Навіны на тэму: свабода слова
02.05.2008 Генадзь БАРБАРЫЧ: “У пастарунку я заступіўся за цяжарную жанчыну”
Учора у РАУСе Першамайскага раёна Мінска апынуўся журналіст газеты “Белорусы і рынок” Генадзь Барбарыч.
02.05.2008 Лідэры АДС правядуць акцыю ў падтрымку незалежнай прэсы
3-га траўня — у Сусветны дзень свабоды прэсы — прадстаўнікі Аб’яднаных дэмакратычных сіл (АДС) правядуць акцыю салідарнасці з незалежнымі СМІ краіны. Усім ахвотным яны будуць бясплатна раздаваць друкаваныя выданні, забароненыя для распаўсюду праз кіёскі «Белсаюздруку» і па падпісцы. Сярод іх газеты «Народная воля», «Товарищ» і «Наша Ніва».
30.04.2008 Дзе працаваць і як пісаць, я буду вырашаць сам
Журналіст "Народнай волі" даведаўся на ўласным вопыце, што трэба зрабіць для таго, каб апынуцца ў міліцыі
30.04.2008 «Прессболу» акрэдытацыі не вярнулі
Найбуйнейшае спартовае выданьне краіны газэту «Прессбол» пазбавілі двух месцаў на Алімпіядзе 28 лютага на выканкаме НАК. Афіцыйнай прычынай стаў артыкул мэдалісткі Алімпійскіх гульняў у біятлёне Сьвятланы Парамыгінай «Алімпійская сьметніца».
30.04.2008 «Товарищ» запрашае на «маёўку»
Прэзентацыя недзяржаўнай грамадска-палітычнай газеты «Товарищ» адбудзецца 1 мая ў сталічным парку Дружбы народаў каля плошчы Бангалор у межах санкцыянаванага святочнага мерапрыемства з нагоды «свята вясны и працы». Рэдакцыя недзяржаўнага незаалежнага выдання запрашае мінчан і гасцей горада прыйсці на свята, якое пройдзе з 12 да 15 гадзін.
30.04.2008 Свабода слова: Беларусь паміж Зімбабвэ і Узбэкістанам
188-е месца са 195-ці займае Беларусь у Індэксе Свабоды слова за 2007 год, складзеным амэрыканскім дасьледным цэнтрам Freedom House. Летась паводле Freedom House Беларусь была на 186-м месцы, сёлета — на 188-м. Ужо шмат гадоў краіна знаходзіцца ў катэгорыі несвабодных краін, такіх, у якіх свабодныя мэдыі ці адсутнічаюць наагул ці распаўсюджваюцца ў мізэрнай колькасьці
30.04.2008 Сталічная пракуратура паўторна разгледзіць пытанне аб вяртанні журналістам маёмасці
Пытанне аб вяртанні журналістам камп’ютараў і іншай маёмасці, адабранай падчас ператрусаў 27 і 28 сакавіка, «будзе разгледжана паўторна пасля заканчэння даглядаў гэтай маёмасці». Пра гэта паведамляецца ў чарговым адказе з пракуратуры г. Мінска на зварот ГА «БАЖ».
30.04.2008 Жана Літвіна: "Мы па рознаму разумеем сваё прызначэньне ў грамадзтве"
Грамадзкі рэдактар тыдня на «Свабодзе» старшыня «Беларускай асацыяцыі журналістаў» Жана Літвіна разважае аб праблематыцы айчыннай журналістыкі.
30.04.2008 Медыйная выстава без незалежных СМІ
28 красавіка ў Мінску распачалася ХІІ Міжнародная выстава “СМІ ў Беларусі – 2008”, на якой не прадстаўлена аніводнага незалежнага грамадска-палітычнага беларускага выдання.
28.04.2008 Хакеры супраць апазыцыйных сайтаў Беларсі
"Антырэжымныя" рэсурсы блякаваліся падчас маршу не на ўзроўні "Белтэлекаму", а праз крымінальную DDOS-атаку.
28.04.2008 У Віцебску судзяць актывіста Сяргея Каваленку
Віцебскі апазіцыянер Сяргей Каваленка быў затрыманы 26 красавіка і зьмешчаны ў ізалятар часовага ўтрыманьня. У Чыгуначным РАУС горада на актывіста склалі пратакол аб незаконным пікетаваньні.
25.04.2008 Уладзімір Кішкурна аштрафаваны за чарнобыльскія ўлёткі
25 красавіка суд Мінскага раёну прызнаў актывіста Партыі БНФ Уладзіміра Кішкурну віноўным у правапарушэньні, прадугледжаным арт. 23.34 КаАП РБ, і пакраў штрафам у памеры 15 базавых велічыняў.
25.04.2008 Падчас затрымання накладу «Віцебскага кур’ера» ў Шчукіна здарыўся сардэчны прыступ
24 красавіка прыкладна а 20-й гадзіне на ўскрайку Віцебска міліцыянты затрымалі тыраж газеты “Віцебскі кур’ер М”.
25.04.2008 Прымусовае разьмеркаваньне для ідэалагічна ненадзейных
25 красавіка на факультэце журналістыкі БДУ адбылося камісіі па разьмеркаваньні выпускнікоў пад кіраўніцтвам міністра інфармацыі Ўладзімера Русакевіча. Студэнтку 5-га курса і прэс-сакратара Партыі БНФ Кацярыну Маркоўскую разьмеркавалі ў крычаўскую газэту "Ленінскі кліч" на працу загадчыкам аддзела сельскай гаспадаркі.
25.04.2008 З «Газетай Слонімскай» змагаюцца пры дапамозе ваенкамату?
Днямі галоўнаму рэдактару «Газеты Слонімскай» Віктару Валадашчуку ўручылі павестку на вайсковыя зборы. Тэрмін правядзення «зборавых мерапрыемстваў» прыпыдае акурат на напружаны для рэдакцыі час — скасаванне дамовы арэнды і заканчэнне ліцэнзіі на раздробны гандаль.










