Навіны на тэму: свабода слова
06.06.2008 Ворша: канфіскавалі ўлёткі пра “прамую лінію” з актывістамі
Каля аршанскага аўтавакзала міліцыянты забралі ў вядомага актывіста з пасёлка Коханава Мікалая Петрушэнкі 264 паасобнікі ўлётак.
06.06.2008 Журналістка вырашыла судзіцца са Службай бяспекі прэзідэнта
Рэдакцыя газеты «Народная Воля» і намесніца галоўнага рэдактара Марына Коктыш вырашылі прыцягнуць да судовай адказнасці за парушэнні Закону «Аб друку» адразу ўсю Палату прадстаўнікоў і Службу бясьпекі прэзідэнта. Днямі рэдакцыя ад імя журналісткі накіравала адпаведную позву ў суд Маскоўскага раёна Мінска.
06.06.2008 Зьміцер Шыманскі накіраваў іскавую заяву ў суд
Зыск да Беларускай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі аб абароне гонару і годнасці накіраваў сёння у суд Першамайскага раёну сталіцы кіраўнік Брэсцкай абласной арганізацыі Партыі БНФ Зміцер Шыманскі.
03.06.2008 Тэлевядоўца Юры Пракопаў прасіў прабачэньня
Журналіст першага канала тэлебачаньня Юры Пракопаў ў тэлефоннай размове з адвакаткай Верай Страмкоўскай папрасіў у яе прабачэньня за агалошаньне недакладных зьвестак.
02.06.2008 «Газета Слонімская» пераязджае ў нікуды
Зараз журналісты недзяржаўнага рэгіянальнага выдання «Газета Слонімская» занятыя выпускам чарговага нумару. Паралельна з выкананнем непасрэдных спраў яны пакуюць рэчы са сваіх працоўных месцаў. Да пятніцы 6 чэрвеня рэдакцыя адзінага ў Гродзенскай вобласці незалежнага выдання павінна цалкам ачысціць памяшканне, арандаванае ў мясцовага камбіната бытавога абслугоўвання.
02.06.2008 СМІ і дэмсілы
У Мінску прайшоў “круглы стол” “Незалежныя СМІ і дэмакратычныя сілы”. Лідэры АДС, прадстаўнікі БАЖ і недзяржаўных медыяў абмяркоўвалі праблемы стасункаў палітыкаў і журналістаў.
02.06.2008 Шыманскі будзе судзіцца з БТ
У сюжэце Першага нацыянальнага тэлеканалу ад 29 траўня сьцьвярджалася, што па Праграме малых грантаў амбасада ЗША мэтава фінансуе беларускую апазыцыю. Прыводзіліся здымкі допытаў старшыні Берасьцейскай абласной арганізацыі Партыі БНФ Зьмітра Шыманскага і рэдактара незалежнага бюлетэню «Вольныя навіны» з Турава Міхаіла Козела, якія нібыта атрымалі грошы ад амбасады ЗША.
30.05.2008 «Рэпарцёры без межаў» асуджаюць адмову ў акрэдытацыі карэспандэнту Радыё «Рацыя»
Міжнародная арганізацыя «Рэпарцёры без межаў» выступіла з асуджэннем рашэння Міністэрства замежных справаў Беларусі, якое 28 траўня адмовіла ў акрэдытацыі карэспандэнту Радыё «Рацыя» Аляксею Мінчонку. Адпаведная заява з’явілася 30 траўня на сайце «Рэпарцёраў».
28.05.2008 Міністэрства замежных справаў у сераду афіцыйна адмовіла ў акрэдытацыі журналісту
Карэспандэнта выклікалі а 10:00 у МЗС, дзе супрацоўнік ведамства Міхаіл Снапко зачытаў Мінчонку рашэньне. Адмова грунтуецца на тым факце, што Аляксей «раней займаўся журналісцкай дзейнасьцю на карысьць замежнага СМІ без акрэдытацыі пры МЗС».
21.05.2008 Скаргу «Витебского курьера» зноў адхілілі
Рэдакцыі недзяржаўнай газеты «Витебский курьер М» зноў адмовілі ў праве ўнесці змены ў Статут і перарэгістравацца. 20 траўня калегія Вышэйшага гаспадарчага суда (ВГС) адхіліла касацыйную скаргу ЗАТ «Выдавецкі дом «Витебский курьер» на рашэнні судоў папярэдніх інстанцый па гэтым пытанні.
20.05.2008 Аўтар «Народнай волі» – «персона нон грата» для дзяржаўнай газеты
Ветэрану пінскай журналістыкі Фёдару Глінскаму адмоўлена ў размяшчэнні публікацый на старонках гарадской дзяржаўнай газеты «Пінскі веснік», дзе ён працаваў да выхаду на пенсію і працягваў друкавацца дагэтуль. Як распавёў у гутарцы са службай маніторынгу БАЖ спадар Глінскі, у рэдакцыі «Пінскага весніка» яму патлумачылі, што прычынай таму стала яго супрацоўніцтва з недзяржаўнай газетай «Народная воля».
19.05.2008 «Еўрапейская Беларусь» супраць дзяржаўнай прапаганды
16 траўня актывісты грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» правялі перфоманс супраць ідэалагізацыі і прапаганды дзяржаўных СМІ.
19.05.2008 Журналіст Яраслаў Сьцешык арыштаваны на 5 сутак
На 5 сутак адміністратыўнага арышту асуджаны пазаштатны карэспандэнт газеты «Наша Ніва» Яраслаў Сцешык. Такое рашэнне прыняў суд Цэнтральнага раёна Мінска 16 траўня, прызнаўшы Я. Сцешыка вінаватым у нецэнзурнай лаянцы ў грамадскім месцы (арт. 17.1 КаАП — дробнае хуліганства).
16.05.2008 “Космас ТБ” спыніў трансляцыю трох каналаў
15 траўня кампанія "Космас ТБ" спыніла трансляцыю трох тэлеканалаў - "24ДОК", "Фенікс-Арт" і "НСТ". Як паведамляецца на афіцыйным сайце "Космас ТБ", трансляцыя спыненая "па чынніках, якія не залежаць ад кампаніі.
16.05.2008 Перасьлед незалежнай газеты
Наклад «Борисовских новостей» пусьцілі пад нож за артыкул пра Лукашэнку-малодшага










