Навіны на тэму: свабода слова

10.02.2009 Газэты не зьбіраюцца друкаваць зварот Партыі БНФ

Напрыканцы студзеня Партыя БНФ накіравала звароты ў беларускія газэты з просьбаю апублікаваць прынятую на апошнім Сойме Партыі пазыцыю “Пра крызыснае становішча ў беларускай эканоміцы”. Такія звароты былі накіраваныя ў выданьні “Беларусь сегодня”, “Рэспубліка”, “Звязда”, “Народная газета”, “Вечерний Минск” і рэгіянальныя газэты.

10.02.2009 Жанна Літвіна: «Застаюцца нявырашанымі ключавыя пытанні, звязаныя з дзейнасцю журналістаў»

«Мы лічым, што закон “Аб СМІ“, які ўступіў у сілу з 8 лютага, абмяжоўвае свабоду сродкаў масавай інфармацыі яшчэ больш у параўнанні з тым заканадаўствам, якое дзейнічала да сённяшняга дня», — заявіў намеснік старшыні БАЖ Андрэй Бастунец на прэс-канферэнцыі 9 лютага.

10.02.2009 Размова з недзяржаўным журналістам – небяспечная для бізнесу?

Адмовы дзяржаўных чыноўнікаў даваць інфармацыю журналістам незалежных выданняў — з’ява штодзённая. На жаль, негалосная забарона на дачыненні з журналістамі існуе і ў іншых сферах. І людзі бізнесу — асабліва прыватныя прадпрымальнікі — трапляюць «катэгрыю рызыкі». Гісторыя мінскай прадпрымальніцы Галіны Бабіцкай у гэтым сэнсе вельмі павучальная.

09.02.2009 БАЖ разьлічвае на перамены

Сёньня абылася прэсавая канфэрэнцыя кіраўнікой Беларускай асацыяцыі журналістаў, пад час якой быў ацэнены актуальны стан незалежных сродкаў масавай інфармацыі ў нашай краіне, а таксама адзначанае стаўленьне БАЖу да новага Закону “Аб СМІ”, які 8 лютага набыў сілу.

09.02.2009 У Беларусі - новы закон аб СМІ

Закон, які выклікаў крытыку беларускай журналісцкай супольнасьці, уступіў у сілу 8 лютага.

05.02.2009 Недзяржаўная газета «Витебский курьер М» прыпыніла выхад

З пачатку 2009 года была вымушана прыпыніць выхад недзяржаўная газета «Витебский курьер М». Рэдакцыя пісьмова паведаміла пра гэта Міністэрству інфармацыі.

05.02.2009 Жанна Літвіна: Высновы пра лібералізацыю СМІ рабіць яшчэ рана

Кіраўніца Беларускай асацыяцыі журналістаў Жанна Літвіна стрымана ацаніла вынікі "круглага стала" па свабодзе СМІ. На яе думку, меркаваць пра сур’ёзнасць намераў уладаў лібералізаваць заканадаўства аб СМІ можна будзе пасля таго, як яны здзейсняцца. Да таго ж, улады павінны рэальна палепшыць умовы, у якіх працуюць СМІ.

04.02.2009 Наталля Пяткевіч: Новы закон аб СМІ не нацэлены на "зачыстку" медыйнай прасторы Беларусі

"Новы закон аб СМІ не нацэлены на "зачыстку" медыйнай прасторы Беларусі. Такая мэта не стаяла і не будзе стаяць", — заявіла першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі Наталля Пяткевіч на пасяджэнні круглага стала, што праходзіць 4 лютага ў Мінску з удзелам прадстаўнікоў беларускіх уладаў і міжнародных арганізацый.

04.02.2009 Белпошта не падпісвае на незалежныя газеты, спасылаючыся на Канстытуцыю

Сябра Рады Руху «За Свабоду» Алесь Зарэмбюк атрымаў адказ на свой зварот да генеральнага дырэктара «Бе­лпошты» А.І. Чарняк.

03.02.2009 «Прессболу» зноў не далі акрэдытацыю на Алімпіяду

30 студзеня камісія па СМІ Міністэрства спорту не задаволіла заяўку найбуйнейшай спартыўнай газеты краіны «Прессбол» на акрэдытацыю на зімовыя Алімпійскія гульні ў канадскім Ванкуверы.

02.02.2009 Нічога добрага новы Закон “Аб СМІ” не нясе

8 лютага набывае сілу прыняты Палатаю прадстаўнікоў мінулага скліканьня новы Закон “Аб СМІ”. Старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў Жанна Літвіна ня мае ілюзіяў наконт істотнага зьмяненьня стаўленьня ўлады да СМІ, якія тутэйшыя чыноўнікі ўсё яшчэ разглядаць як прапагандысцкую зброю, але цяперашняя нібыта “адліга” пры пэўных умовах можа палепшыць сытуацыю

02.02.2009 Пікеты ў падтрымку “Вольнага Глыбокага” забароненыя

Глыбоцкі райвыканкам не дазволіў праводзіць пікеты ў абарону недзяржаўнай газэты “Вольнае Глыбокае” на гарадзкім кірмашы - там, дзе распаўсюджваецца адзінае на Віцебшчыне незалежнае выданьне.

30.01.2009 Газеце «Беларускі час» пагражаюць зыскам на 1 мільён долараў

Штотыднёвіку Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі (ФПБ) «Беларускi Час» пагражае самы буйны ў гісторыі айчынных СМІ зыск — памерам 1 млн. долараў. ­Яго абяцае падаць супраць выдання дырэктар Аршанскаг­а мясакансервавага камбіната за­ публікацыю «Зарплата в консервах», калі рэдакцыя тэрмінова не надрукуе абвяржэнне. Калектыў газеты змясціў на сайце выдання заяву з гэтай нагоды, у якой падрабязна апісаў сітуацыю.

29.01.2009 Вынікі года: 56 папярэджанняў СМІ

56 пісьмовых папярэджанняў 51-у СМІ вынесла ў мінулым годзе Міністэрства інфармацыі, — паведаміў у гутарцы з прэс-службай БАЖ кіраўнік сектару рэгістрацыі СМІ і кантролю за выкананнем заканадаўства Мінінфармацыі Віктар Гурэцкі.

27.01.2009 У Мастах дэпутат хоча правесці інфармацыйны пікет пра сітуацыю ў краіне

Дэпутат Мастоўскага раённага Савету, актывіст Руху “За Свабоду” Дзмітрый Кухлей падаў заяву на дазвол на правядзенне пікету, які ён запланаваў на 9 лютага на плошчы Леніна перад будынкам мясцовага райвыканкама.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства