Навіны на тэму: свабода слова

Яшчэ аднаму сябру БАЖ - папярэджаньне за “Белсат”

04.03.2009 Яшчэ аднаму сябру БАЖ - папярэджаньне за “Белсат”

Сябра БАЖ Алег Ражкоў з Гомеля атрымаў па пошце афіцыйнае папярэджаньне Гомельскай абласной пракуратуры “за ажыцьцяўленьне журналісцкай дзейнасьці на карысьць польскага спадарожнікавага тэлеканалу “Белсат”.

Чарговаму журналісту Радыё Рацыя беларускае МЗС адмовіла ў акрэдытацыі

03.03.2009 Чарговаму журналісту Радыё Рацыя беларускае МЗС адмовіла ў акрэдытацыі

Камісія Міністэрства замежных справаў Беларусі, якая займаецца пытаннямі акрэдытацыі прадстаўнікоў замежных мас-мэдыяў, адмовіла ў акрэдытацыі карэспандэнту Рацыё Рацыя ў Гародні Яну Роману.

03.03.2009 Заява Рады ГА «БАЖ» з нагоды выкарыстання закона «Аб супрацьдзеянні экстрэмізму» дзеля абмежавання свабоды выказвання

Грамадскае аб’яднанне «Беларуская асацыяцыя журналістаў» выказвае пратэст з нагоды працягу выкарыстання закона «Аб супрацьдзеянні экстрэмізму» для абмежавання свабоды слова.

МЗС пра Белсат – “мы не адмаўлялі”

03.03.2009 МЗС пра Белсат – “мы не адмаўлялі”

Разгляд пытаньня аб адкрыцьці ў Рэспубліцы Беларусь карэспандэнцкага пункту тэлеканала "Белсат" можа быць адноўлены пасля выпраўленьня працэдурных заўваг. Пра гэта гаворыцца ў афіцыйным адказе Міністэрства замежных спраў Беларусі на зварот “Белсату”, -- паведамляе БелаПАН

МЗС адмовіла “Белсату”

03.03.2009 МЗС адмовіла “Белсату”

2 сакавіка кіраўніцтва Польскага тэлебачаньня, у склад якога ўваходзіць спадарожнікавы тэлеканал “Белсат”, атрымала адмову зь Міністэрства замежных спраў Беларусі на просьбу зарэгістраваць карэспандэнцкі пункт.

"Рэпарцёры без межаў" асудзілі прызнанне нумара часопіса "ARCHE" экстрэмісцкім

27.02.2009 "Рэпарцёры без межаў" асудзілі прызнанне нумара часопіса "ARCHE" экстрэмісцкім

У распаўсюджанай 27 лютага заяве праваабарончай арганізацыі "Рэпарцёры без межаў" асуджаецца рашэнне суду Маскоўскага раёна Брэста аб прызнанні экстрэмісцкім № 7-8 часопіса "ARCHE-Пачатак".

Газета «Товарищ» прыпыніла выхад

26.02.2009 Газета «Товарищ» прыпыніла выхад

Ужо 2 недзяржаўныя газеты з пачатку 2009 года прыпынілі выхад з фінанасавых прычын, абумоўленых праблемамі з распаўсюдам і друкам – да «Витебского курьера М» нядаўн­а дадалася газета «Товарищ».

Ідэолагі супраць «Борисовских новостей»

26.02.2009 Ідэолагі супраць «Борисовских новостей»

Барысаўскі ідэолаг Людміла Гарнак не дазваляе мясцовым прадпрымальнікам гандляваць недзяржаўнай рэгіянальнай газетай «Борисовские новости».

Жанна Літвіна: "Такімі дзеяннямі перакрэсліваюцца ўсе абвешчаныя добрыя намеры"

25.02.2009 Жанна Літвіна: "Такімі дзеяннямі перакрэсліваюцца ўсе абвешчаныя добрыя намеры"

Старшыня БАЖ Жанна Літвіна каментуе судовае рашэнне аб прызнанні нумару «ARCHE» экстрэмісцкім.

Нумар «ARCHE» прызналі «экстрэмісцкім»

25.02.2009 Нумар «ARCHE» прызналі «экстрэмісцкім»

Суд Маскоўскага раёна прызнаў № 7–8 часопіса «ARCHE-Пачатак» «экстрэмісцкімі матэрыяламі, якія падлягаюць знішчэнню». Слуханні праходзілі ў закрытым рэжыме і доўжыліся ўсяго гадзіну — з 9.30 да 10.30, а ў 11.45 суддзя ўжо абвясціла рашэнне.

Журналістаў папярэджваюць аб недапушчальнасці супрацоўніцтва з тэлеканалам «Белсат»

25.02.2009 Журналістаў папярэджваюць аб недапушчальнасці супрацоўніцтва з тэлеканалам «Белсат»

Сябру Беларускай асацыяцыі журналістаў Таццяна Бублікава 24 лютага выклікалі ў пракуратуру Гомельскай вобласці. Там яе папярэдзілі аб недапушчальнасці супрацоўніцтва з замежнымі СМІ без акрэдытацыі ў адпаведнасці з ч. 4 ст. 35 новага закона аб СМІ.

У Берасці пачаўся суд над ARCHE

25.02.2009 У Берасці пачаўся суд над ARCHE

У Берасці сёння раніцай пачаўся суд аб прызнанні №7-8 незалежнага часопіса ARCHE экстрэмісцкім. Суддзя абвясціў паседжанне закрытым, такім чынам на ім прысутнічаюць толькі прадстаўнік КДБ і адвакат часопіса.

У Гомелі аштрафавалі журналістаў

24.02.2009 У Гомелі аштрафавалі журналістаў

Сёньня судзьдзя Цэнтральнага раёну Гомеля Марына Дамненка пакарала штрафамі ў памеры 20 базавых велічыняў (700 тысяч рублёў) сяброў Беларускай асацыяцыі журналістаў Зьмітра Кармазіна й Алега Рыжкова. Яны абвешчаны вінаватымі ў “парушэньні правілаў правядзеньня вулічных акцый”.

Журналісту «Газеты Слонімскай» адмовілі ў інфармацыі – па загадзе ўладаў

24.02.2009 Журналісту «Газеты Слонімскай» адмовілі ў інфармацыі – па загадзе ўладаў

Начальнік Слонімскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Віталь Русілевіч 24 лютага адмовіўся даць інфармацыю карэспандэнту недзяржаўнага мясцовага выдання «Газета Слонімская» датычна дзейнасці падначаленай яму ўстановы. Сваю адмову В. Русілевіч патлумачыў «вусным распараджэннем уладаў».

Праціўнікі будаўніцтва АЭС выдалі газету

24.02.2009 Праціўнікі будаўніцтва АЭС выдалі газету

Старшыня аргкамітэта ініцыятывы "Астравецкая атамная – гэта злачынства" Мікола Уласевіч паведаміў пра выпуск першага нумару газеты "Астравецкі веснік".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства