Навіны на тэму: свабода слова

24.09.2009 Журналіста перасьледуюць спэцслужбы

23 верасьня ў кватэру берасьцейскага журналіста Зьмітра Кіселя, які супрацоўнічае з Радыё Рацыя, спрабавалі ўварвацца два чалавекі ў цывільным.

23.09.2009 БАЖ заклікае прыцягнуць вінаватых да адказнасці

ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў» падрыхтавала звароты да пракурора г. Мінска Мікалая Куліка і міністра ўнутраных спраў Анатоля Куляшова з нагоды перашкодаў, якія міліцыя чыніла журналістам 16 верасня.

Незалежнага журналіста зноў папярэдзілі за супрацоўніцтва з «Белсатам»

23.09.2009 Незалежнага журналіста зноў папярэдзілі за супрацоўніцтва з «Белсатам»

Алег Ражкоў атрымаў другое папярэджанне ад абласной пракуратуры за «дзейнасць на карысць тэлеканала «Белсат».

Удзельніцы міжнароднай журналісцкай місіі адмовілі ў беларускай візе

22.09.2009 Удзельніцы міжнароднай журналісцкай місіі адмовілі ў беларускай візе

«Адной з удзельніц нашай місіі не далі беларускай візы — гэта факт, які варта ўлічваць», — з такога паведамлення распачалася раніцай 22 верасня сустрэча дэлегатаў міжнароднай журналісцкай місіі з рэдактарамі недзяржаўных беларускіх СМІ.

Псыхіятрычны шпіталь, «Белсат» і пракуратура

22.09.2009 Псыхіятрычны шпіталь, «Белсат» і пракуратура

22 верасьня гомельскага сябра БАЖ Алега Ражкова выклікалі ў абласную пракуратуру. Пракурор аддзелу Алеся Рабцава запатрабавала тлумачэньняў да заявы галоўнага лекара абласнога псыхіятрычнага шпіталя Віктара Маторанкі.

Восьмая справа супраць выдаўца бюлетэню «Бойкі Клецк»

21.09.2009 Восьмая справа супраць выдаўца бюлетэню «Бойкі Клецк»

Супраць выдаўца бюлетэню «Бойкі Клецк», актывіста Руху «За свабоду» Сяргея Панамарова ў восьмы раз могуць распачаць крымінальную справу.

Гомельскага журналіста зноў выклікаюць у пракуратуру

21.09.2009 Гомельскага журналіста зноў выклікаюць у пракуратуру

Незалежны журналіст з Гомеля, сябра ГА «БАЖ» Алег Ражкоў 18 верасня атрымаў позву ў Гомельскую абласную пракуратуру.

18.09.2009 Заява ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” з нагоды грубых парушэнняў свабоды СМІ ў Мінску

ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў» пратэстуе ў сувязі з грубымі перашкодамі прафесійнай журналісцкай дзейнасці падчас акцый пратэсту 16 і 9 верасня і патрабуе прыцягнуць вінаватых да адказнасці.

«Бобруйский курьер» вярнулі на пошту

10.09.2009 «Бобруйский курьер» вярнулі на пошту

З трэцяга верасня недзяржаўная газета «Бобруйский курьер» ізноў прадаецца ў паштовых аддзяленнях Бабруйска і Бабруйскага раёна.

10.09.2009 Міліцыя перашкаджала журналістам выконваць прафесійныя абавязкі

9 верасня супрацоўнікі міліцыі на Кастрычніцкай плошчы Мінска перашкаджалі журналістам асвятляць акцыю пратэсту некаторых дэмакратычных арганізацый, якія выступалі супраць расійска-беларускіх вайсковых вучэнняў «Захад — 2009» і ўводу расійскіх войск на тэрыторыю Беларусі.

08.09.2009 Сёння - Міжнародны дзень салідарнасці журналістаў

Гэтая дата адзначаецца ў свеце з 1958 года, калі ў Бухарэсце адбыўся 4-ы кангрэс Міжнароднай арганізацыі журналістаў. З таго часу мінула ўжо больш за паўстагоддзя. Але сэнс слова «салідарнасць» не змяніўся, як не знікла і патрэба ў журналісцкай салідарнасці.

“Товарищ” у Светлагорску недаспадобы

03.09.2009 “Товарищ” у Светлагорску недаспадобы

Сёньня а 8 гадзіне ў Сьветлагорску міліцыя й супрацоўнікі КДБ затрымалі актывістаў Партыі камуністаў Беларускай Сьвятлану Міхальчанку й Валера Рыбчанку. Ля аб’яднаньня “Хімвалакно” яны раздавалі антыкрызысныя ўлёткі й газэту “Товарищ”.

Спецслужбы «клапоцяцца» пра акрэдытацыю журналістаў

02.09.2009 Спецслужбы «клапоцяцца» пра акрэдытацыю журналістаў

Журналісту з Брэста Зміцеру Кісялю, які супрацоўнічае з «Радыё Рацыя», 29 жніўня патэлефанаваў дахаты незнаёмы чалавек. Ён назваўся «супрацоўнікам камітэта дзяржбяспекі Ігарам» і нагадаў журналісту, што той не мае неабходнай для працы на замежнае СМІ акрэдытацыі.

У Менск едзе міжнародная журналісцкая місія

26.08.2009 У Менск едзе міжнародная журналісцкая місія

У другой палове верасня ў Менск мае прыехаць група прадстаўнікоў міжнародных журналісцкіх і праваабарончых арганізацый.

Журналіст НТВ Аляксей Малкаў: «Беларускія спецслужбы мне адкрыта пагражалі»

24.08.2009 Журналіст НТВ Аляксей Малкаў: «Беларускія спецслужбы мне адкрыта пагражалі»

Дэпартаваны расейскі журналіст заяўляе, што людзі ў цывільным дапытвалі яго ў закінутым санаторыі ў лесе.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства