Навіны на тэму: свабода слова
14.07.2008 Вольга Нікалайчык не пусціла ў кватэру прадстаўнікоў сілавых структур
Незалежны кінадакументаліст Вольга Нікалайчык адмовілася пускаць у сваю кватэру прадстаўнікоў сілавых структур. Вольга паведаміла, што у кватэру яе маці-інваліда па вуліцы Валгаградскай спрабаваў увайсці міліцыянер, які назваўся участковым інспектарам. Паводле яе слоў, разам з міліцыянерам на лесвічнай пляцоўцы знаходзіліся два мужчыны ў цывільным.
11.07.2008 Алесь Бяляцкі: “Распачалася кампанія грамадзянскага тэрору на фоне праходзячай выбарчай кампаніі”
Праваабаронцы і сваякі арыштаваных былых сябраў патрыятычнай арганізацыі “Белы легіён”, а таксама дэмакратычных лідэраў правялі ў Менску 11 ліпеня прэс-канферэнцыю з нагоды неабгрунтаваных абвінавачанняў іх родных у выбуху, які адбыўся ў Мінску 4 ліпеня.
11.07.2008 Віцебск: Б.Хамайду затрымалі трэці раз за тры дні
Як учора ды заўчора, распаўсюдніка недзяржаўнай прэсы зноў пратрымалі ў Чыгуначным РАУСе каля дзьвюх гадзін. Паводле апазыцыянэра, міліцыянты агледзелі газэты й часопісы, якія ён распаўсюджвае каля так званага “сіняга дому” — дому № 28 па вуліцы Леніна. Забраўшы некалькі асобнікаў газэты “Курьер из Витебска”, спадара Хамайду адпусьцілі — і гэтым разам без складаньня пратаколу.
07.07.2008 Чарговая адмова ў акрэдытацыі журналістам недзяржаўнага выдання
Журналістам недзяржаўнай газеты «Бобруйский курьер» адмовілі ў акрэдытацыі на прэс-канферэнцыю ізраільскіх дыпламатаў 26 чэрвеня, якая ладзілася ў межах святкавання 500-годдзя яўрэйскай суполкі Бабруйска і 60-годдзя незалежнасці Ізраіля.
03.07.2008 Прафсаюзнікі супраць гродзенскай міліцыі
Кіраўніцтва Беларускага прафсаюза работнікаў радыёэлектроннай прамысловасьці патрабуе ад пракуратуры Ленінскага раёна Гродна прыняць адпаведныя захады да супрацоўнікаў міліцыі ў сувязі з незаконнай канфіскацыяй газэты «Гарадзенская салідарнасьць” у сябра арганізацыі Уладзіміра Таболы.
03.07.2008 “Газета Слонімская” выйграла суд
Суд палічыў, што матэрыял журналіста пра лекарку Натальлю Кіман грунтаваўся на канкрэтных фактах, якія ў выніку судовага сьледзтва пацьвердзіліся.
01.07.2008 Справаздача перад выбаршчыкамі ці заўчасная агітацыя?
Рэгіянальныя дзяржаўныя выданні пачалі друкаваць матэрыялы пра заслугі народных абраннікаў
01.07.2008 Гродзенскія ўніяты выступілі супраць Першага нацыянальнага канала
Вернікі Гродзенскай грэка-каталіцкай парафіі Маці Божае Фацімскай звярнуліся з адкрытым лістом да кіраўніцтва Першага нацыянальнага канала тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь.
01.07.2008 Журналістку Радыё “Свабода” аштрафавалі «за непавагу да суда»
Журналістку Радыё «Свабода» Любоў Лунёву 30 чэрвеня аштрафавалі на 8 базавых велічынь у зале суда Кастрычніцкага раёна Мінска. Яе звінавацілі ў «непавазе да суда» за тое, што яна адказала на званок па мабільным тэлефоне.
01.07.2008 Нясвіжскі райвыканкам пазбаўляе памяшкання недзяржаўнае выданьне
Нясвіжскі райвыканкам адмовіў ва ўзгадненні дамовы на арэнду памяшкання пад карэспандэнцкі пункт газеце "Нясвіжскі час", якая ўжо была падпісаная выдаўцом і дырэктарам жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Пра гэта сведчыць ліст, які рэдакцыя атрымала 30 чэрвеня з ЖКГ.
25.06.2008 Гадзіна маўчаньня
Гадзіна маўчаньня
24.06.2008 За праект "Аб СМІ" прагаласавалі 96 дэпутатаў, супраць былі толькі 2
Праект закона "Аб СМІ" ў другім чытанні прыняты ў Палаце прадстаўнікоў 24 чэрвеня. Як паведамляе "Інтэрфакс", яго падтрымалі 96 парламентароў, супраць выказаліся толькі 2. Нагадаем, па выніках першага чытання на мінулым тыдні супраць праекту прагаласаваў адзін дэпутат.
24.06.2008 Чакаецца старт выбарчай кампаніі
Чакаецца, што 24 чэрвеня пачнецца выбарчая кампанія ў парлямэнт, і дэпутаты Палаты прадстаўнікоў прымуць законапраект аб СМІ ў другім чытаньні.
20.06.2008 Прафсаюзнага актывіста затрымалі за распаўсюд газет
У Гародні супрацоўнікі міліцыі затрымалі актывіста Беларускага прафсаюза работнікаў радыёэлектроннай прамысловасьці Уладзіміра Таболу, які распаўсюджваў газэты “Гродзенская салідарнасць” і “Свабода” каля прахадной завода аўтамабільных агрэгатаў. Міліцыянтаў выклікалі супрацоўнікі аховы завода, якія спрабавалі перашкодзіць Уладзіміру Таболе. Актывіст патлумачыў ім, што яго дзеянні не парушаюць заканадаўства, а газета не ўтрымлівае матэрыялаў, накіраваных супраць дзяржавы.
19.06.2008 Паседжаньні мясцовых уладаў праходзяць закрыта
18 чэрвеня ўласны карэспандэнт газеты «Информ-прогулка» (г. Лунінец) Галіна Самуйлік не была дапушчана на сесію Мікашэвіцкага гарадскога Савета дэпутатаў.










