Навіны на тэму: свабода слова
15.12.2009 Дзяржава вяртаецца да намеру кантраляваць Байнет?
У рэдакцыю газеты «Наша Ніва» трапіў праект указа кіраўніка дзяржавы, які датычыць удасканалення дзейнасці нацыянальнага сегменту Інтэрнета, — паведаміў 14 снежня сайт nn.by.
11.12.2009 Недзяржаўную газету «Ганцавіцкі час» вяртаюць у дзяржаўную сістэму распаўсюду
Рэдакцыя «Ганцавіцкага часу» 7 снежня атрымала адказ ад Брэсцкага філіяла «Белпошты» на свой зварот наконт заключэння дамоваў аб супрацоўніцтве. У лісце паведамляецца, што для ўключэння ў падпісны каталог рэдакцыі неабходна прадаставіць інфармацыю пра выданне, а таксама пералічыць 274 тысячы рублёў.
09.12.2009 МЗС адмовіў «Белсату» ў акрэдытацыі
Карпункту спадарожнікавага тэлеканалу «Белсат», які зарэгістраваны ў Польшчы, адмовілі ў акрэдытацыі ў Беларусі. Пра гэта «Свабодзе» паведаміў Міхась Янчук, кіраўнік офісу Белсату ў Менску.
08.12.2009 Жанна Літвіна пра прызначэнне новага міністра інфармацыі: «Дзяржава не бачыць мяжы паміж прафесіямі журналіста і ідэолага…»
Былы кіраўнік Інфармацыйна-аналітычнага цэнтра пры Адміністрацыі прэзідэнта Алег Праляскоўскі прызначаны міністрам інфармацыі Беларусі.
07.12.2009 ДАІ затрымала Юлію Дарашкевіч. Пасьля яе адпусьцілі
Фотажурналістку «Нашай Нівы» затрымалі для праверкі аўтамабіля, калі яна ехала на інтэрвію з кіраўніком «Маладога фронту» Зьмітром Дашкевічам. Супрацоўнікі ДАІ патлумачылі, што ў іх ёсьць нейкая інфармацыя, паводле якой аўтамабіль патрабуе праверкі.
04.12.2009 Марына Коктыш застаецца без акрэдытацыі пры Палаце прадстаўнікоў
Вярхоўны суд адхіліў скаргу галоўнага рэдактара «Народнай волі» Іосіфа Сярэдзіча і Марыны Коктыш на рашэнне суда першай інстанцыі, які не захацеў узбуджаць грамадзянскую справу з-за адмовы Палаты прадстаўнікоў акрэдытаваць журналістку.
03.12.2009 Ужо 2 месяцы шукаюць вынікі праверкі па фактах парушэння правоў журналістаў
Вынікі праведзенай ГУУС Мінгарвыканкама праверкі па фактах парушэння правоў журналістаў супрацоўнікамі правахоўных органаў не могуць знайсці ўжо амаль два месяцы
01.12.2009 Ад Эўрарадыё акрэдытавалі 12 чалавек
«Эўрарадыё для Беларусі» атрымала дазвол на акрэдытацыю 12 супрацоўнікаў карэспандэнцкага пункту ў Беларусі. А як справы з акрэдытацыяй у журналістаў «Радыё Рацыя» і «Белсату»?
27.11.2009 «Дадзенае паведамленне не адпавядае сапраўднасці…»
16 лістапада на адрас Рэдакцыі газеты «Наша Ніва» Міністэрствам інфармацыі быў накіраванае папярэджанне аб недапушчальнасьці парушэння артыкула 34 Закона РБ “Аб сродках масавай інфармацыі.
27.11.2009 У пракуратуру ў якасці галоўнага сведкі
Зміцер Кісель быў запрошаны ў пракуратуру Ленінскага раёна Берасця па тэлефоне. Як высветлілася, па справе Міхася Ільіна ў якасці сведкі. Патлумачылі, што яго паказанні будуць вельмі важнымі.
25.11.2009 Тамара Шчапёткіна атрымала пісьмовае папярэджанне ад пракуратуры
Папярэджанне ў пісьмовай форме атрымала пасьля гадзінай “бяседы” з намеснікам пракурора Фёдарам Міховічам незалежная журналістка з Бярозы, сябра Беларускай асацыяцыі журналістаў Тамара Шчапёткіна.
25.11.2009 "Гомельская праўда" ігнаруе конкурс пра правы чалавека
Актывіст Руху "За Свабоду" атрымаў адмову на прапанову надрукаваць у мясцовым СМІ інфармацыю пра конкурс, прысвечаны дню прыняцця Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека. Конкурс праводзіць Гомельскае гарадское аддзяленне РГАА "Прававая ініцыятыва".
25.11.2009 Тамару Шчапёткіну чакаюць у Бярозаўскай пракуратуры
Грамадскую актывістку і праваабаронцу з Бярозы Тамару Шчапёткіну выклікаюць у якасьці сьведкі ў Пракуратуру Бярозаўскага раёна. 24 лістапада яна атрымала позву з пракуратуры і патэлефанаваўшы туды, пацікавілася пра мэты выкліку. Ёй паведамілі, што позва тычыцца працы ў неакрэдытаваных на Беларусі сродках масавай інфармацыі.
23.11.2009 Разняволенне СМІ павінна быць умовай дыялогу Еўропы з Беларуссю
Удзельнікі Канферэнцыі «Ініцыятыва „Усходняе партнёрства“ ў дачыненні да Беларусі: роля Літвы», якая адбылася ў Сейме Літвы 20 лістапада, сышліся ў выснове, што сродкі масавай інфармацыі — апошняе, што разняволяць беларускія ўлады. І, на думку прысутных, зробяць яны гэта толькі пры настойлівай пазіцыі Еўразвязу, прадстаўнікі якога часта разыходзяцца ў поглядах на «беларускае пытанне».
20.11.2009 «Нашай Ніве» афіцыйна патлумачылі, за што папярэдзілі
Падставай для атрымання папярэджання стаў артыкул «Замоўчванне грыпу выклікала эпідэмію панікі», які быў надрукаваны ў нумары 41 ад 4 лістапада.










