Навіны на тэму: свабода слова
15.10.2009 Мясцовыя ўлады перашкаджаюць рэгістрацыі «Мар’інагорскай газеты»
Прыватны прадпрымальнік з Мар'інай Горкі (Пухавіцкі раён Мінскай вобл.) пад ціскам раённых уладаў скасаваў дамову арэнды з рэдакцыяй «Мар’інагорскай газеты», якая 2 кастрычніка накіравала ў Мінінфармацыі дакументы на рэгістрацыю.
13.10.2009 Мінінфармацыі адмовілася зарэгістраваць газету «Магілёўскі час»
Міністэрства інфармацыі адмовіла ў рэгістрацыі недзяржаўнай рэгіянальнай газеце «Магілёўскі час» з прычыны адсутнасці вышэйшай адукацыі ў галоўнай рэдактаркі. Пра гэта паведаміў сёння ў тэлефоннай гутарцы з галоўнай рэдактаркай выдання Ганнай Ільіной супрацоўнік міністэрства Віктар Гурэцкі. Афіцыйнага ліста з Мінінфармацыі журналістка пакуль не атрымала.
12.10.2009 Правакуюць незалежнага журналіста?
Журналісту газеты “Беларусы і рынак” Генадзю Барбарычу разбілі вокны. Ён узгадвае, што тое самае ўжо было ў 2002 годзе пасля публікацыі пра забойства актывіста РНЕ.
10.10.2009 Замежныя СМІ пра Беларусь: 2-9 кастрычніка
За мінулы год беларускім урадам быў зроблены шэраг крокаў з пазітыўным сігналам. На вельмі высокім узроўні неаднаразова сцвярджалася, што на гэтым не будзе пастаўлена кропка. З пункту гледжання ЕС падобныя абяцанні яшчэ не ў дастатковай ступені выкананы.
07.10.2009 Барысаў: Незалежны журналіст прайграў ў судзе
Раніцай 7 кастрычніка суд Барысаўскага раёну вынес рашэньне па пазову рэдактара райвыканкамаўскай газэты "Адзінства" Пратасевіч В. М. да ПВУП "Букас мэдыя-цэнтар" і журналіста Ніцкага В. І. аб абароне гонару, годнасьці й спраўнай рэпутацыі, кампэнсацыі маральнай шкоды. Справа разглядалася судом з канца красавіка 2009 г.
06.10.2009 Колькасць незалежных выданняў у падпісным каталогу «Белпошты» не павялічыцца
Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Беларусі не плануе павялічваць колькасць незалежных выданняў у падпісным каталогу РУП «Белпошта» на 2010 год — як паведаміла некалькі гадзін таму ў Менску ў часе прэс-канферэнцыі намесніца кіраўніка галіновага міністэрства Ніна Гаўрылава, дзяржаве гэта не выгадна.
06.10.2009 Мінінфармацыі вынесла папярэджанне «Аўтарадыё» за сумесны праект з «Еўрарадыё»
1 і 2 кастрычніка на хвалях беларускай FM-радыёстанцыі «Аўтарадыё» (105.1) не выйшла ў эфір праграма «ЕўраZOOM», якую рыхтуе «Еўрапейскае радыё для Беларусі». 30 верасня кіраўніцтва радыёстанцыі атрымала пісьмовае папярэджанне ад Мінінфармацыі за «невыкананне творчай канцэпцыі вяшчання». Пра якія менавіта парушэнні ідзе гаворка, кіраўніцтва радыёстанцыі пакуль не ведае.
05.10.2009 Газэту "Салігорск Плюс" ня хочуць рэгістраваць
Міністэрства інфармацыі не зарэгістравала рэгіянальную газэту "Салігорск Плюс". Выдавецкаму прадпрымству "Мая правінцыя" былі вернуты ўсе дакумэнты, пададзеныя для рэгістрацыі выданьня.
29.09.2009 "Рэпартэры" патрабуюць не перашкаджаць замежным СМІ
“Праваабарончая арганізацыя “Рэпартэры бязь межаў” заклікалі беларускі ўрад не перашкаджаць працы журналістаў замежных мэдый.
28.09.2009 Чарговае папярэджанне за супрацоўніцтва з «Белсатам»
Гэтым разам у Магілёве пракурорскае папярэджанне аб парушэнні арт.11 Закона «Аб СМІ» атрымаў вядомы ў горадзе тэлеаператар і фотамастак Вадзім Аршынскі.
28.09.2009 Віцебскі сябра БХД перашкодзіў візыту патрыярха
Актывіст ствараемай Партыі БХД Алесь Галавань 27верасня распаўсюжваў на вуліцы Цітова ў Віцебску моладзевы бюлетэнь “Прамень”.
28.09.2009 Заява Міжнароднай місіі ў Беларусь
Група міжнародных арганізацый, якія займаюцца пытаннямі СМІ і свабоды прэсы, па выніках візіту сумеснай дэлегацыі ў Беларусь, што адбыўся 20–24 верасня, заклікала ўлады краіны прывесці медыясферу краіны ў адпаведнасць з міжнароднымі стандартамі.
28.09.2009 Прымусовая падпіска на «Советскую Белоруссию» працягваецца
Да кожнага з паштальёнаў даводзіцца план: падпісаць на газету адміністрацыі Лукашэнкі ад 10 да 15 кліентаў.
25.09.2009 Віктару Парфёненку адмовілі ў акрэдытацыі
Міністэрства замежных спраў адмовіла журналісту Радыё Рацыя Віктару Парфёненку ў акрэдытацыі ў Беларусі. Прычына адмовы не была канкрэтызавана, толькі схавана ў агульным пункце №10 лакальнага праўнага дакуманта міністэрства. Журналіст чакаў адказу больш як 4 месяцы.
24.09.2009 Што сказала місія?
У сераду ў Мінскім міжнародным адукацыйным цэнтры адбыўся брыфінг з удзелам міжнароднай журналісцкай місіі, што працавала ў Беларусі з 21 да 23 верасня. З сямі ўдзельнікаў місіі ў брыфінгу ўдзельнічалі толькі чацвёра — астатнія ў сераду пакінулі Беларусь.










