Навіны на тэму: свабода слова
10.10.2008 Міхаіл Пастухоў: “Гэта рэпрэсіўны закон”
Як паведамлялася, Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу Беларусі ў чацьвер прыняла ў другім чытаньні законапраект “Аб інфармацыі, інфарматызацыі і абароне інфармацыі”. Паводле міністра сувязі і тэлефанізацыі Мікалая Панцялея, у законапраекце аформлены патрабаваньні да працэсу стварэньня, эксплюатацыі і дзяржаўнай рэгістрацыі інфармацыйных сыстэм.
09.10.2008 Улады памнажаюць сьпісы “экстрэмісцкага” мастацтва
Дзякуючы пільнасьці беларускіх уладаў імкліва пашыраецца сьпіс “экстрэмісцкай”, а значыць — забароненай кіна- і відэапрадукцыі. Мы ўжо паведамлялі, што ў газэце “Звязда” надрукаваны пералік твораў, якія апошнім часам выклікалі падазрэньне дзяржаўных экспэртаў: дакумэнтальны фільм “Урок беларускай мовы” польскага рэжысэра Міраслава Дэмбінскага, відэазапіс канцэрту ў Варшаве “Салідарныя зь Беларусьсю” і нават дыскі з фотаздымкамі падзеяў у Менску ў дзень прэзыдэнцкіх выбараў 2006 году. Матэрыялы былі сканфіскаваныя ў магілёўскага журналіста Аляксандра Буракова, і рашэньнем суду Кастрычніцкага раёну Горадні іхні зьмест прызнаны “экстрэмісцкім”.
08.10.2008 Пракуратура пасылае журналістаў у КДБ
Адказ на чарговае патрабаванне вярнуць адабраную падчас сакавіцкага ператрусу маёмасць атрымаў днямі з пракуратуры Мінска сябра БАЖ з Баранавічаў Аляксей Белы.
08.10.2008 «Белсаюздрук» адмовіўся распаўсюджваць «Нашу Ніву»
Рэспубліканскае прадпрыемства «Белсаюздрук» у чарговы раз адмовілася распаўсюджваць праз сваю гандлёвую сетку недзяржаўную газету «Наша Ніва».
03.10.2008 Афіцыйная прэса апублікавала сьпісы «экстрэмісцкіх матэрыялаў»
Тры дыскі з запісам варшаўскага канцэрта 2006 г. «Салідарныя з Беларуссю», 6 дыскаў з запісам польскага дакументальнага фільма «Lekcja Bialoruskiego» («Урок беларускай мовы») і 7 дыскаў з загадкавай назвай «MEGAUS MEG 16753» прызнаныя экстрэмісцкімі матэрыяламі. Паведамленне пра гэта надрукавала 2 кастрычніка газета «¬Звязда». Паводле выдання, рашэнне аб прызнанні згаданых дыскаў экстрэмісцкімі прымаў суд Кастрычніцкага раёна Гродна, і яно ўжо ўступіла ў законную сілу з 16 верасня 2008 года.
03.10.2008 Аблвыканкам хоча падняць раёнкі на «адпаведны часу ўзровень»
Гомельскі аблвыканкам абавязаў абласное ўпраўленне ідэалагічнай работы штоквартальна праводзіць нарады па пытаннях удасканалення ідэйна-зместавага ўзроўню дзяржаўных газет рэгіёна, стварыць інтэрнет-партал «СМІ Гомельскай вобласці», а таксама прыняць іншыя меры па павышэнні эфектыўнасці працы раёнак.
03.10.2008 «Урок беларускае мовы» прызнаны экстрэмізмам
У газэце «Звязда» ад 2 кастрычніка зьмешчаны рэспубліканскі сьпіс экстрэмісцкіх матэрыялаў. Паводле рашэньня суду Кастрычніцкага раёну Горадні ў гэты сьпіс трапілі фільм «Урок беларускай мовы» Міраслава Дэмбіньскага, а таксама запіс канцэрту «Салідарныя зь Беларусьсю», які праходзіў у Варшаве 12 сакавіка 2006 году.
03.10.2008 Тэма свабоды СМІ ў Беларусі зноў гучала ў Варшаве
Абарона правоў журналістаў стала адной з тэмаў нарады АБСЕ па чалавечым вымярэнні, што адкрылася ў Варшаве 29 верасня. Удзел у канферэнцыі бярэ прадстаўнік гэтай арганізацыі па свабодзе СМІ Міклаш Харашці. Ад ГА «БАЖ» на на¬раду быў запрошаны намеснік старшыні арганізацыі Андрэй Бастунец. Гвалт над журналістамі, неабароненасць журналісцкіх расследаванняў і, у прыватнасці, пр¬ава журналіста не раскрываць сваіх крыніц, а таксама іншыя аспекты журналісцкай бяспекі сталі тэмамі секцыі «Свабода выказвання меркаванняў, свабодныя СМІ і свабода інфармацыі».
01.10.2008 Літоўскім тэлежурналістам дагэтуль не вярнулі касету з запісам Дня Волі
Беларуская міліцыя да гэтага часу не вярнула відэакасету з запісам вулічнай дэманстрацыі ў Мінску з нагоды Дня Волі, адабраную сёлета 25 сакавіка ў акрэдытаванай здымачнай групы Літоўскай нацыянальнай тэлерадыёкампаніі (LRT). Беларускі бок ніяк не адрэагаваў і на афіцыйнае патрабаванне кіраўніцтва LRT кампенсаваць выдаткі на рамонт відэакамеры, зламанай у момант затрымання журналістаў LRT Руты Рыбачаўскене і Ёнаса Грышконіса.
30.09.2008 Мінск адмовіў журналістам у перадачы тэлеінтерв’ю з Мілінкевічам
Тэлерадыёкампанія “Мір” адмовіліся забяспечваць перадачу відэасігналу для ўкраінскага “5-га канала” і польскага канала “TVN24”. Замежныя журналісты планавалі інтэрв’ю ў прамым эфіры з лідэрам Руху “За Свабоду” Аляксандрам Мілінкевічам.
Лідэру Руху “За Свабоду” не дазволілі прайсці ў будынак тэлерадыёкампаніі. Замежным журналістам адмовілі ў паслугах адзінага ў Мінску цэнтра перадачы відэаінфармацыі, нягледзячы на папярэднія дамоўленасці і аплату перадачы відэасігналу. Лідэр Руху “За Свабоду” мусіў адказваць на пытанні журналістаў па тэлефоне.
28.09.2008 У Віцебску зьбілі журналіста і фатографа Ўладзімера Базана
У Віцебску каля 20 й гадзіны вечара зьбілі рэдактара недзяржаўнай газэты «Курьер из Витебска» Уладзімера Базана. Калі ён разам з жонкай ён вяртаўся дахаты, ля ягонага дому на яго напалі невядомыя, моцна ўдарылі галавой аб сьценку і разьбілі яе да крыві. Жонка выклікала «хуткую дапамогу», якая адвезла Ўладзімера Базана ў траўмапункт.
28.09.2008 Журналістку не дапусцілі да назіральнікаў
¬Сёння на выбарчым участку № 504 Коласаўскай выбарчай акругі № 106 журналістку недзяржаўнага выдання «Белорусы і рынок» Таццяну Каліноўскую не дапусціл¬і пагут¬арыць з назіральнікамі.
27.09.2008 «Рэпарцёры без межаў» не задаволеныя асвятленнем выбарчай кампаніі ў беларускіх СМІ
Міжнародная арганізацыя «Рэпарцёры без межаў» незадаволеная тым, як беларускія медыя асвятляюць выбарчую кампанію. Да такой высновы арганізацыя прыйшла, азнаёміўшыся з вынікамі маніторынгаў БАЖ і АБСЕ. Адпаведная заява 26 верасня з’явілася на сайце «Рэпарцёраў».
27.09.2008 Жанна Літвіна - лаўрэат прэміі Фонда Эберта па правах чалавека
Як стала вядома прэс-службе БАЖ, старшыня грамадскага аб’яднання «Беларуская асацыяцыя журналістаў» Жанна Літвіна стала лаўрэатам прэміі Фонда імя Фрыдрыха Эберта па правах чалавека ў 2008 годзе.
27.09.2008 Кандыдаты па Віцебскай вобласці заяўляюць, што дзяржаўныя СМІ цэнзуравалі іх праграмы
Кандыдаты ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыняльнага сходу Беларусі з так званага «Еўрапейскага спісу», якія балатуюцца ў Віцебскай воблаці, заявілі, што мясцовыя дзяржаўныя газеты – «Віцьбічы», «Народнае слова», «Віцебскі рабочы», а таксама некаторыя раённыя выданні выкарыстоўвалі цэнзуру, калі друкавалі іх перадвыбарныя праграмы. Пра гэта кандыдаты паведамілі падчас сённяшняй прэс-канферэнцыі, якія адбылася ў сядзібе Партыі БНФ.










