Навіны на тэму: свабода слова

Журналісцкая супольнасць адзначыла Сусветны Дзень Свабоды Прэсы

04.05.2009 Журналісцкая супольнасць адзначыла Сусветны Дзень Свабоды Прэсы

Міжнародныя журналісцкія арганізацыі выкарыстоўваюць Сусветны Дзень Свабоды Прэсы, каб нагадаць аб праблемах медыя-супольнасці.

ТБМ патрабуе стварыць беларускамоўны тэлеканал да восені

04.05.2009 ТБМ патрабуе стварыць беларускамоўны тэлеканал да восені

Калі да восені не вырашыцца пытанне пра стварэнне беларускамоўнага дзяржаўнага тэлеканала, Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны ў верасні пачне збор подпісаў грамадзян пад адпаведным зваротам да ўлады.

04.05.2009 Скарга журналіста не дала плёну

Начальнік Ленінскага аддзела дэпартамента аховы г. Гродна маёр Зайкоў лічыць, што яго падначаленыя мелі рацыю, не пусціўшы журналіста Івана Романа на адкрытыя судовыя слуханні. Гэта вынікае з ліста, які сп. Роман днямі атрымаў у адказ на свой запіс у кнізе скаргаў.

У Беларусі менш свабоды слова, чым у Зымбабвэ

04.05.2009 У Беларусі менш свабоды слова, чым у Зымбабвэ

Ужо шмат гадоў Беларусь знаходзіцца ў катэгорыі несвабодных краінаў — такіх, дзе, паводле ацэнак «Freedom House», свабодныя мэдыі ці адсутнічаюць увогуле, ці прысутныя ў вельмі нязначнай колькасьці. Летась Беларусь была на тым жа 188 месцы, а пазалетась на 186-м.

КДБ параіла гродзенскаму журналісту пісаць пазітыўна

30.04.2009 КДБ параіла гродзенскаму журналісту пісаць пазітыўна

29 красавіка ў Гродне супрацоўнікамі УКДБ вобласці быў затрыманы журналіст, сябар Беларускай асацыяцыі журналістаў Іван Роман. Ён з’яўляецца карэспандэнтам радыё «Рацыя» і аўтарам часопісу «Магазын Польскі», які выдаецца апальным Саюзам палякаў у Беларусі на чале з Анжалікай Борыс. У КДБ журналіста пісьмова папярэдзілі пра адказнасць за дыскрэдытацыю РБ.

29.04.2009 Гродзенскага журналіста выклікаюць у КДБ

Сёння каля 16.00 гродзенскаму журналісту, сябру ГА «БАЖ» Івану Роману патэлефанаваў чалавек, які назваўся супрацоўнікам КДБ Касцюкевічам, і прапанаваў сустрэцца «паразмаўляць».

Недзяржаўны «Ўзгорак» легалізавалі

24.04.2009 Недзяржаўны «Ўзгорак» легалізавалі

Міністэрства юстыцыі зарэгістравала горацкую недзяржаўную газэту «Ўзгорак». Пра гэта сёньня яе рэдактару Эдуарду Брокараву паведаміў супрацоўнік міністэрства.

Алеся Любенчука суд пакараў штрафам

21.04.2009 Алеся Любенчука суд пакараў штрафам

Суддзя Юрый Гарбатоўскі прызнаў незалежнага журналіста Алеся Любенчука вінаватым у парушэнні грамадскага парадку і пакараў штрафам у 20 базавых велічыняў.

21.04.2009 Судзяць журналіста Алеся Любенчука

Суд над Алесем Любенчуком пачнецца сёння, 21 красавіка, у судзе Першамайскага раёну Менску ў 14.40. Будуць разглядацца два адміністратыўныя пратаколы, складзеныя на незалежнага журналіста супрацоўнікамі міліцыі 16 красавіка пасля заканчэння судовага працэсу па скарзе моладзевага актывіста Змітра Хведарука.

У журналістаў сканфіскавалі апаратуру

20.04.2009 У журналістаў сканфіскавалі апаратуру

У пятніцу, 17 красавіка ў Клецку супрацоўнікі міліцыі канфіскавалі апаратуру ў журналістаў. Як паведаміў клецкі актывіст Сяргй Панамароў, супрацоўнікі мясцовай міліцыі затрымалі журналістаў і забралі ў іх відэакамеру і касету.

Незалежнага фотажурналіста затрымалі і збілі за здымкі пажару ў будынку міліцыі

17.04.2009 Незалежнага фотажурналіста затрымалі і збілі за здымкі пажару ў будынку міліцыі

Незалежнага фотакарэспандэнта, сябра БАЖ Уладзіміра Грыдзіна людзі ў цывільным затрымалі ў момант, калі ён здымаў на камеру пажар ў памяшканнях будынку міліцыі Першамайскага раёна Мінска.

17.04.2009 Здымаць людзей у цывільным забаронена?

Суд над Алесем Любенчуком перанесены на 21 красавіка.

Эўрапарлямэнтары супраць цэнзуры ў Інтэрнэце

16.04.2009 Эўрапарлямэнтары супраць цэнзуры ў Інтэрнэце

Ад сёньняшняга дня Эўрапарлямэнт распачаў кампанію супраць цэнзуры ў Інтэрнэце. Як заявіў яе галоўны ініцыятар, эўрадэпутат ад галяндзкай Народнай партыі за свабоду і дэмакратыю (VVD) Жуль Маатэн: “У такіх краінах, як Куба, Беларусь, Іран, Бірма і Кітай, улады хочуць прымусіць апазыцыю маўчаць у Інтэрнэце. Наша мэта — шырокае інфармаваньне адносна спробаў блякаваць онлайн”.

«Бобруйский курьер» выкінулі з продажу на пошце

14.04.2009 «Бобруйский курьер» выкінулі з продажу на пошце

Бабруйскае аддзяленне РУП «Белпошта» скасоўвае дамову на распаўсюд мясцовай недзяржаўнай грамадска-палітычнай газеты «Бобруйский курьер» праз паштовыя аддзяленні горада і раёна.

У Гарадку шукаюць распаўсюднікаў артыкула Валерыя Шчукіна

10.04.2009 У Гарадку шукаюць распаўсюднікаў артыкула Валерыя Шчукіна

Міліцыя раённага цэнтра Гарадок, што на Віцебшчыне, адрэагавала на заяву мясцовай жыхаркі, якая палічыла артыкул журналіста і праваабаронцы Валерыя Шчукіна «Вызывающее поведение» паклёпам на мясцовых міліцыянтаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства