Навіны на тэму: свабода слова
07.04.2009 Прэм’ер-міністр зямлі Брандэнбург спадзяецца на паляпшэнне ўмоваў працы СМІ ў Беларусі
Прэм’ер-міністр федэральнай зямлі Брандэнбург Маціяс Плацэк лічыць праблемы з дзейнасцю СМІ ў Беларусі аднымі з самых істотных для нашага грамадства. Пра гэта сп. Плацэк заявіў на прэс-канферэнцыі, якая адбылася ў панядзелак у Мінскім Міжнародным адукацыйным цэнтры імя Яханеса Раў.
07.04.2009 Пракуратура адмовілася распачаць крымінальную справу з нагоды рэпрэсій супраць газеты
Мясцовы пракурор не ўгледзеў складу злачынства ў дзеяннях чыноўнікаў Бабруйскага гарвыканкама, на якіх скардзіўся галоўны рэдактар недзяржаўнага рэгіянальнага выдання.
06.04.2009 Суд па справе аб «экстрэмізме» ў «ARCHE» перанесены
Разгляд касацыйнай скаргі на рашэнне суда Маскоўскага раёна Брэста аб прызнанні шэрагу публікацый у часопісе «ARCHE-Пачатак» «экстрэмісцкімі матэрыяламі» перанесены на 7 траўня.
01.04.2009 Адключэнне расійскіх тэлеканалаў. Каментар юрыста
Учора ў гутарцы з агенцтвам БелаПАН начальніца аддзелу праграм эфірна-кабельнага тэлеаператара «Космос ТВ» Алена Клюйкова патлумачыла спыненне трансляцыі тэлеканалаў «Рен ТВ», «Первый. Всемирная сеть», «РТР-Планета», «ТВЦ-интернешнл» і «НТВ-Мир» неабходнасцю выканання рашэнняў Саўміну і закона «Аб СМІ», паводле якіх замежныя тэлевізійныя каналы абавязаныя атрымаць дазвол на трансляцыю на тэрыторыі Беларусі. На гэта, маўляў, у іх было тры месяцы, але «яны не зрабілі гэтай працы, і мы вымушаныя спыніць іх трансляцыю», — заявіла спн. Клюйкова.
31.03.2009 Чарговае слуханне справы аб «экстрэмізме» ў «ARCHE» - у наступны панядзелак
Разгляд касацыйнай скаргі на рашэнне суда Маскоўскага раёна Брэста аб прызнанні шэрагу публікацый у № 7–8 недзяржаўнага культуралагічнага часопіса «ARCHE-Пачатак» «экстрэмісцкімі матэрыяламі, якія падлягаюць знішчэнню» прызначаны на 6 красавіка.
30.03.2009 Саюз палякаў звярнуўся ў Генпракуратуру
Заява датычыць сюжэту ў «Панараме тыдня» на Першым нацыянальным тэлеканале, прысвечаным VII з’езду Саюза палякаў на Беларусі 15 сакавіка ў Гродне.
27.03.2009 Якубовіч хоча перапісаць кодэкс этыкі журналіста
Каля трох гадзін доўжылася 26 сакавіка першае пасяджэнне каардынацыйнай рады ў сферы СМІ.
27.03.2009 БАЖ: Год таму адбыліся масавыя ператрусы ў незалежных журналістаў
27 і 28 сакавіка 2008 года супрацоўнікі КДБ правялі ператрусы ў шэрагу рэдакцый замежных СМІ, офісах недзяржаўных арганізацый, а таксама прыватных кватэрах журналістаў па ўсёй Беларусі.
23.03.2009 Белпошта: падпіска на “Вольнае Глыбокае” немэтазгодная
Рэадактар газэты Уладзімер Скрабатун атрымаў ліст ад кіраўніцтва “Белпошты”, дзе напісана, што ўключаць незалежнае выданьне ў падпісны каталёг “немэтазгодна”.
19.03.2009 «Arche» атрымала матывацыйную частку судовага рашэння аб «экстрэмісцкіх» публікацыях
Рэдакцыя часопісу «Arche» атрымала матывацыйную частку рашэння Маскоўскага раённага суду Брэста аб прызнанні аднаго з нумароў часопісу экстрэмісцкім.
17.03.2009 «Белпошта» зноў адмовіла ў распаўсюдзе «Газеце Слонімскай» і «Отдушине»
Новы генеральны дырэктар РУП «Белпошта» Юрый Комар, які заступіў на гэтую пасаду на мінулым тыдні, адмовіў у распаўсюдзе праз падпіску недзяржаўным рэгіянальным выданням «Газета Слонімская» і «Отдушина».
17.03.2009 Журналіста Анджэя Пачобута пакаралі штрафам
Паводле пастановы суда Ленінскага раёна Гародні, штраф у памеры 525 000 беларускіх рублёў атрымаў актывіст непрызнаванага беларускімі ўладамі Cаюза палякаў Анджэй Пачобут. Суддзя Наталля Козел палічыла яго вінаватым у здзяйсненні адміністратыўнага правапарушэння.
11.03.2009 На Радыё Свабода - онлайн-канфэрэнцыя з Алесем Бяляцкім
Сёньня, 11 сакавіка а 11-ай гадзіне на Радыё Свабода адбудзецца онлайн-канфэрэнцыя з кіраўніком праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесем Бяляцкім. Паводле амэрыканскай арганізацыі "Freedom House", Беларусь знаходзіцца ў двадцатцы самых несвабодных краінаў сьвету.
09.03.2009 Асамблея няўрадавых арганізацый заклікала спыніць злоўжыванне законам «Аб супрацьдзеянні экстрэмізму»
«Адмяніць незаконныя рашэнні аб прызнанні інфармацыйных матэрыялаў экстрэмісцкімі», у тым ліку ў дачыненні да часопіса «ARCHE», а таксама спыніць далейшае злоўжыванне законам РБ "Аб супрацьдзеянні экстрэмізму"». Такі заклік утрымліваецца ў заяве «Аб спыненні ўсіх форм палітычнага пераследу», якую прынялі 7 сакавіка ўдзельнікі VI Асамблеі няўрадавых арганізацый і ініцыятыў.
05.03.2009 У абарону Анджэя Пачобута
Напярэдадні правядзення 7 з’езду непрызнанага беларускімі ўладамі звязу палякаў пад кіраўніцтвам Анжалікі Борыс, міністэрства замежных спраў Беларусі пазбавіла акрэдытацыі карэспандэнта “Газеты выборчай” Анджэя Пачобута.










