Навіны на тэму: свабода слова
21.01.2010 Невядомыя пагражаюць Анджэю Пачобуту і яго сям’і
Гродзенскі журналіст звярнуўся з гэтай нагоды да Генеральнага пракурора Беларусі. Пра гэта ў гутарцы з карэспандэнтам службы маніторынгу БАЖ паведаміў сам Анджэй Пачобут, карэспандэнт «Gazety Wyborczej» і сябра ГА «БАЖ».
19.01.2010 У Бялынічах да журналіста прыйшоў участковы
Бялыніцкі райвыканкам вінаваціць выдаўца незалежнай грамадзка-палітычнай газэты «Паходня» Барыса Вырвіча ў распаўсюдзе непраўдзівай інфармацыі пра эканамічную сытуацыю ў раёне.
15.01.2010 Мінюст вынес БАЖу афіцыйнае папярэджанне
Міністэрства юстыцыі выставіла адразу некалькі прэтэнзій да журналісцкай арганізацыі — датычна сяброўскага пасведчання, статусу Цэнтра прававой абароны СМІ і наогул мэтаў і задач БАЖ.
14.01.2010 Праект указа аб рэгуляванні інтэрнета знаходзіцца на разглядзе ў Адміністрацыі прэзідэнта
Праект указа аб рэгуляванні інтэрнета знаходзіцца на разглядзе ў Адміністрацыі прэзідэнта. Пра гэта паведаміў БелаПАН генеральны дырэктар УП "Надзейныя праграмы" (TUT.BY) Юрый Зісер, які ў канцы 2009 года браў удзел у абмеркаванні гэтага праекта.
13.01.2010 Ператрус на кватэры журналіста Сяргея Серабро
Міліцыя праводзіць вобшук у кватэры журналіста, рэдактара інтэрнэт старонкі «Народныя навіны Віцебска» Сяргея Серабро.
12.01.2010 Адменены круглы стол «Беларускі Інтэрнет, дзяржаўныя абмежаванні і рэгуляванні»
Таварыства Беларускай Мовы імя Францыска Скарыны — адзін з суарганізатараў мерапрыемства — атрымала папярэджанне ад Міністэрства юстыцыі пра тое, што абмеркаванне праектаў прэзідэнцкіх указаў не адпавядае статуту арганізацыі.
11.01.2010 «Рэпарцёры» занепакоеныя падрыхтоўкай прэзідэнцкага ўказа пра Інтэрнет
Уплывовая міжнародная арганізацыя «Рэпарцёры без межаў» выказала заклапочанасць планамі беларускіх уладаў узмацніць кантроль над Інтэрнетам «у краіне, дзе свабода выказвання і так абмежаваная». Пра гэта гаворыцца ў заяве арганізацыі, апублікаванай на яе сайце 6 студзеня.
06.01.2010 Першамайскі РУУС часткова прызнаў сваю віну перад журналістам. Дэпартамент аховы МУС - не
Супрацоўнікі Першамайскага РУУС часткова прызналі парушэнні, дапушчаныя міліцыянтамі ў дачыненні да затрыманага 29 кастрычніка 2009 года журналіста Уладзімір Грыдзіна. А вось Першамайскі аддзел Дэпартамента аховы МУС лічыць, што яго супрацоўнікі дзейнічалі ў поўнай адпаведнасці з законам.
06.01.2010 Лідэры БХД патрабуюць «сатысфакцыі» ад Белтэлерадыёкампаніі
6 студзеня ў судзе Першамайскага раёна Мінска прайшло папярэдняе пасяджэнне па іску сустаршыняў аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» (БХД) Паўла Севярынца і Віталя Рымашэўскага да Белтэлерадыёкампаніі. Іск разглядае суддзя Вольга Багам’я.
06.01.2010 «Магілёўскі час» не зарэгістравалі трэці раз
Міністэрства інфармацыі трэцім разам адмовіла недзяржаўнай газеце «Магілёўскі час» у рэгістрацыі. Гэтым разам чыноўнікі, паводле дырэктаркі ТАА Ганны Ільіной, выявілі, што памяшканне, у якім знаходзіцца юрыдычны адрас выдання, не адпавядае патрабаванням заканадаўства.
04.01.2010 «Папярэджанне “Народнай волі” – частка перадвыбарнай стратэгіі ўладаў… »
Палітрада Аб’яднанай грамадзянскай партыі ацэньвае сітуацыю са СМІ ў Беларусі як «стабільна трывожную» і таму прапануе ўсім зацікаўленым структурам тэрмінова абмеркаваць яе і распрацаваць захады па абароне свабоды слова.
28.12.2009 Цкаванне «Борисовских новостей» працягваецца
Пакуль рэдакцыя змагаецца за вяртанне ліцэнзіі на раздробны гандаль, раённыя ўлады чыняць перашкоды іншым прадпрыемствам, якія хочуць прадаваць недзяржаўнае выданне.
21.12.2009 Мінінфармацыі пакінула ў сіле папярэджанне «Народнай волі»
Міністэрства інфармацыі прызнала абгрунтаваным папярэджанне рэдакцыі газеты «Народная воля», вынесенае ў сярэдзіне лістапада за публікацыю «…Не мешай другим отстаивать свободу».
16.12.2009 Журналістку «Нашай Нівы» затрымалі ў Мінску пры асвятленні вулічнай акцыі
Сябру ГА «БАЖ», супрацоўніцу газеты «Наша Ніва» Настассю Шамрэй затрымалі 16 снежня каля пасольства Ірана ў Мінску (вул. Няжданавай, 28).
15.12.2009 БХД накіроўвае ў суд зыск супраць БТ
Лідэры партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя», якой на мінулым тыдні Мінюст у другі раз адмовіў у дзяржаўнай рэгістрацыі, намераныя бліжэйшым часам накіраваць яшчэ адзін зыск супраць Першага канала дзяржаўнага тэлебачання. Пра гэта прэс-службе ГА «БАЖ» паведаміў сустаршыня БХД, сябра рады БАЖ Павел Севярынец.










