Навіны на тэму: свабода слова
15.02.2019 Суд над Марынай Золатавай: допыт супрацоўнікаў TUT.BY
Суд Заводскага раёна Мінска працягвае разгляд крымінальнай справы Марыны Золатавай, галоўнай рэдактаркі TUT.BY, якую вінавацяць у бяздзейнасці службовай асобы.
14.02.2019 Гародня: Фрылансеры Дзянісаў і Кіркевіч выкрываюць палітычны пераслед журналістаў
Гарадзенскія журналісты-фрылансеры Алесь Дзянісаў і Алесь Кіркевіч падалі касацыйныя скаргі ў Гарадзенскі абласны суд.
14.02.2019 Суд над Марынай Золатавай: дзень трэці
Суд Заводскага раёна Мінска працягвае разгляд крымінальнай справы Марыны Золатавай, галоўнай рэдактаркі TUT.BY, якую вінавацяць у бяздзейнасці службовай асобы.
13.02.2019 Радзіма нагадала пра сябе Канстанціну Жукоўскаму чарговым пратаколам
Пікантнасць сітуацыі дадае той факт, што Жукоўскі яшчэ напрыканцы студзеня з’ехаў з Беларусі разам з сям’ёй і папрасіў прытулку ў адной з еўрапейскіх краін.
12.02.2019 Гары Паганяйла: Справа закончыцца нічым, і ўсе гэта разумеюць
У судзе Маскоўскага раёна разглядаецца справа галоўнай рэдактаркі Tut.by Марынай Золатавай. Юрыст-праваабаронца Гары Паганяйла паразважаў пра "Справу БелТА".
11.02.2019 Марына Золатава: Я рыхтуюся да суда і гатова да абароны
Суд над галоўным рэдактарам Tut.by Марынай Золатавай пачнецца 12 лютага ў памяшканні суда Маскоўскага раёна (пачатак – 10.00).
05.02.2019 Пастановы "за караблікі" Мінгарсуд пакінуў у сіле
У аўторак, 5 лютага Мінгарсуд разглядзеў апеляцыйныя скаргі аштрафаваных за акцыю з папяровымі караблікамі каля расійскай амбасады.
05.02.2019 Каравянкову і Калтыгіну выклікаюць у РУУС, каб узяць адбіткі пальцаў
Сёння, 5 лютага, журналістцы недзяржаўнага інфармацыйнага агенцтва БелаПАН Таццяне Каравянковай патэлефанаваў невядомы. Назваўшыся супрацоўнікам Партызанскага РУУС Мінска, ён запатрабаваў прыйсці ў міліцыю, каб здаць адбіткі пальцаў, паведамляе "БАЖ".
05.02.2019 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
“Асоба”: Украінскі экалагічны эксперт, прадстаўнік арганізацыі «Экалогія - правы чалавека» Аляксей Васілюк. Ён распавядае, чаму ва Украіне моцна занепакоеныя праблемай светлагорскага заводу беленай цэлюлозы.
01.02.2019 Гародня: суды спрабуюць штрафамі заткнуць раты Дзянісаву і Кіркевічу
У Гародні зноў судзяць журналіста-фрылансера і вядомага рок-музыку Алеся Дзянісава, а таксама журналіста Алеся Кіркевіча. Пастанова: Кiркевiчу - штраф 30 базавых велічынь, Дзянiсаву 30 базавых штрафу.
29.01.2019 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
“Асоба”: Актывістка Наста Гусева, якая на мінулым тыдні разам з двума анархістамі была затрымана на трое сутак па падазрэнні аб нанясенні графіці, якое зневажае міліцыянтаў.
29.01.2019 Вейна: У журналістаў перапісвалі пасведчанні – "ці мала што"
У ходзе сустрэчы кіраўніцтва завода па вытворчасці тэхнічнага вугляроду «Омск Карбон», чыноўнікаў і мясцовых жыхароў у аграгарадку Вейна 25 студзеня ў журналістаў патрабавалі пасведчанні і перапісвалі прозвішчы.
28.01.2019 Гародня: Чарговы пратакол за выраб інфармацыйнай прадукцыі
Алеся Дзянісава вінавацяць у парушэнні артыкула 22.9 КаАП РБ (незаконны выраб і распаўсюд інфармацыйнай прадукцыі сродкаў масавай інфармацыі). Да яго прыходзілі міліцыянты каб азнаёміць з пратаколам
24.01.2019 Журналісты Ляўчук і Харытонава зноў паўстануць перад судом
На незалежных журналістаў з Брэста Алеся Леўчука і Мілану Харытонаву складзена чатыры пратаколы за асвятленне пратэсту супраць будаўніцтва акумулятарнага завода. Таксама пратакол складзены на журналіста Яўгена Скрабца.
22.01.2019 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
“Асоба”: Каардынатарка праекта "РосУзник" і праваабаронца "Human Constanta" Яна Ганчарова распавядае, як пісаць лісты палітвязням, якія ў гэтым усім ёсць асаблівасці і лайфхакі.










