Навіны на тэму: свабода слова

30.12.2008 У Берасьці затрымалі распаўсюднікаў газэты

Супрацоўнікі міліцыі Ленінскага раёну Берасьця затрымалі актывіста незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” Юрыя Бакура і праваабаронцу Рамана Кісьляка.

29.12.2008 10 мільёнаў рублёў за пасквілі

Рэдактар незалежнай газэты «Вольны горад» Сяргей Няроўны й заснавальнік выданьня Ўладзімер Кудраўцаў хочуць спагнаць з рэдакцыі газэты Крычаўскага райвыканкаму «Ленінскі кліч» кампэнсацыю маральнай шкоды ў памеры 10 мільёнаў рублёў.

26.12.2008 Лідэр АГП дамагаецца адмены папярэджання

Старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі (АГП) Анатоль Лябедзька абскарджвае вынесенае яму пракуратурай папярэджанне за супрацоўніцтва з незарэгістраваным выданнем «Глоток воздуха».

26.12.2008 Значэнне Інтэрнэту для свабоды выказванняў у Беларусі

Пасля вяртання ў манапалізаваную дзяржаўную сістэму распаўсюджвання перыёдыкі некаторых незалежных выданняў змянілася значэнне Інтэрнэту як пляцоўкі для свабоды выказвання меркаванняў у Беларусі.

22.12.2008 Лёс часопіса «ARCHE» пакуль невядомы

Амаль два месяцы прайшло з моманту затрымання на беларуска-польскай мяжы ў Брэсце 10 асобнікаў часопіса «ARCHE», публікацыі ў якіх выклікалі ў мытнікаў падазрэнні­ наконт экстрэмізму. Але дагэтуль немагчыма даведацца пра лёс адабраных часопісаў.

20.12.2008 Суд прызнаў экстрэмісцкімі 13 кніг выдавецтва "Хрысціянская ініцыятыва"

Суд Савецкага раёну Менску прызнаў экстрэмісцкімі і антысеміцкімі 13 кніг, выдадзеных ЗАТ "Хрысціянская ініцыятыва".

16.12.2008 Лябедзьку і Пашкевіча папярэдзілі аб недапушчэнні паклёпу на Лукашэнку

Генеральная пракуратура вынесла папярэджанні старшыні АГП Анатолю Лябедзьку, а таксама лідэру «Маладых дэмакратаў» Міхаілу Пашкевічу.

16.12.2008 Супрацоўнікі КДБ шантажаюць маці актывіста

Супрацоўнікі КДБ пагражалі маці маладафронтаўца Юльяна Місюкевіча адлічэньнем яе сына з унівэрсытэту, калі яна ня выступіць па тэлеканале БТ.

16.12.2008 Чарговае затрыманне за распаўсюд «Новага Часу»

У панядзелак у будынку выканкама Ленінскага раёна Мінска ненадоўга затрымалі актывістаў Аб’яднанай грамадзянскай партыі Змітра Кавалгіна і Кацярыну Шакаль, якія распаўсюджвалі зарэгістраваную ў Міністэрстве інфармацыі незалежную газету «Новы Час».

16.12.2008 Газету “Беларусь партызанская” канфіскавалі для экспертызы

Супрацоўнікам міліцыі падаўся падазроным пакунак, які нёс актывіст руху “Маладая Беларусь” Алесь Круткін.

15.12.2008 Жанна Літвіна атрымала прэмію Фонда Эберта

12 снежня ў Берліне адбылося ўручэнне прэміі Фонда імя Ф. Эберта старшыні ГА «БАЖ» Жанне Літвіной.

15.12.2008 У Мінску забаранілі святкаванне гадавіны Белсату і паказ беларускіх кліпаў

Мінскаму клубу “Акварыум”, дзе 12 снежня мела адбыцца вечарына з нагоды гадавіны працы тэлеканалу “Белсат”, забаранілі праводзіць мерапрыемствы з-за дрэннага санітарнага стану клуба. На святкаванне былі запрошаныя вядомыя музыканты, пісьменнікі і журналісты.

12.12.2008 Жнівеньскі нумар “Свабоды” суд не прызнаў экстрэмісцкім

Сёння, 12 снежня, суд Іўеўскага раёну паўторна разглядаў справу аб прызнанні экстрэмісцкім жнівеньскага нумару незарэгістраванай газеты «Свабода». Як паведаміў адвакат Павел Сапелка, які прадстаўляў інтарэсы выдання, начальніку ўпраўлення КДБ па Гродзенскай вобласці Ігару Сяргеенку адмоўлена ў разглядзе справы, паколькі экстрэмісцкіх публікацый у газеце па-ранейшаму не выяўлена.

12.12.2008 Жанна Літвіна атрымае прэмію ў галіне правоў чалавека

У Берліне сёння пройдзе цырымонія ўручэння прэміі Фонда імя Фрыдрыха Эберта ў галіне правоў чалавека. Як паведамлялася раней, сёлета гэтую ўзнагароду спецыяльная камісія Фонда вырашыла ўручыць старшыні ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў» Жанне Літвіной.

12.12.2008 Чарговая праверка «Свабоды» ў судзе на «экстрэмізм»

12 снежня суд Іўеўскага раёна (Гродзенская вобл.) паўторна разгледзіць справу аб прызнанні экстрэмісцкім жнівеньскага нумару незарэгістраванай газеты «Свабода».

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства