Навіны на тэму: свабода слова
26.09.2008 Баранавіцкай недзяржаўнай газеце адмовілі ў інфармацыі пра датэрміновае галасаванне
Прадстаўнікі акруговых выбарчых камісій г. Баранавічы і Баранавіцкага раёна адмовіліся прадаставіць карэспандэнту недзяржаўнай мясцовай газеты «Intex-press» Руслану Гарбачову інфармацыю пра колькасць выбаршчыкаў, што прагаласавалі датэрмінова.
26.09.2008 Каб КДБ вярнула журналісту рэчы, трэба напісаць 47 лістоў?
27 верасня споўніцца роўна паўгода з часу «рэйду» беларускіх спецслужб па кватэрах і офісах незалежных журналістаў і шэрагу грамадскіх арганізацый. Тады пад ператрусы патрапіла каля двух дзесяткаў нашых калег. Аднак рэчы вярнулі лічаным асобам: напрыклад, Эдуарду Брокараву (Горкі, Магілёўская вобл.), Тамары Шчапёткінай (Бяроза, Брэсцкая вобл.), Уладзіміру Вараб’ёву (Мінск), Вадзіму Баршчэўскаму (Віцебск).
24.09.2008 Кандыдат у дэпутаты адмовіўся адказаць на пытанні недзяржаўнай газеты
У Слоніме кандыдат у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Мечыслаў Касцюк, які балатуецца па мясцовай выбарчай акрузе, і яго давераная асоба Мікалай Лішык адмовіліся адказаць на пытанні карэспандэнта «Газеты Слонімскай» Міколы Канановіча. Пытанні тычыліся перадвыбарнай праграмы кандыдата.
24.09.2008 Самыя ціхія парламенцкія выбары
У Беларусі адбываецца самая ціхая за ўсю гісторыю краіны выбарчая кампанія, адзначаецца ў апошняй перад галасаваннем справаздачы службы маніторынгу БАЖ. Аднак, маюцца прыклады выпадаў у дзяржаўных СМІ супраць апазіцыі.
23.09.2008 Фатографу «Народнай волі» не дазволілі здымаць датэрміновае галасаванне
Фотакарэспандэнту недзяржаўнай газеты «Народная воля», сябру ГА «БАЖ» Юрыю Дзядзінкіну сёння раніцай не дазволілі рабіць фотаздымкі на ўчастку, дзе пачалося датэрміновае галасаванне.
19.09.2008 Газета "Свабода" па-за законам
Суд Іўеўскага раёна на падставе заявы Упраўленне КДБ па Гродзенскай вобласці прызнаў незарэгістраваную газэту “Свабода” экстрэмісцкім выданнем і вынес рашэнне аб знішчэнні наклада, канфіскаванага некалькі тыдняў таму.
19.09.2008 Небяспечны прэцэдэнт
Суд прызнаў нумар газеты «Свабода» экстрэмісцкім матэрыялам і пастанавіў яго знішчыць
18.09.2008 Спіртавоз альбо яшчэ адна гісторыя з суда над "экстрэмістамі".
У траўні 2006 года на памежным пераходзе Кузьніца Беластоцкая арганізацыя "Wolna Bialorus" праводзіла пікет. Бел-чырвона-белыя сцягі, плякаты, раздаваліся улёткі і CD з праграма Мілінкевіча і іншымі дэм.пастановамі і т.п.
18.09.2008 Кандыдаты ад АГП заявілі аб магчымым зняцьця з выбарчай кампаніі
Паводле паведамлення прэс-службы АГП, старшыня партыі Анатоль Лябедзька і яшчэ 5 менскіх кандыдатаў ад партыі заявілі аб магчымым зняцці з выбарчай кампаніі. Адпаведную заяву яны накіравалі 16 верасня ў Цэнтравыбаркам.
18.09.2008 Адказчыкамі па справе аб «экстрэмісцкіх матэрыялах» праходзяць 9 чалавек
Сёння раніцай у судзе Кастрычніцкага раёна Гродна адбылася папярэдняя сустрэча бакоў па грамадзянскай справе «Аб прызнанні інфармацыйных матэрыялаў экстрэмісцкімі». Як высветлілася ў судзе, адказчыкамі па справе выступаюць 9 асобаў, у якіх у апошнія гады на мяжы вымалі «патэнцыйна экстрэмісцкую» прадукцыю.
18.09.2008 Справу “экстрэмістаў” перанеслі на кастрычнік
Сёння ў гродненскім судзе Кастрычніцкага раёну адбылося паседжанне па справе так званых эсктрэмісцкіх матэрыялаў, канфіскаваных гродненскімі памежнікамі ў шэрагу грамадскіх актывістаў.
17.09.2008 Валянцін Стэфановіч: Зьяўляецца дадатковая верагоднасьць крымінальнага перасьледу іншадумцаў
Юрыст і праваабаронца Валянцін Стэфановіч каментуе шэраг зваротаў Гарадзенскага абласнога камітэту дзяржбясьпекі ў суд з мэтай прызнаньня канфіскаваных друкаваных выданьняў экстрэмісцкімі:
17.09.2008 КДБ лічыць газэту “Свабода” экстрэмісцкай
Начальнік упраўленьня КДБ па Гарадзенскай вобласьці І.П.Сяргеенка “ў інтарэсах дзяржавы” зьвяртаецца ў суд з заявай аб прызнаньні канфіскаванага супрацоўнікамі РАУС Іўеўскага раёну ў жніўні нумару незарэгістраванага выданьня “Свабода” № 127 (14-27.08.2008) экстрэміcцкім.
16.09.2008 На недзяржаўную прэсу «пасыпаліся» скаргі, зыскі і папярэджанні
Зыск да недзяржаўнага рэгіянальнага выдання «Газета Слонімская» накіравала ў суд старшыня мясцовай арганізацыі грамадскага аб’яднання «Беларускае таварыства інвалідаў» Алена Новікава. Зыскоўца, пакрыўджаная на публікацыю ў жнівеньскім нумары «ГС», патрабуе ад газеты грашовай кампенсацыі за маральны ўрон у памеры 5 мільёнаў 800 тысяч рублёў. Акрамя гэтага, жанчына напісала скаргі ў Слонімскую пракуратуру і Міністэрства інфармацыі.
16.09.2008 "Правільная" ідэалогія ў тэлеэфіры набірае сілу
Да канца верасня ў Жодзіна плануецца пачаць вяшчанне мясцовага тэлеканала, які будзе прыналежаць рэгіянальнай тэлекампаніі "Сфера".










