Навіны на тэму: свабода слова
01.07.2009 Суд па пазове да недзяржаўнай газеты “Борисовские новости” перанесены
У Барысаве разгляд судовай справы па пазове рэдактаркі дзяржаўнай раёнкі «Адзінства» да недзяржаўнай газеты «Борисовские новости» перанесены. 25 чэрвеня ў ходзе чарговага слухання суддзя вырашыла прызначыць лінгвістычную экспертызу.
29.06.2009 Крука асудзілі за тое, што ён даў некалькі газэтаў суседу (дадалася пастанова аб адміністратыўным правапарушэньні)
26 чэрвеня Астравецкі суд прысудзіў 700 тысяч рублёў штрафу Івану Круку з фармулёўкай: за распаўсюджваньне друкаваных выданьняў без выходных дадзеных.
24.06.2009 Рэдактар «Вольнага Глыбокага» атрымаў папярэджанне ад райвыканкама
Фармальнай прычынай для выкліку на пасяджэнне Глыбоцкага райвыканкама ўладальніка і рэдактара недзяржаўнага выдання Уладзіміра Скрабатуна стала скарга, дасланая жыхаром горада.
23.06.2009 КДБ больш не лічыць часопіс «ARCHE» экстрэмісцкім
Упраўленне КДБ па Брэсцкай вобласці больш не патрабуе прызнаць шэраг матэрыялаў №7-8 часопіса «ARCHE-Пачатак» экстрэмісцкімі.
22.06.2009 БАЖ зладзіў «круглы стол» па праблемах будаўніцтва АЭС
Мэта журналістаў – звярнуць увагу міжнароднай супольнасці на выкананне Орхускай канвенцыі. Пра гэта ішла гаворка падчас паседжання «круглага стала» на тэму «Беларуская АЭС: рызыкі і перспектывы», які ладзіўся ў межах кампаніі БАЖ «Журналісты за экалагічны дабрабыт».
22.06.2009 Міліцыя затрымлівае за распаўсюд “Народнай волі”
20 чэрвеня ў 17.00 быў затрымана жыхар вёскі Пільня Слуцкага раёна Анатоль Юрэвіч. Супрацоўнікі міліцыі, як высветлілася пазней, не ведалі пра свабодны продаж газеты.
22.06.2009 Замежным СМІ прапануюць паўтарыць спробу акрэдытацыі ў Беларусі
Такі вынік прынёс першы раўнд афіцыйнага дыялога па правах чалавека паміж Беларуссю і Еўразвязам, які днямі адбыўся ў Празе
Пра што яшчэ еўрапейскія дыпламаты размаўлялі ў Празе з прадстаўнікамі беларускага МЗС? Еўрарадыё распытала кіраўніка Дэпартамента па правах чалавека і транзітнай палітыцы Міністэрства замежных спраў Чэшскай Рэспублікі Габрыэлу Длуга.
17.06.2009 Суд не задаволіў пазоў Галіны Юбко да “СБ- Беларусь сегодня”
Суд Савецкага раёну Менску пачаў разгляд пазову Галіны Юбко да газэты адміністрацыі прэзыдэнта “СБ — Беларусь сегодня”. Актывістка грамадзкай ініцыятывы патрабуе абвяржэньня зьвестак, якія лічыць для сябе зьневажальнымі.
16.06.2009 Галіна Юбко судзіцца з «Советской Белоруссией»
16 чэрвеня 2009 году ў судзе Савецкага раёну Мінска пачаўся судовы працэс паводле пазову Галіны Юбко да рэдакцыі газеты «Советская Белоруссия» і яе аўтара Віктара Панамарова.
15.06.2009 Клецкім міліцыянтам, якія затрымалі журналістак, прадпісана ўдасканаліць веданне заканадаўства
Міліцыянтам, якія ў красавіку затрымлівалі незалежных журналістак, сябраў БАЖ Настассю Краўчук і Кацярыну Ткачэнка, строга ўказана на сур’ёзны недагляд у працы. Пра гэта паведамляецца ў адказе начальніка аддзела ўнутраных спраў Клецкага райвыканкама Міхаіла Грушы на скаргу БАЖ з нагоды інцыдэнту.
15.06.2009 Клецкім міліцыянтам, якія затрымалі журналістак, прадпісана ўдасканаліць веданне заканадаўства
Міліцыянтам, якія ў красавіку затрымлівалі незалежных журналістак Настассю Краўчук і Кацярыну Ткачэнка, строга ўказана на сур’ёзны недагляд у працы. Пра гэта паведамляецца ў адказе начальніка аддзела ўнутраных спраў Клецкага райвыканкама Міхаіла Грушы на скаргу БАЖ з нагоды інцыдэнту.
11.06.2009 Рэдактар раёнкі абвінавачвае недзяржаўную газету “Борисовские новости” ў абразе
10 чэрвеня ў Барысаўскім раённым судзе пачалося судовае паседжаньне па пазове рэдактара газэты Барысаўскага райвыканкаму "Адзінства" Пратасевіч В. М. да журналіста газеты "Барысаўскія навіны" Ніцкага В. І. і выдаўца ПВУП "Букас мэдыя-цэнтар".
11.06.2009 Гродзенцы - супраць тэлепрапаганды
У Гродне з’явіліся ўлёткі арганізацыі “Хрысціянскай абароны”, якая заклікае бараніцца ад “тэлевізійнай бездухоўнасці і хлусні”.
10.06.2009 Незалежныя выданні ізноў спрабуюць вярнуцца ў дзяржаўную сістэму распаўсюду
Недзяржаўныя рэгіянальныя газеты ў чарговы раз звярнуліся да «Белпошты» і «Саюздруку» з прапановамі ўзнавіць супрацоўніцтва. На фоне нядаўняга паседжання грамадскай каардынацыйнай рады па СМІ рэдакцыі выданняў спадзяюцца на станоўчы вынік.
09.06.2009 Андрэя Пачобута папярэдзіў пракурор
Сябра апальнага Саюза палякаў у Беларусі, журналіста Андрэя Пачобута выклікалі ў пракуратуру Гарадзенскай вобласці. Яму зачыталі афіцыйнае папярэджанне аб недапушчэнні парушэння заканадаўства Беларусі. Пачобута папярэдзілі аб тым, што ён не мае права прадстаўляцца старшынёй Галоўнай Рады «Саюза палякаў у Беларусі», а таксама афіцыйна забаранілі карыстацца сімволікай СПБ.










