Навіны на тэму: свабода слова
15.05.2008 БХК: Без свабоды слова няма сапраўдных выбараў
«Немагчыма правядзенне больш-менш дэмакратычных выбараў у сітуацыі, калі сродкі масавай інфармацыі не могуць свабодна працаваць, а свабода слова масава парушаецца», — заявіў у чацвер на першай пасля справаздачна-выбарчага з’езду Беларускага Хельсінкскага камітэту (БХК) новаабраны старшыня арганізацыі Алег Гулак.
15.05.2008 Дэпутаты зноў адмовілі ў акрэдытацыі журналістаў газеты «Ганцавіцкі час»
Журналістам недзяржаўнай газеты «Ганцавіцкі час» зноў адмовілі ў акрэдытацыі ў Ганцавіцкім раённым савеце. Калі раней гэта зрабіў прэзідыюм мясцовага райсавета, дык цяпер — Брэсцкі абласны савет дэпутатаў.
13.05.2008 Сталічная пракуратура дапытала каардынатара «Белсату» ў Беларусі
Сёння ў пракуратуру г. Мінска быў выкліканы на допыт у якасці сведкі каардынатар тэлеканала «Белсат» у Беларусі, сябра Праўлення ГА «БАЖ» Эдуард Мельнікаў. Допыт тычыўся той жа «справы аб мульфільмах», на падставе якой 27 і 28 сакавіка ў кватэрах журналістаў — у тым ліку і Эдуарда Мельнікава — супрацоўнкі КДБ правялі ператрусы.
12.05.2008 Пачаўся збор подпісаў у абарону “Газэты Слонімскай”
Ужо некалькі месяцаў “Газета Слонімская” знаходзіцца пад пагрозай закрыцьця. Рэдакцыі адмовілі ў працягу дамовы арэнды без тлумачэньня прычыны, а спробы знайсьці памяшканьне нават у прыватных уласьнікаў не даюць ніякага выніку.
12.05.2008 Галоўнага рэдактара «Газеты Слонімскай» Віктара Валадашчука вызвалілі ад праходжання вайсковых збораў.
Сёння раніцай падчас медыцынскага агляду ў ваенкамаце ў журналіста выявілі гіпертанію 2-й ступені. «Я так зразумеў, што ў мірны час мяне на зборы вырашылі не забіраць», — паведаміў прэс-службе БАЖ галоўны рэдактар недзяржаўнага рэгіянальнага выдання.
12.05.2008 Чэрыкаў: журналісту-вэтэрану пагражалі арыштам
Рэдактару недзяржаўнай газэты «Чэрыкаўскія навіны» Мікалаю Царкову й фотакарэспандэнту гэтага выданьня Сямёну Панізоўцаву забаранілі здымаць удзельнікаў мітынгу да Дня Перамогі.
08.05.2008 “Ленінскі кліч” супраць крычаўскіх апазыцыянэраў
Калегія Магілёўскага абласнога суду пакінула ў сіле пастанову Чавускага суду аб правядзеньні лінгвістычнай экспэртызы гумарэсак, якія друкавала газэта Крычаўскага райвыканкаму “Ленінскі кліч”. Пастанову судзьдзі Алены Каралько намагалася ў прыватным парадку абскардзіць рэдактарка крычаўскай раёнкі Тацяна Іўкіна.
08.05.2008 «Рэпарцёры без межаў» заступіліся за «Газету Слонімскую»
Міжнародная арганізацыя «Рэпарцёры без межаў» сёння выступіла з асуджэннем уціску недзяржаўнага штотыднёвіка «Газета Слонімская» — адзінай недзяржаўнай газеты ў Гродзенскім рэгіёне.
08.05.2008 Пракуратура падтрымлівае дзеяньні КДБ у дачыненьні да незалежных журналістаў
Упраўленне КДБ па Гомельскай вобласці не выявіла парушэнняў заканадаўства у дзеяннях асобаў, што праводзілі ператрус у кватэры сябра БАЖ Анатоля Гатоўчыца і забралі яго працоўныя прылады. Што да вяртання журналісту забраных рэчаў рашэнне будзе прымаць «орган, які вядзе крымінальны працэс».
08.05.2008 КДБ перасьледуе рэдактара незалежнага выданьня
Загадчык псіханеўралагічнага аддзялення Слонімскай цэнтральнай райбальніцы спадар Кандратоўскі атрымаў ліст, падпісаны кіраўніком мясцовага аддзялення КДБ Аляксандрам Мазальковым з загадам праверыць па ўліках псіханеўралагічнага і наркалагічнага дыспансераў галоўнага рэдактара адзінага незалежнага выдання на Гродзеншчыне «Газеты Слонімскай» Віктара Валадашчука і яго блізкіх.
03.05.2008 Міліцыя не дазволіла раздаць легальныя газеты
Прадстаўнікі праваахоўных органаў не дазволілі палітычным лідэрам і грамадскім актывістам раздаць недзяржаўныя газеты «Народная воля», «Товарищ» і «Нашу Ніву» каля Галоўпаштамту. У рэспубліканскай пракуратуры адмовіліся прымаць скаргу ўдзельнікаў акцыі на дзеянні міліцыянтаў.
03.05.2008 Зімоўскі згодны правесці тэледэбаты па "справе Казуліна"
Белтэлерадыёкампанія не супраць правесці адкрытыя тэледэбаты наконт наяўнасці палітвязняў у нашай краіне. Такі адказ атрымаў ад яе старшыні Аляксандра Зімоўскага юрыст Ігар Рынкевіч.
03.05.2008 СТАНЬ HRAMADZIANINAM!
Новую вэб-пляцоўку http://hramadzianin.org/((Hramadzianin.org)) стварылі маладыя гарадзенскія навукоўцы.
03.05.2008 Жанна Літвіна: "Свабода слова – прыярытэтная праблема ў беларускім грамадстве"
2 траўня адбылася онлайн-канферэнцыя з удзелам старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў Жанны Літвіной і яе намесніка Андрэй Бастунца. Да кіраўнікоў БАЖ паступілі дзесяткі пытанняў як з Беларусі, гэтак і з замежжа.
03.05.2008 3 траўня – Сусветны дзень свабоды прэсы
Дарагія калегі, сябры! Віншуем вас з Сусветным днём свабоды прэсы! Выказваем самыя шчырыя словы падтрымкі і падзякі кожнаму з сябраў БАЖ, а таксама ўсім сваім калегам, якія захоўваюць вернасць прынцыпам прафесійнай і сумленнай журналістыкі. Сёння мы адзначаем гэтае свята разам з журналістамі ўсяго свету. Гэты дзень дае нам магчымасць адчуць сябе часткай міжнароднай журналісцкай супольнасці.










