Навіны на тэму: свабода слова
20.11.2009 “Магілёўскі Час” зноў не зарэгістравалі
Міністэрства інфармацыі вярнула таварыству з абмежаванай адказнасьцю “Магілёўскі Час” пакет дакумэнтаў на рэгістрацыю газэты. Паводле чыноўнікаў, у пакеце адсутнічала копія дамовы заснавальніка зь юрыдычнай асобай, на якую ўскладаліся функцыі рэдакцыі газэты. Гэта сталася прычынай вяртаньня дакумэнтаў.
19.11.2009 Журналісты і праваабаронцы: складанасці паразумення
Ці дастаткова ўвагі надаецца тэматыцы правоў чалавека ў беларускіх СМІ? Ці праваабаронцы ўмеюць зацікаўліваць журналістаў у пладах сваёй працы? Пра гэтыя і іншыя тэмы вялося на семінары-дыялогу «Прафесійная журналістыка і правы чалавека», што прайшоў у Доме правоў чалавека ў Вільні 13–15 лістапада.
19.11.2009 Дакументы на рэгістрацыю недзяржаўнай газеты «Салігорск-плюс» зноў вярнулі
Мінінфармацыі зноў заявіла, што дакументы на рэгістрацыю выдання ўтрымліваюць парушэнні, і да ранейшых заўваг дадало новыя.
19.11.2009 Незалежны журналіст патрапіў у справу "міліцэйскіх паляўнічых"
Паводле некаторых СМІ, паляўнічыя залезлі ў запаведную зону – бо займаліся расследаваннем антыкарупцыйных спраў у найбліжэйшым атачэнні прэзідэнта, што прывяло да сапраўднай вайны паміж Камітэтам Дзяржаўнай Бяспекі і Міністэрствам унутраных спраў. Справу спрабаваў высветліць адзін з мясцовых журналістаў Мікола Бянько, зараз і ён апынуўся пад наглядам службаў.
18.11.2009 Мінінфа папярэдзіла «Нашу Ніву», «Народную волю», «КП в Беларуси» і «Ва-Банк»
Праўда пра грып выклікала ў чыноўнікаў шал? Ці запрашэнне да Мядзведзева? Інакш патлумачыць супадзенне чатырох папярэджанняў цяжка. Міністэрства інфармацыі вынесла пісьмовыя папярэджанні чатыром недзяржаўным газетам. Матывацыя — «у сувязі з парушэннямі ў публікацыях патрабаванняў Закона Рэспублікі Беларусь «Аб сродках масавай інфармацыі».
12.11.2009 Недзяржаўную грамадска-палітычную газету «Прэфект плюс» не зарэгістравалі
Міністэрства інфармацыі не зарэгістравала яшчэ адну недзяржаўную газету грамадска-палітычнай тэматыкі — як мінімум шостую па ліку за апошнія тры месяцы. 10 лістапада заснавальнік рэгіянальнай газеты «Прэфект плюс» (г. Глыбокае, Віцебская вобласць) атрымаў назад дакументы, накіраваныя 7 кастрычніка ў міністэрства для дзяржаўнай рэгістрацыі.
12.11.2009 Кіраўніцтва "Еўрарадыё" звязвае дазвол на акрэдытацыю свайго карпункта з "пэўнымі дамоўленасцямі" ў рамках дыялогу Беларусі з ЕС
Дазвол на акрэдытацыю карпункта "Еўрапейскае радыё для Беларусі" звязаны з перамовамі Беларусі і Еўрасаюза. Такое меркаванне ў інтэрв'ю БелаПАН выказаў старшыня праўлення "Еўрарадыё" Дзмітрый Новікаў, каментуючы інфармацыю аб дазволе беларускага МЗС на адкрыццё ў краіне карпункта радыёстанцыі.
12.11.2009 Ці зарэгіструюць газэту "Салігорск Плюс"?
Вось ужо некалькі месяцаў у Салігорску цягнецца спроба рэгістрацыі незалежнай газэты "Салігорск Плюс". Мясяц назад заснавальніку беспадстаўна вярнулі рэгістрацыйныя дакумэнты. Але ж дакумэнты былі пададзены зноў. Цягам тыдня міністэрства інфармацыі мусіць даць чарговы адказ.
09.11.2009 ЕС папросяць пракантраляваць выкананне правоў журналістаў у Беларусі
Міжнародная федэрацыя журналістаў мае намер звярнуцца ў структуры Еўрасаюза з просьбай пракантраляваць беларускі ўрад у справе выканання правоў журналістаў. Пра гэта ў Берліне заявіў генеральны сакратар арганізацыі Айдан Уайт.
06.11.2009 На заводзе “Нёман” затрымалі журналістаў
Супрацоўнікі міліцыі затрымалі на шклозаводзе “Нёман” у Бярозаўцы журналістаў Аляксандра Дзянісава і Аляксандра Хілімона. Журналісты рыхтавалі сюжэт пра сытуацыю на заводзе.
06.11.2009 Мінінфармацыі не зарэгістравала недзяржаўную газету «Мар’інагорскую»
Міністэрства інфармацыі вярнула заснавальніку недзяржаўнай грамадска-палітычнай рэгіянальнай газеты «Мар’інагорская» дакументы, накіраваныя для дзяржаўнай рэгістрацыі выдання.
05.11.2009 Дырэктарку «Белсата» не пусцілі ў Беларусь
Агнешцы Рамашэўскай, якая збіралася па запрашэнні арганізатараў Мінскага форуму XII прыехаць у Беларусь 4 лістапада, адмовілі ў беларускай візе. Гэтую інфармацыю яна пацвердзіла сёння ўвечары прэс-службе БАЖ. Па яе словах, адмовілі ёй без усялякіх тлумачэнняў.
04.11.2009 «Вольнае Глыбокае» папярэдзілі
Міністэрства інфармацыі 30 кастрычніка папярэдзіла заснавальніка недзяржаўнай рэгіянальнай газеты «Вольнае Глыбокае» за публікацыі на рускай мове.
04.11.2009 Мінінфармацыі абяцае «спыняць любыя спробы дэзінфармаваць насельніцтва краіны»
Пра гэта заявіла журналістам першая намесніца міністра інфармацыі Лілія Ананіч, — перадае агенцтва БелТА. Дзяржаўнае інфармагенцтва ўдакладняе, што каментар прагучаў у звязку з «ажыятажам, які раздзьмуваецца некаторымі СМІ… адносна захворвальнасці ВРВІ і грыпам».
02.11.2009 Гомельскіх журналістаў затрымалі за апытанне на вуліцы
30 кастрычніка ў Гомелі былі затрыманыя незалежныя журналісты Таццяна Бублікава і Алег Ражкоў. Інцыдэнт здарыўся ў момант, калі журналісты праводзілі на вуліцах горада відэаапытанне. У мінакоў пыталіся, што яны думаюць наконт эпідэміі «свінога» грыпу.










