Навіны на тэму: свабода слова
24.02.2009 МФЖ заклікала беларускія ўлады спыніць практыку «спраў аб экстрэмізме»
Міжнародная федэрацыя журналістаў выказала заклапочанасць прымяненнем закона «Аб супрацьдзеянні экстрэмізму» ў Беларусі.
24.02.2009 Суд вызваліў выдаўца «Борисовских новостей» ад выплаты буйной сумы
23 лютага Вышэйшы гаспадарчы суд адмяніў рашэнне суда першай інстанцыі спагнаць з выдаўца недзяржаўнай газеты «Борисовские новости» больш за 48 мільёнаў рублёў. Тым не менш, гандлёвую дзейнасць прадпрыемства пакуль не можа аднавіць.
24.02.2009 Журналістаў пад суд
Сёньня ў судзе Цэнтральнага раёну Гомеля працягваюцца суды над удзельнікамі акцыі ў абарону беларускай мовы. Акцыя адбылася 21 лютага, у Міжнародны дзень роднай мовы. Гэтым разам судзяць сяброў Беларускай асацыяцыі журналістаў Зьмітра Кармазіна й Алега Рыжкова, якія асьвятлялі тыя падзеі.
23.02.2009 «Бобруйский курьер» - пад пільнай увагай Мінінфармацыі
Міністэрства інфармацыі абяцае «ўжыць захады» ў дачыненні да рэдакцыі недзяржаўнай газеты «Бобруйский курьер», калі тая «працягне парушаць заканадаўства».
23.02.2009 Беларускія журналісты – «рупліўцы беларускай мовы»
Шэраг журналістаў недзяржаўных СМІ атрымалі дыпломы «Рупліўцам беларускай мовы» пад час урачыстага сходу, прысвечанага Міжнароднаму Дню роднай мовы, што адбыўся 21 лютага ў сталічным Палацы мастацтваў.
20.02.2009 Газета «Новы час» стала лаўрэатам прэміі фонда “Цайт”
Недзяржаўная беларуская газета «Новы час» выбраная лаўрэатам міжнароднай прэміі імя Герда Буцэрыуса «Маладая прэса Усходняй Еўропы — 2009» (прэміі фонда Цайт).
18.02.2009 «Белпошта» ігнаруе звароты незалежных выданняў
Недзяржаўная выданне «Газета для вас» (Івацэвічы) ужо паўтара месяцы чакае адказу ад «Белпошты» на просьбу ўзнавіць падпіску па ўсёй Брэсцкай вобласці. З новага года газету зноў сталі прадаваць у кіёсках, аднак на невыгодных для выдання ўмовах, паведамляе прэс-служба БАЖ.
18.02.2009 Дэлегацыя ПАРЕ сустрэлася з журналістамі недзяржаўных СМІ
Як распавяла прэс-службе ГА «БАЖ» Жанна Літвіна, на сустрэчу, акрамя кіраўніцтва БАЖ, былі запрошаныя прадстаўнікі некаторых рэдакцый недзяржаўных СМІ. Еўрапейскіх парламентарыяў цікавіла меркаванне журналістаў па пытанні — ці здольны дыялог дапамагчы змяніць сітуацыю ў Беларусі?
17.02.2009 Суд адмовіў “Вольнаму гораду” і заступіўся за “Ленинский клич”
Сёньня Чавускі раённы суд працягнуў разгляд адміністратыўнай справы паводле пазову рэдактара недзяржаўнай крычаўскай маланакладнай газэты «Вольны горад» Сяргея Няроўнага і заснавальніка гэтага выданьня Ўладзімера Кудраўцава да дзяржаўнай газэты“Ленинский клич”аб абароне годнасьці і дзелавой рэпутацыі.
17.02.2009 Суд адмовіўся ўзбуджаць справу па скарзе «Народнай волі» і Марыны Коктыш
Суд Маскоўскага раёна г. Мінска вырашыў не ўзбуджаць справы па скарзе рэдакцыі недзяржаўнай газеты «Народная воля» і Марыны Коктыш на адмову Палаты прадстаўнікоў акрэдытаваць журналістку.
17.02.2009 У Мінску амаль на 3 гадзіны затрымалі журналістку «Нашай Нівы»
Увечары 16 лютага на Кастрычніцкай плошчы Мінска затрымалі фотакарэспандэнтку «Нашай Нівы» Юлію Дарашкевіч, якая асвятляла ладжаную актывістамі апазіцыі акцыю салідарнасці.
17.02.2009 Валеры Булгакаў: «КДБ прысвойвае сабе функцыі ідэалагічнага кантролю»
Упраўленне КДБ па Брэсту і Брэсцкай вобласці патрабуе прызнаць, што адабраныя ў Алеся Пашкевіча асобнікі «ARCHE» з’яўляюцца “экстрэмісцкімі і належаць знішчэнню”. Менавіта з гэтай нагоды рэдакцыю часопіса «ARCHE-Пачатак» выклікалі ў суд Маскоўскага раёна Брэста . Сустрэча ў судзе прызначана на 25 лютага. Зыскоўца давозіць што, некаторыя публікацыі №7-8 «ARCHE» ўтрымліваюць інфармацыю “з прыкметамі экстрэмісцкай скіраванасці”, што, на думку брэсцкіх чэкістаў “стымулюе пратэстныя настроі насельніцтва і распальвае сацыяльную варожасць па палітычных матывах”.
16.02.2009 “Следство кончано, цяпер будзе суд”
Як паведамляе "Аrche.by", Атрымала працяг гісторыя з канфіскацыяй у кастрычніку мінулага году на беларуска-польскай мяжы беларускімі мытнікамі 10 паасобнікаў таўсьценнага нумару № 7–8 часопіса “ARCHE” за 2008 год, прысьвечанага ў асноўным дарасейскай гісторыі Беларусі. Як казаў адзін з галоўных пэрсанажаў несьмяротнага фарсу-вадэвілю Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча “Пінская шляхта”, станавы прыстаў Кручкоў: “Следство кончано, цяпер будзе суд”.
13.02.2009 На бабруйскую раёнку просяць завесьці справу
Актывіст Свабоднага прафсаюзу Беларускага Міхаіл Кавалькоў патрабуе ад генэральнай пракуратуры завесьці крымінальную справу супраць рэдакцыі афіцыйнай газэты “Бабруйскае жыцьцё”.
10.02.2009 Уладзімір Лабковіч: Палітычным партыям доступ у дзяржаўныя СМІ закрыты
Дзяржаўная прэса адмаўляецца публікаваць артыкулы апазіцыйных партый, нягледзячы на тое, што закон гарантуе ім доступ да СМІ.










