Навіны на тэму: свабода слова
06.08.2008 CPJ просіць А.Лукашэнку перагледзець сваё рашэньне
Камітэт абароны журналістаў занепакоены тым, што Аляксандар Лукашэнка падпісаў новы закон пра сродкі масавай інфармацыі. CPJ перакананы, што закон “дазволіць уладам і надалей абмяжоўваць свабоду мэдыяў ў Беларусі”.
05.08.2008 Закон «Аб СМІ» падпісаны
Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон «Аб СМІ». Пасля яго афіцыйнага апублікавання пачнецца адлік паўгадавога тэрміну, па сканчэнні якога закон набудзе моц.
01.08.2008 Ці падпісаў кіраўнік дзяржавы закон «Аб СМІ»?
Даведацца ў прэс-службе кіраўніка краіны, ці падпісаў прэзідэнт законапраект «Аб сродках масавай інфармацыі», аказалася немагчыма. Між тым, па падліках юрыстаў, двухтыднёвы тэрмін, адпушчаны Канстытуцыяй на прыняццё такіх рашэнняў, ужо скончыўся.
01.08.2008 У журналіста з Ліды ўзялі адбіткі пальцаў
30 ліпеня ў галоўнага рэдактара газеты Таварыства беларускай мовы «Наша слова» (Ліда), сябра ГА «БАЖ» Станіслава Судніка ўзялі адбіткі пальцаў па справе аб выбуху ў Мінску 4 ліпеня. Яго выклікалі ў мясцовае аддзяленне КДБ, дзе задавалі «дзяжурныя пытанні».
29.07.2008 «Вольны горад» дапыталі наконт выбуху ў Мінску
Журналістаў недзяржаўнай маланакладнай крычаўскай газеты «Вольны горад» (Магілёўская вобл.) супрацоўнікі міліцыі апыталі з нагоды выбуху 4 ліпеня ў Мінску
25.07.2008 Канстытуцыйны суд заплюшчыў вочы на новы Закон аб СМІ
"Мы разглядалі праект закона аб СМІ, аналізавалі ўсе ягоныя нормы, якія рэгламентуюць дзейнасць СМІ, прамой супярэчнасці нормам Канстытуцыі, у прыватнасці, арт.33 і 34 мы не ўгледзелі", - заявіў старшыня Канстытуцыйнага суду Беларусі Пётр Міклашэвіч на прэс-канферэнцыі ў Менску, перадае «Інтэрфакс».
25.07.2008 Ператрус у кватэры дырэктара недзяржаўнага выдавецтва
24 ліпеня ў Віцебску супрацоўнікі міліцыі правялі ператрус у кватэры дырэктаркі выдавецкага дома «Витебский курьер» Жанны Паповай. Выдавецтва выпускае адзіную на сёння ў горадзе зарэгістраваную недзяржаўную грамадска-палітычную газету «Витебский курьер М».
24.07.2008 Як асвятляецца тэма выбараў у беларускіх СМІ? Першая справаздача маніторцаў
Беларускія дзяржаўныя медыі надаюць асвятленню будучых выбараў значна большую ўвагу, чым парламенцкім выбарам 2004 г. Хаця дзяржаўныя медыі не прамінулі рэпрэзентаваць беларускую апазіцыю ў надзвычай негатыўным святле, затое агучылі намеры кіраўніцтва краіны правесці выбары больш адкрыта і з шырэйшым удзелам апазіцыйных партый.
23.07.2008 Ператрусы па ўсёй Беларусі
Сёньня ў Менску супрацоўнікі КДБ правялі ператрус на кватэры актывіста АГП Аляксандар Сьцепаненкі. Пасьля ператрусу а 14 гадзіне Аляксандра павезьлі на допыт у КДБ. Пра гэта паведамляе сайт “Радыё “Свабода”
18.07.2008 Вынікі прызыўной кампаніі – «ваенная таямніца» для недзяржаўнай газеты?
Карэспандэнту «Нясвіжскага часу» (Мінская вобл.) адмовіўся прадаставіць інфармацыю супрацоўнік мясцовага ваенкамата.
17.07.2008 Горацкаму журналісту вярнулі канфіскаваны архіў
эдактару недзяржаўнай горацкай газэты “Узгорак”, актывісту Руху “За Свабоду” Эдуарду Брокараву вярнулі канфіскаваны 28 сакавіка архіў друкаваных выданьняў. Забралі яго былі супрацоўнікі камітэту дзяржаўнай бясьпекі Шэйнік, Грачоў ды Малашанка, патлумачыўшы гэта расьсьледаваньнем крымінальнай справы, распачатай па факце зьнявагі прэзыдэнта.
17.07.2008 Мінгарсуд адмовіў журналістцы “Народнай волі” у праве … звяртацца ў суд
17 ліпеня калегія Мінгарсуда адмовіла ў задавальненні скаргі карэспандэнта газеты “Народная воля” Марыны Коктыш, якая звярталась ў суд з нагоды неакрэдытацыі пры Палаце прадстаўнікоў.
16.07.2008 Журналіст – адвакат інтарэсаў сваіх чытачоў
Увага да сродкаў масавай інфармацыі напярэдадні выбараў як з боку ўлады, так з боку палітыкаў і грамадства звычайна ўзмацняецца. І гэта цалкам зразумела, бо СМІ адыгрываюць значную ролю ў выбарчай кампаніі.
15.07.2008 Дзе падзеліся канфіскаваныя ў журналістаў камп’ютары?
Праваахоўныя органы сцвярджаюць, што ўсю канфіскаваную падчас ператрусаў 27 сакавіка тэхніку журналістам вярнулі. Але, як стала вядома Еўрарадыё, ніхто з пацярпелых журналістаў насамрэч сваіх рэчаў так да гэтага часу і не атрымаў.
14.07.2008 Журналіста Сяргея Панамарова міліцыя груба выдаліла з райвыканкама
Намер журналіста, актывіста Руху “За Свабоду” Сяргея Панамарова трапіць на сустрэчу клецкіх чыноўнікаў з прадпрымальнікамі (якіх запрасілі ў абавязковым парадку) сутыкнуўся з катэгарычным непрыманьнем уладаў.










