Навіны на тэму: свабода слова

27.01.2009 Улады адмаўляюць у распаўсюдзе незалежным выданням

«Гроднааблсаюздрук» ня змог уцямна растлумачыць прычыны адмовы распаўсюджваць «Газету Слонімскую» і «Новы час» праз свае шапікі.

27.01.2009 Затрымалі за Магдэбурскае права

Сто пяцьдзясят тры асобнікі спэцыяльнага выпуску газэты “Магілёўскі час” канфіскавалі міліцыянты ў затрыманых грамадзкіх актывістаў Аляксандра Сілкова, Сяргея Нягаціна й Юрыя Стукалава.

26.01.2009 Журналістам “Рацыі” адмоўлена ў акрэдытацыі

Праз месяц пасля падачы дакументаў у МЗС журналістаў выклікалі у міністэрства і паведамілі, што акрэдытацыя не можа быць выдадзена. Падставай для такога рашэння стала тое, што журналісты і раней працавалі без акрэдытацыі.

23.01.2009 Перанесены суд па пазове журналістаў крычаўскай газеты "Вольны горад"

Суд па пазове журналістаў крычаўскай газеты "Вольны горад" супраць дзяржаўнай газеты "Ленінскі кліч" перанеслі на 17 лютага. Ісцец Сяргей Няроўны распавёў Еўрарадыё, што рэдактар раёнкі Таццяна Іўкіна выказала недавер да дзяржаўнай экспертызы, якую праводзіла лінгвіст Аксана Шчарбакова і запатрабавала правесці новую экспертызу ў Магілёўскім дзяржаўным універсітэце.

21.01.2009 Дзяржпрэса ператварае скаржнікаў у "скандалістаў"

Пяцёра пакрыўджаных уладай жыхароў пасёлка Коханава пайшлі на прыём да карэспандэнтаў абласнога "Віцебскага рабочага". Як кажуць, на сваю галаву.

21.01.2009 Пікеты за “Вольнае Глыбокае”

Мясцовыя актывісты падалі ў Глыбоцкі райвыканкам заяўку на правядзеньне пікетаў дзеля падтрымкі адзінай у рэгіёне незалежнай газэты.

16.01.2009 "Дом друку" адмовіўся друкаваць незалежнае выданне

"Беларускі дом друку" скасаваў дамову на выданне незалежнай газеты "Борисовские новости", падпісаную 8 студзеня 2009 года. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў рэдактар газеты Анатоль Букас.

15.01.2009 КДБ чытаў макулатуру 9 месяцаў

Асіповіцкаму грамадзкаму актывісту Ігару Сімбірову міліцыянты вярнулі канфіскаваныя яшчэ 28 сакавіка газэты. Актывіст быў адным з пацярпелых ад масавых ператрусаў, якія адбываліся па ўсёй Беларусі пры канцы сакавіка мінулага году.

15.01.2009 Незалежнай газеце ў Барысаве налічылі 48 мільёнаў рублёў штрафу

Гаспадарчы суд Мінскай вобласці прысудзіў газеце "Борисовские новости" штраф у астранамічную суму 48 мільёнаў рублёў. Па словах заснавальніка фірмы "Букас медыя-цэнтр" і рэдактара выдання Анатоля Букаса, такая мера пагражае кампаніі банкруцтвам. Без працы могуць застацца 22 чалавекі.

14.01.2009 Алесь Зарэмбюк патрабуе вярнуць падпіску на “Газету Слонімскую” і “Новы час”

Сябра Рады Руху “За Свабоду” Алесь Зарэмбюк накіраваў заяву генеральнаму дырэктару РУП “Белпошта” з прапановай уключыць у падпісныя каталогі “Газету Слонімскую” і “Новы Час”. "Газета Слонімская" - адзінае на Гродзенскую вобласць незалежнае сацыяльна-палітычнае выданне", - падкрэслівае ў заяве Зарэмбюк. Ён заклікае не ствараць штучных перашкодаў на шляху выданняў да чытача.

Ідэалагічны аддзел не дазволіў рэкламу «Нашай Нівы» ў метро

12.01.2009 Ідэалагічны аддзел не дазволіў рэкламу «Нашай Нівы» ў метро

«Наша Ніва» звярнулася з просьбай размясціць інфармацыйныя плакацікі ў вагонах метро адразу пасля дазволу на продаж праз «Саюздрукі». Гэта было яшчэ ў снежні. Заяўку мурыжылі месяц. Урэшце адказалі праз тэлефон: свабоднага месца няма.

09.01.2009 А ў адказ цішыня

Баранавіцкі «Intex-press» дагэтуль чакае адказу з «Белпошты». «Белсаюздрук» адмовіў выданню у распаўсюдзе.

08.01.2009 Журналістцы «Народнай волі» зноў адмовілі ў акрэдытацыі

Рэдакцыя «Народнай волі» збіраецца падаць у суд скаргу на дзеянні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, якая ў чарговы раз адмовіла ў акрэдытацыі жуналістцы згаданага выдання Марыне Коктыш.

06.01.2009 Газета «Борисовские новости» пазбаўлена магчымасці друкавацца і распаўсюджвацца

З пачатку новага года недзяржаўная грамадска-палітычная газета «Борисовские новости» (Мінская вобл.) пазбаўлена магчымасці друкавацца, а таксама распаўсюджвацца праз уласную гандлёвую сетку. У снежні прыватная друкарня «Плутас-Маркет» (Мінск), дзе друкавалася апошнія гады рэгіянальнае выданне, паведаміла рэдакцыі «БН», што са студзеня 2009 года скасоўвае дамову аб супрацоўніцтве. У сувязі з «сусветным фінансавым крызісам», — патлумачыла кіраўніцтва друкарні.

06.01.2009 Рэйтынгі Беларусі ў 2008-м годзе

Якое месца Беларусь займала ў 2008 годзе ў рэйтынгах міжнародных арганізацыяў - Freedom House, “Рэпартэры бязь межаў”, Brookings Institution, Усясьветнага банку, Transparency International?

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства