Навіны на тэму: свабода слова

14.11.2008 Галоўнага рэдактара «Бобруйского курьера» зноў «настойліва просяць» здаць адбіткі пальцаў

Галоўнага рэдактара недзяржаўнай газеты «Бобруйский курьер» Анатоля Санаценку зноў «настойліва просяць» здаць адбіткі пальцаў. Гэтай справай займаецца адміністрацыя гарадскога ізалятара часовага ўтрымання, супрацоўнік якога — сержант Шумахер — учора, 13 лістапада, наведаў кватэру журналіста.

12.11.2008 Справу Аляксея Трубкіна аб “экстрэмізме” суд пакінуў без разгляду

Наваполацкі студэнт Аляксей Трубкін атрымаў паперу з суду Кастрычніцкага раёна Гродна, у якой паведамляецца, што ягоную справу, ініцыяваную УКДБ па Гродзенскай вобласці, суд пакінуў без разгляду.

11.11.2008 «Борисовские новости» атрымалі папярэджанне

Недзяржаўная рэгіянальная газета «Борисовские новости» 11 лістапада атрымала папярэджанне ад Міністэрства інфармацыі. Паводле папярэджання, падпісанага 4 лістапада першай намесніцай міністра інфармацыі Ліліяй Ананіч, падставай для санкцыі стаў артыкул «Бал сатаны, или третье пришествие Гуминского» (нумар «БН» ад 02.10.2008 г.). Папярэджанне вынесена па артыкуле 32 Закона «Аб друку і іншых СМІ», які прадугледжвае права грамадзян на атрыманне праз СМІ праўдзівых звестак.

10.11.2008 Справу Пісальніка пакінулі без разгляду

Суд Кастрычніцкага раёну Гродна пакінуў без разгляду справу аб экстрэмісцкім змесце нумару газэты “Глос з-над Немна ў выгнанні”, ініцыятарам якой выступаў кіраўнік упраўлення КДБ па Гродзенскай вобласці Ігар Сяргеенка.

06.11.2008 Павел Сапелка: «УКДБ можа паўторна ініцыяваць разгляд справы аб «экстрэмізме» ў матэрыялах ПЦ «Вясна»

Адвакат Сапелка не змог атрымаць копію судовай пастановы пра тое, што заяву УКДБ па матэрыялах «Вясны» пакінулі без разгляду. Ні самой справы аб «экстрэмісцкім» характары інфармацыйных матэрыялаў, ні пастановы суддзі ў канцылярыі суда Кастрычніцкага раёна Гродна не аказалася. Супрацоўнікі канцылярыі растлумачылі, што ўсе матэрыялы справы па-ранейшаму знаходзяцца ў суддзі.

05.11.2008 М. Пастухоў: Далей трэба адмяняць "Закон аб супрацьдзеянні экстрэмізму"

Кіраўнік Цэнтру прававой абароны СМІ пры Беларускай асацыяцыі журналістаў, юрыст Міхаіл Пастухоў выказаў здзіўленне адменай судовых рашэнняў па прызнанні экстрэмісцкай газеты "Свабода". Нагадаем, што не прызнаная экстрэмісцкай таксама кніга "Агляд-хроніка парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі ў 2004 годзе" - гэтую справу пакінулі без разгляду.

05.11.2008 У ЖЖ праходзіць віртуальная дэманстрацыя за свабоду слова ў Беларусі

У кам’юніці «Жывога Журнала» праходзіць віртуальная дэманстрацыя за свабоду слова ў Беларусі. Яна арганізаваная 5 лістапада ў межах кампаніі «Станем за журналістыку», якая ладзіцца Міжнароджнай федэрацыяй журналістаў і падтрыманая ГА «БАЖ».

05.11.2008 Экстрэмізм у “Свабодзе” не выяўлены?

Гродзенскі абласны суд 5 лістапада разгледзеў касацыйную скаргу на рашэнне суда Іўеўскага раёна, які прызнаў экстрэміcцкім жнівеньскі нумар незарэгістраванай газеты «Свабода». Суддзя Аляксандр Сіцько прыняў рашэньне матэрыялы па гэтай справе накіраваць на новы разгляд у суд Іўеўскага раёну. Такім чынам, выяўлены ў Іўі “экстрэмізм” не прайшоў праверку ў судзе вышэйшай інстанцыі.

05.11.2008 Сёння ва ўсім свеце праходзіць кампанія салідарных дзеянняў журналістаў

Кампанія салідарных дзеянняў журналістаў праходзіць 5 лістапада ва ўсім свеце. Яна мае назву "Станем за журналістыку!". Акцыю падтрымалі і журналісты недзяржаўных беларускіх СМІ.

03.11.2008 Экстрэмісцкую кнігу “Агляд-хроніка парушэньняў правоў чалавека” пакінулі без разгляду

Адна з грамадзянскіх спраў, якія былі ўзбуджаныя на падставе заявы начальніка УКДБ па Гродзенскай вобласці Ігарам Сяргеенкам аб прызнаньні экстрэмісцкімі шэрагу матэрыялаў, перададзеных у КДБ гарадзенскімі мытнікамі “пакінута без разгляду”. Гэта тычыцца «Агляду-хронікі парушэньняў правоў чалавека ў Беларусі ў 2004 годзе», які падрыхтаваў праваабарончы цэнтр "Вясна". Сакратар суда Кастрычніцкага раёна не патлумачыла, па якой прычыне было прынятае такое рашэньне.

03.11.2008 Уладзімера Казеку аштрафавалі за газету “Тут і цяпер”

Кіраўнік дарагічынскай суполкі Партыі БНФ Уладзімер Казека пакараны за газэту «Тут і цяпер», якая была знойдзеная ў яго падчас ператрусу. Рашэньне пакараць актывіста штрафам у 700 тысяч рублёў прынятае адміністратыўнай камісіяй Дарагічынскага райвыканкама

03.11.2008 Найноўшая гісторыя беларускага «экстрэмізму». Працяг будзе

¬У сераду, 5 лістапада, у Гродзенскім абласным судзе будзе разглядацца касацыйная скарга на рашэнне суда Іўеўскага раёна, які прызнаў экстрэміcцкім жнівеньскі нумар незарэгістраванай газеты «Свабода». Разгляд скаргі пачнецца ў 9.00.

31.10.2008 Праваабаронцы будуць дабівацца вяртання недзяржаўных выданняў у кіёскі

¬Беларускія правабаронцы бачаць адной са сваіх задач на бліжэйшы час вяртанне ў кіёскі недзяржаўных друкаваных выданняў. Пра гэта заявіў юрыст Алег Волчак, прэзентуючы 30 кастрычніка ў Мінску сваю новую кнігу «Хат¬ні адвакат».

27.10.2008 М.Чарнавус: “Буду судзіцца да перамогі”

Сёньня суд гораду Баранавічы адхіліў пазоў прадпрымальніка Мікалая Чарнавуса аб абароне гонару і годнасьці да газэты Баранавіцкага гарвыканкаму “Наш край”.

27.10.2008 Брэсцкія мытнікі канфіскавалі на экспертызу 10 асобнікаў часопіса Arche

10 асобнікаў апошняга нумару беларускага недзяржаўнага часопіса Arche канфіскавалі ўчора брэсцкія мытнікі. Іх везлі для польскіх аўтараў выдання і для перадачы ў бібліятэкі Польшчы. Мытніца Рэната Нядбаева западозрыла, што "звесткі, надрукаваныя ў часопісе, могуць шкодзіць нацыянальным інтарэсам Рэспублікі Беларусь".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства