Навіны на тэму: свабода слова
24.10.2008 Галоўны рэдактар даў тлумачэнні Міністэрству інфармацыі
Былы кандыдат у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў чацвёртага склікання, рэдактар і заснавальнік газеты «Борисовские новости» Анатоль Букас накіраваў у Міністэрства інфармацыі ліст-тлумачэнне з прычыны надрукаванага ў сваёй газеце артыкула.
23.10.2008 Рэдактара незалежнай газеты абвінавацілі ў адміністратыўным правапарушэньні
20 кастрычніка рэдактар недзяржаўнага выдання «Брестский курьер» Мікалай Аляксандраў быў выкліканы ў абласную пракуратуру, дзе мусіў даць тлумачэнні наконт скаргаў, накіраваных на газету двума жыхарамі Брэста. У выніку на сп. Аляксандрава склалі пратакол аб адміністратыўным правапарушэнні «за неналежнае выкананне заканадаўства аб зваротах грамадзян», які днямі будзе накіраваны для разгляду ў суд.
23.10.2008 З «Борисовских новостей» патрабуюць 15 тысяч долараў за маральную шкоду
Рэдакцыя газеты «Борисовские новости» атрымала зыск у суд ад рэдактаркі мясцовай газет¬ы «Адзінства», заснавальнікам якой з’яўляецца Барысаўскі раённы выканаўчы камітэт. Рэдактарка «Адзінства» Вера Пратасевіч палічыла, што ў артыкуле «Предвыборная стряпня или очередная ложь», надрукаваным у «Борисовских новостях», былі закранутыя яе гонар і годнасць.
22.10.2008 Беларускія незалежныя газеты ізноў аказаліся «за бортам» падпісной кампаніі
Падпісная кампанія на перыядычныя выданні на 2009 год распачалася ў Беларусі тыдзень таму – 15 кастрычніка. Пра гэта прэс-службе БАЖ паведаміла намесніца начальніцы ўпраўлення распаўсюду друкаваных СМІ РУП «Белпошта» Аксана Чычко. Між тым, шэраг недзяржаўных грамадска-палітычных газет у чарговы раз не патрапілі ў падпісны каталог «Белпошты».
22.10.2008 Заява Грамадскага аб’яднання «Беларуская асацыяцыя журналістаў» аб становішчы са СМІ і свабодай выказвання ў Беларусі
Сітуацыя ў сферы сродкаў масавай інфармацыі ў Беларусі пагаршаецца, нягледзячы на дэкларацыі аб пачатку дыялогу паміж афіцыйным Мінскам і Захадам.
22.10.2008 Свабода прэсы: Беларусь сярод апошніх
Беларусь заняла 154 месца сярод 173 ў рэйтынгу свабоды СМІ за 2008 год. Гэты рэйтынг штогод вызначае ў Парыжы міжнародная праваабарончая арганізацыя "Рэпартэры бязь межаў". Справаздачы арганізацыі рыхтуюцца ў цесным супрацоўніцтве з незалежнымі журналісцкімі арганізацыямі многіх краін сьвету.
21.10.2008 Журналіст “Газэты выборчай” Анджэй Пачобут атрымаў часовую акрэдытацыю
Журналіст “Газэты выборчай” Анджэй Пачобут атрымаў часовую акрэдытацыю Міністэрства замежных спраў Беларусі. Паводле законадаўства, на працягу 2 месяцаў журналіст будзе мець магчымасьць легальнай працы на тэрыторыі краіны.
20.10.2008 Чатыры гады таму забілі Вераніку Чаркасаву
20 кастрычніка спаўняецца чатыры гады з дня забойства Веранікі Чаркасавай - беларускай журналісткі, якая апошнія гады свайго жыцця працавала ў недзяржаўнай газеце «Салідарнасць».
17.10.2008 Канфіскавалі, але адпусцілі...
Днямі на сталічным рынку "Шабаны" супрацоўнікі міліцыі затрымалі прадпрымальніка Паўла ЯЛАВІКА. Міліцыянтаў выклікалі з адміністрацыі рынку, калі ўбачылі, што Павел распаўсюджвае сярод прадпрымальнікаў бюлетэнь, які выпускаюць актывісты прадпрымальніцкага руху.
17.10.2008 Анатолю Гатоўчыцу аддалі ноўтбук і відэакамеру
Гомельскаму журналісту Анатолю Гатоўчыцу вярнулі ўсе рэчы, забраныя ў яго падчас ператрусу 27 сакавіка.
14.10.2008 «Белпошта» адмовіла «Наша Ніве», «Саюздрук» – «Бобруйскому курьеру»
«Белпошта» ў чарговы раз адмовілася ўключыць у падпісны каталог на наступны год агульнанацыянальную недзяржаўную газету «Наша Ніва». Нежаданне супрацоўнічаць з выданнем кіраўніцтва прадпрыемства традыцыйна патлумачыла «эканамічнай немэтазгоднасцю».
14.10.2008 Гучныя справы: цэнзура ці рэгуляваньне інфармацыі?
Сілавыя ведамствы прынялі пастанову, якая вызначае парадак інфармаваньня грамадзтва пра гучныя справы. Чыноўнікі кажуць, што гаворка ідзе толькі пра рэгуляваньне інфармацыі, а вось журналісты ацэньваюць гэта як новы віток цэнзуры.
13.10.2008 КДБ вярнула Радыё Рацыі канфіскаваную тэхніку
Сёлета 27 сакавіка а 8.30 у мінскі офіс Радыё Рацыя прыйшлі супрацоўнікі КДБ, якія наладзілі ператрус, пасля чаго была канфіскаваная тэхніка радыё.
10.10.2008 Прадпрыемствы «Саюздруку» па-ранейшаму адмаўляюцца распаўсюджваць незалежную прэсу
З просьбай заключыць дамову на распаўсюд рэгіянальнай газеты «Intex-press» праз гандлёвую сетку аддзяленняў УП «Брэстаблсаюздрук» у Баранавічах, Баранавіцкім раёне і Ляхавічах выдавец выдання – ТАА «Выдавецкі дом «Інтэкс-прэс» звярнуўся 9 верасня да кіраўніцтва прадпрыемства.
10.10.2008 Рэжысёр «экстрэмісцкага» фільма: «Я разлічваў хіба што на ацэнку журы, але ніяк не суда»
Рэжысёр польскага дакументальнага фільма «Lekcja Bialoruskiego» («Урок беларускай мовы») Міраслаў Дэмбіньскі быў агаломшаны весткай пра тое, што яго твор у Беларусі быў прызнаны экстрэмісцкім матэрыялам і зараз падлягае знішчэнню.










