Навіны на тэму: свабода слова
30.10.2009 Журналістка Юлія Дарашкевіч: «Я такога свавольства даўно не бачыла…»
Увечары 29 кастрычніка за фатаграфаванне бела-чырвона-белых сцягоў, вывешаных на праспекце Незалежнасці ў Мінску актывістамі кампаніі «Еўрапейская Беларусь», міліцыя затрымала фотакарэспандэнтаў, сябраў ГА «БАЖ» Юлію Дарашкевіч («Наша Ніва») і Уладзімір Грыдзіна (пазаштатны карэспандэнт Радыё «Свабода»).
30.10.2009 Адказ з вынікамі расследавання парушэння правоў журналістаў згубіўся?
Міліцыя заяўляе, што ГУУС Мінгарвыканкама правяло «вычарпальную праверку» па заяве БАЖ, пра вынікі якой журналісцкую арганізацыю нібыта праінфармавалі «ў вызначаным законам парадку». Аднак ніякага ліста пра вынікі праверкі БАЖ не атрымліваў.
30.10.2009 Журналістка Юлія Дарашкевіч: «Я такога свавольства даўно не бачыла…»
Увечары 29 кастрычніка за фатаграфаванне бела-чырвона-белых сцягоў, вывешаных на праспекце Незалежнасці ў Мінску актывістамі кампаніі «Еўрапейская Беларусь», міліцыя затрымала фотакарэспандэнтаў, сябраў ГА «БАЖ» Юлію Дарашкевіч («Наша Ніва») і Уладзіміра Грыдзіна (пазаштатны карэспандэнт Радыё «Свабода»).
29.10.2009 Маланакладная газета «Брама» атрымала папярэджанне з пракуратуры
Рэдактар незарэгістраванай маланакладнай нясвіжскай газеты «Брама» Алесь Язвінскі атрымаў папярэджанне пракуратуры аб недапушчальнасці парушэння артыкула 23 закона «Аб сродках масавай інфармацыі».
28.10.2009 Жанна Літвіна: “У краіне адбылося зрошчванне СМІ з органамі дзяржаўнага кіравання”
23 кастрычніка Лукашэнка падпісаў указ, згодна з якім Нацыянальная дзяржаўная тэлерадыёкампанія і арганізацыі, якія ўваходзяць у яе сістэму з 1 кастрычніка 2009 года па 31 снежня 2012 года вызваляюцца ад выплаты падаткаў на прыбытак і на дададзеную вартасць. Пракаментаваць указ прэзідэнта карэспандэнт www.Euramost.org папрасіў старшыню Беларускай асацыяцыі журналістаў Жанну ЛІТВІНУ.
28.10.2009 Чым вахторцы не спадабаўся “Дзедзіч”?
Увечары 27 кастрычніка ў Берасці былі затрыманыя Іван Стасюк і Настасся Гурына. Міліцыю на моладзевых актывістаў выклікала вахторка інтэрната, у якім яны распаўсюджвалі бюлетэнь “Дзедзіч”.
28.10.2009 Нацыянальная дзяржаўная тэлерадыёкампанія вызвалена ад падаткаў
Згодна з указам кіраўніка дзяржавы, «Нацыянальная дзяржаўная тэлерадыёкампанія і арганізацыі, што ўваходзяць у яе склад, вызваляюцца ад выплаты падаткаў на прыбытак і даданую вартасць» на бліжэйшыя тры гады.
23.10.2009 Як заснаваць газету? Практычны дапаможнік на сайце БАЖ
Юрысты БАЖ падрыхтавалі адмысловую брашуру-дапаможнік для тых, хто вырашыў заснаваць сваё друкаванае выданне. Матэрыял падрыхтаваны на аснове новага закона «Аб СМІ», іншых актаў заканадаўства, якія рэгулююць працэдуру заснавання і рэгістрацыі СМІ.
22.10.2009 «Барысаў Электронны» - таемны інфарматар радыё «Мінская хваля»?
Навіны, размешчаныя на інфармацыйным сайце «Барысаў Электронны», былі амаль цалкам працытаваны ў навінавым выпуску FM-радыё «Мінская хваля». У канцы выпуску навінаў журналістка выдала ў эфір: «Дзякуем за прадстаўленую інфармацыю аддзел ідэалогіі Барысаўскага райвыканкама».
20.10.2009 Свабода друку ў Беларусі: лепшая за Расею, горшая за Ірак
Міжнародная праваабарончая арганізацыя «Рэпартэры бязь межаў» апублікавала штогадовы рэйтынг свабоды прэсы. Беларусь заняла ў ім 151-е месца з 175.
20.10.2009 У Сьветлагорску судзяць “Левы марш”
У Сьветлагорскім раённым судзе 19 кастрычніка распачаўся разгляд адміністрацыйнай справы супраць кіраўніка мясцовай арганізацыі Партыі камуністаў Беларускай Сьвятланы Міхальчанкі. Яе абвінавачваюць у распаўсюдзе 3 верасьня партыйнага бюлетэня “Левы марш”, які ня меў поўных выходных зьвестак.
19.10.2009 Новыя грубыя парушэнні журналісцкіх правоў у Мінску
Журналістам, якія асвятлялі ход вулічнай Акцыі салідарнасці ў Мінску ўвечары 16 кастрычніка, зноў перашкаджалі працаваць супрацоўнікі праваахоўных органаў. Як распавядаюць нашы калегі, міліцыянты дзейнічалі яшчэ больш жорстка, чым на акцыях 9-га і 16-га верасня. Весці здымкі было практычна немагчыма.
16.10.2009 Дырэктар друкарні выклікае ў суд недзяржаўную газету
Зыск аб абароне гонару, годнасці і дзелавой рэпутацыі супраць недзяржаўнай газеты «Борисовские новости» і аўтара выдання Анатоля Мазгова накіраваў у суд дырэктар унітарнага прадпрыемства «Барысаўская ўзбуйнёная друкарня імя 1 Мая», дэпутат Мінскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй Завацкі.
16.10.2009 Журналістку недзяржаўнага выдання не пусцілі на святкаванне Дня маці
Карэспандэнтку газеты «Ганцавіцкі час» не пусцілі на святочны прыём, які ладзіў на Дзень маці, 14 кастрычніка, старшыня Ганцавіцкага райвыканкама Уладзімір Столяр.
15.10.2009 «Магілёўскі час» будзе зноў спрабаваць зарэгістравацца
Галоўная рэдактарка «Магілёўскага часу» Ганна Ільіна спадзяецца на станоўчае вырашэнне пытання з рэгістрацыяй газеты, нягледзячы на тое, што ёй вярнулі пададзеныя на рэгістрацыю дакументы.










