супраць абмежаваньня свабоды слова ў Беларусі

У знак пратэсту супраць абмежаваньня свабоды слова ў Беларусі люблінскія журналісты прайшлі галоўнымі вуліцамі горада з заклеенымі стужкай вуснамі. У руках трымалі сымбаль незалежнай Беларусі – бел-чырвона-белы сьцяг.

03.04.2008 Літоўскім тэлежурналістам дагэтуль не вярнулі касету

«На сёння ніякага адказу ад беларускага боку на патрабаванне Літоўскага нацыянальнага тэлебачання (LRT) вярнуць адабраную 25 сакавіка касету з адзнятымі матэрыяламі і кампенсаваць выдаткі на рамонт зламанай падчас затрымання відэакамеры мы не атрымалі», — паведаміла 2 красавіка ў гутарцы з прэс-службай БАЖ карэспандэнт LRT Рута Рыбачаўскене.

03.04.2008 Беражкоў: НАК маўчыць больш за месяц, бо не ведае, што адказаць

Алімпійскі камітэт, у які ўплывовае спартовае выданне «Прессбол» больш за месяц таму накіравала скаргі на пазбаўленне акрэдытацыі на Алімпійскіх гульнях у Пекіне, ужо месяц у адказ маўчыць.

02.04.2008 Белсат можа закрыцца ўжо ў верасьні

Пра гэта паведаміла кіраўнічка тэлеканала Агнешка Рамашэўская ў інтэрв’ю польскаму выданню «Dziennik».

02.04.2008 БАЖ звярнуўся ў Пракуратуру РБ, КДБ і пракуратуру г. Мінска

1 красавіка ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў» паўторна звярнулася да генеральнага пракурора Беларусі Рыгора Васілевіча ў сувязі з ператрусамі, якія супрацоўнікі КДБ правялі ў кватэрах незалежных журналістаў і шэрагу офісаў 27 і 28 сакавіка.

31.03.2008 «Новы час» атрымаў два папярэджанні

Папярэджанні падпісала 25 сакавіка намесніца міністра інфармацыі Лілія Ананіч. Як паведаміў прэс-службе БАЖ шэф-эдактар выдання Аляксей Кароль, рэдакцыя даведалася пра гэта ў мінулую пятніцу.

31.03.2008 У Польшчы аб’явілі акцыю «Не — злодзеям з КДБ»

У сувязі з рэпрэсіямі супраць незалежных СМІ ў Беларусі і канфіскацыяй КДБ апаратуры ў многіх беларускіх журналістаў Фонд “Свабода і дэмакратыя” абвясціў акцыю “Не — злодзеям з КДБ. Аб’ектыў за аб’ектыў, камп’ютэр за камп’ютэр”, паведамляе "Радыё Рацыя".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства