Навіны на тэму: свабода слова
16.09.2008 Дзяніс Садоўскі атрымаў два папярэджанні
Кандыдату у дэпутаты па Мінскай Масюкоўшчынскай выбарчай акрузе №103 Дзянісу Садоўскаму акруговая выбарчая камісія за ўчорашні дзень вынесла адразу 2 папярэджанні – за заклік на сустрэчу з Аляксандрам Мілінкевічам і за распаўсюд “Народнай Волі”.
16.09.2008 Вадзіму Саранчукову вынесена папярэджанне
Выбарчая акруговая камісія Гродзенскай – Занёманскай акругі №49 вынесла папярэджанне кандыдату ў дэпутаты парламента, кіраўніку гарадской суполкі партыі Беларускі народны фронт Вадзіму Саранчукову.
15.09.2008 Перадвыбарныя праграмы двух кандыдатаў на Гомельшчыне не будуць надрукаваныя
Мазырская раённая дзяржаўная газета «Жыццё Палесся» (Гомельская вобл.) адмовілася друкаваць перадвыбарныя праграмы кандыдатаў ў дэпутаты па мясцовай — Палескай №43 – выбарчай акрузе. Паводле адказнага сакратара выдання Святланы Данільчанкі, кандыдаты Мікалай Гаўрыленка, прадстаўнік Аб’яднаных дэмакратычных сіл, і Сяргей Канопліч, які да гэтага працаваў старшынём Ельскага райвыканкама, несвоечасова прадаставілі ў рэдакцыю тэксты сваіх зваротаў.
15.09.2008 У Салігорску працягваецца ціск на незалежную прэсу
14 верасня падчас распаўсюду апошняга нумару незалежнай газэты "Свабодны Салігорск" на цэнтральным рынку гораду быў абсалютна беспадстаўна затрыманы валянцёр газэты маладафронтавец Аднрусь Тычына. Маладзёна затрымлівалі мясцовыя міліцыянты ў грубай форме. Пад час затрыманьня маладафронтаўца закавалі і, ня гледзячы на абурэньне наведнікаў рынку, даставілі ў мясцовы РАУС.
12.09.2008 «Рэпарцёры без межаў» выказалі занепакоенасць якасцю асвятлення выбараў у беларускіх СМІ
Міжнародная арганізацыя «Рэпарцёры без межаў» 12 верасня выступіла з заявай, у якой выказала занепакоенасць нізкай якасцю асвятлення выбарчай кампаніі ў Палату прадстаўнікоў у беларускіх сродках масавай інфармацыі. У той жа час, арганізацыя нагадвае, што правядзенне дэмакратычных выбараў з’яўляецца адной з ўмоваў зняцця санкцый Еўрапейскага Звязу ў дачыненні да афіцыйнага Мінска.
10.09.2008 БАЖ прадставіў чарговы маніторынг СМІ
9 верасня эксперты Беларускай асацыяцыі журналістаў на прэс-канферэнцыі прадставілі чарговы аналітычны даклад па маніторынгу асвятленьня выбараў у сродках масавай інфармацыі.
09.09.2008 Судовыя выканаўцы шукаюць маёмасць Панамарова
У панядзелак 8 верасня ў 20.30 да каардынатара Клецкага рэгіёна Руху “За Свабоду" Сяргея Панамарова з'явіліся судовыя выканаўцы. Мэта прыходу - выкананне рашэння абласнога Мінскага гаспадарчага Суду ад 10.10.2006 гады, па якому судовыя выканаўцы спадзяюцца спагнаць 8846348 рублёў.
09.09.2008 Андрэй Лянкевіч атрымаў прэмію Завадзкага
8 верасня, у Дзень міжнароднай салідарнасці журналістаў, БАЖ вызначыў лаўрэатаў дыплому імя Змітра Завадзкага
08.09.2008 Кандыдат падае скаргу на Радыё «Сталіца»
¬Кандыдат у дэпутаты, адзін з лідэраў прадпрымальніцкага руху Віктар Гарбачоў сёння плануе падаць скаргу ў Цэнтрвыбаркам на радыёстанцыю «Сталіца».
07.09.2008 Журналісты імкнуцца выйсці на палітычную арэну
Журналістыку нярэдка называюць чацвёртай уладай, маючы на ўвазе, што ад працы журналістаў і сродкаў масавай інфармацыі шмат што залежыць як ў жыцці краіны, так і ў дзяржаўных установах, а таксама іншых галінах улады. Чаму ўсё ж журналісты вырашылі змяніць сваю працу ва ўладзе чацвёртай на працу ва ўладзе заканадаўчай?
04.09.2008 Газэта “Рэспубліка” не хоча друкаваць праграму апазыцыянэраў
Тры кандыдаты ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі — Анатоль Лябедзька, Станіслаў Багданкевіч і Ганна Ягорава — аднесьлі ў газэту “Рэспубліка” сваю праграму для публікацыі. Але ім адмовілі ў рэалізацыі іх законнага права.
03.09.2008 Кандыдату ў дэпутаты забаранілі называць сайт партыі
Учора большасць кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў завяршыла запісы сваіх выступаў на дзяржаўным тэлебачаньні і радыё. Ад заўтрашняга дня ў эфіры пачнуць гучаць іх прамовы.
02.09.2008 «Белсат» прапануе эфір кандыдатам у дэпутаты
Тэлеканал «Белсат» прапануе кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў магчымасць пазнаёміць са сваёй выбарчай праграмаю ў эфіры. Кожны грамадзянін, зарэгістраваны Цэнтральнай выбарчай камісіяй Рэспублікі Беларусь у якасці кандыдата ў дэпутаты, без увагі на прыналежнасць да палітычнай партыі ці погляды, мае права бясплатна выступіць перад гледачамі напрацягу 8 хвілін.
30.08.2008 «Бобруйский курьер» атрымаў два папярэджанні
Адразу два папярэджанні атрымала ад Міністэрства інфармацыі недзяржаўная грамадска-палітычная газета «Бобруйский курьер». Як паведаміў кіраўнік сектару рэгістрацыі СМІ і кантролю за выкананнем заканадаўства Мінінфармацыі Віктар Гурэцкі, папярэджанні грунтуюцца на трох артыкулах Закона «Аб друку і іншых СМІ» — 11 («Перарэгістрацыя СМІ»), 26 («Выходныя дадзеныя») і 32 («Права на атрыманне інфармацыі»).
29.08.2008 Жанна ЛIТВIНА: «Сёння беларускiя сродкi масавай iнфармацыi не могуць збiраць i даносiць iнфармацыю да выбаршчыкаў...»
На мiнулым тыднi Мiнск наведаў памочнiк намеснiка дзяржсакратара ЗША ў справах Еўропы i Еўразii Дэвiд Меркель. Ён правёў шэраг сустрэч з прадстаўнiкамi афiцыйнай улады, апазiцыi, грамадскiх арганiзацый.










