Навіны на тэму: свабода слова

11.12.2008 Падведзеныя вынікі фотаконкурсу Беларускага ДПЧ

10 снежня былі падведзеныя вынікі конкурсу на найлепшую фатаграфію, якая ілюструе ажыццяўленне якога заўгодна права ці свабоды чалавека ў Беларусі. Конкурс быў арганізаваны Беларускім Домам правоў чалавека і прысвечаны 60-годдзю з дня прыняцця Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека.

11.12.2008 За распаўсюд «Новага Часу» – акт

За распаўсюд газеты «Новы Час» у Астравецкім райвыканкаме (Гродзенская вобласць) затрымалі і склалі пратакол на Івана Крука — вядомага дэмакратычнага актывіста, аднаго з арганізатараў супраціву пабудовы АЭС на Астравеччыне.

10.12.2008 У Гродна затрыманы журналіст Іван Роман

Сёння ў Гродне быў затрыманы незалежны журналіст Іван Роман. Зараз ён знаходзіцца ў Ленінскім РАУС горада. Як паспеў паведаміць Іван па тэлефоне прэс-службе БАЖ, затрыманне адбылося ў момант, калі ён асвятляў акцыю мясцовых праваабаронцаў, прымеркаваную да 60-годдзя падпісання Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека. Наяўнасць журналісцкага пасведчання не спыніла міліцыянтаў.

09.12.2008 Міліцыянты патрабуюць тлумачэнняў ад распаўсюджвальнікаў “Народнай волі”

Сёння, 9 снежня, у Берасці моладзевыя актывісты дэмакратычных сіл на вуліцы Пушкінская бясплатна раздавалі нумары газеты "Народная воля" за гэты і мінулы месяцы з заклікам набываць незалежную прэсу цяпер і ў шапіках.

05.12.2008 Апазіцыянеру вынеслі папярэджанне за супрацоўніцтва з “Белсатам”

Прадстаўніку дэмсілаў з Гомельскай вобласці Кастусю Жукоўскаму даслалі ліст з пракуратуры Веткаўскага раёна, у якім яго папярэджваюць аб недапушчальнасці супрацоўніцтва з польскім тэлеканалам “Белсат”.

04.12.2008 Судовая практыка Беларусі: без мяне мяне асудзілі

Вядомая распаўсюдніца незалежнага друку з Барысава Святлана Данілава напрыканцы лістапада атрымала па пошце пастанову суда Першамайскага раёну Менска аб пакараньні яе грашовым штрафам у памеры 20 базавых велічынь за распаўсюд перадвыбарчых улётак з заклікам да байкоту. У пастанове суду ўказана, што яна на судовае паседжаньне не з’явілася.

01.12.2008 Моладзь БНФ распачынае кампанію за свабодныя СМІ

Намесьнік старшыні Моладзі БНФ Антон Каліноўскі падаў заяўку на правядзеньне пікету ў падтрымку незалежных газэтаў “Наш Час”, “Наша Слова”, “Віцебскі Кур’ер” і іншых, якія ня могуць выдавацца і распаўсюджвацца ў нашай краіне. Паводле Антона Каліноўскага, гэтая заяўка можа быць пачаткам шырокамаштабнай кампаніі Моладзі БНФ у падтрымку незалежных сродкаў масавай інфармацыі.

28.11.2008 «Рэпарцёры без межаў»: «Газет у Беларусі шмат, а вярнулі толькі дзве»

«Вяртанне дзвюх газет («Нашай Нівы» і «Народнай волі» — заўв. БАЖ) у афіцыйныя сістэмы распаўсюду, безумоўна, добрая навіна і праява добрай волі беларускіх уладаў. Але шмат яшчэ мусіць быць зроблена», — гаворыцца ў прэс-рэлізе міжнароднай арганізацыі «Рэпарцёры без межаў» ад 27 лістапада. Арганізацыя нагадала таксама, што ў апошнім падрыхтаваным ёй «Індэксе свабоды прэсы» Беларусь займае 154-е месца са 173 краін.

27.11.2008 Галоўнаму ідэолагу краіны распавялі пра праблемы незалежных СМІ

Вяртанне недзяржаўнай прэсы ў дзяржаўныя сістэмы распаўсюду і практыка прымянення заканадаўства аб барацьбе з экстрэмізмам сталі галоўнымі тэмамі размовы кіраўніцтва БАЖ з памочнікам прэзідэнта, начальнікам галоўнага ідэалагічнага ўпраўлення прэзідэнцкай адміністрацыі Усеваладам Янчэўскім.

24.11.2008 КГБ працягвае выяўляць экстрэмістаў

Справа з канфіскацыяй на мяжы ў Берасьці дзесяці асобнікаў часопісу «ARCHE» разьвіваецца па гарадзенскім варыянце.

Галоўны рэдактар часопісу атрымаў ліст зь Дзяржаўнага мытнага камітэту за подпісам намесьніка яго старшыні С.Барысюка. У ім паведамляецца, што ў адпаведнасьці з заключэньнем Камітэту дзяржаўнай бясьпекі ад 5.11.2008 у №7-8 часопісу за 2008 год «была прызнана наяўнасьць заклікаў да экстрэмісцкай дзейнасьці і прапаганды такой дзейнасьці».

24.11.2008 Горадня: за “Нашу Ніву” — у пастарунак

Гарадзенскія міліцыянты 23 лістапада затрымалі дзьве групы па тры маладзёны, якія ішлі па вуліцы Ажэшкі і раздавалі незалежную прэсу — газэты “Наша Ніва” і “Наша слова”, а таксама рэклямкі “Белсату”. Іх даставілі ў Ленінскі РАУС. Адна з затрыманых — Хрысьціна Марчук паведаміла “Свабодзе”, што яны мелі ў руках пакеты з эмблемай “Белсату”.

21.11.2008 Моладзевых актывістаў затрымалі за распаўсюд «Новага часу»

Сёння ў будынку адміністрацыі Савецкага раёна Мінска за распаўсюд недзяржаўнай грамадска-палітычнай газеты «Новы час», якая афіцыйна зарэгістраваная Мінінфармацыі і легальна друкуецца ў Беларусі, былі затрыманыя моладзевыя актывісты Аб’яднанай грамадзянскай партыі (АГП) Міхаіл Пашкевіч і Даніла Барысевіч.

21.11.2008 Апазіцыйная прэса вяртаецца

Апазіцыйная прэса вяртаецца у Белсаюздрук – ад наступнага тыдня ва усіх шапіках, а таксама падпісным каталогу Белпошты з’явіцца такія газеты, як “Народная Воля” ды “Наша Ніва”.

Вяртанне незалежных выданняў у падпісныя каталогі адбудзецца у адпаведнасці з дамовамі, падпісанымі ўчора рэдакцыямі апазіцыйных газет.

21.11.2008 Журналісты вучацца адстойваць све правы

20 лістапада ў Мінску ў ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў» пачаў працу «круглы стол» на тэму «Прававыя аспекты журналісцкай бяспекі», удзел у якім узялі супрацоўнікі рэгіянальных СМІ, юрысты БАЖ і праваабаронцы. Падчас сустрэчы журналісты абмяркуюць пытанні абароны сваіх інтарэсаў, недатыкальнасці жытла, псіхалагічныя аспекты ўзаемадзеяння са следчымі.

16.11.2008 Журналісты звярнуліся да кіраўніка прэзідэнцкай адміністрацыі

ГА «БАЖ» звярнулася да кіраўніка прэзідэнцкай адміністрацыі Уладзіміра Макея з лістом, у якім просіць «пасадзейнічаць у вырашэнні праблем, звязаных з распаўсюдам недзяржаўнай грамадска-палітычнай прэсы». Пад зваротам падпісаліся паўтара дзесятка галоўных рэдактараў недзяржаўных беларускіх СМІ.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства