Навіны на тэму: свабода слова
10.02.2010 Андрэя Пачобута папярэдзілі міліцыянты
У 13:20 у памяшканьне фірмы “Палёніка” ўвайшлі два супрацоўнікі міліцыі, зь імі быў відэаапэратар. Яны папярэдзілі старшыню Галоўнай рады Саюзу палякаў (на чале з А.Борыс) Андрэя Пачобута, што актывісты арганізацыі нібыта рыхтуюць несанкцыянаваную акцыю.
09.02.2010 Журналістам зноў не давалі працаваць на Кастрычніцкай плошчы
Увечары 8 лютага журналістам, якія асвятлялі акцыю пратэсту на Кастрычніцкай плошчы, зноў груба перашкаджалі выконваць прафесійныя абавязкі. Перашкоды чынілі ўжо апрабаваным раней спосабам невядомыя людзі ў цывільным, якія шчыльным колам захіналі дэманстрантаў ад журналістаў і закрывалі рукамі камеры аператараў.
05.02.2010 “Народную волю” аштрафавалі за Белсат
700 тысяч штрафу мусіць заплаціць газэта “Народная воля” за анонс новага сэзону на тэлеканале “Белсат”. Такое рашэньне прыняў суд Ленінскага раёну Менску 4 лютага, прызнаўшы выданьне вінаватым у парушэньні Закону "Аб рэкляме".
04.02.2010 Журналіста Белсату Івана Шульгу асудзілі на 10 сутак
Журналіста Белсату Іван Шульгу вязуць у суд Савецкага раёну Менску. Ноч журналіст правёў у турме на Акрэсьціна. Па папярэдняй інфармацыі, яго абвінавачваюць у тым, што ён нібыта ўдарыў супрацоўніка міліцыі.
04.02.2010 Кіраўніцтва замежнай палітыкі ЭЗ: Указ пра інтэрнэт абмяжуе свабоду слова
Прадстаўнік Эўразьвязу па зьнешніх сувязях і палітыцы бясьпекі камэнтуе указ Аляксандра Лукашэнкі пра рэгуляваньне інтэрнэту. Луц Гуэлнэр, прэсавы сакратар вярхоўнага прадстаўніка ЭЗ па зьнешніх сувязях і палітыцы бясьпекі Кэтрын Эштан у размове з карэспандэнтам Радыё Свабода Ронам Сынавіцам сказаў наступнае:
04.02.2010 Міліцыя спрабавала патрапіць у кватэру журналіста Белсата
Людзі ў цывільным спрабавалі штурмаваць кватэру на вуліцы Дарашэвіча, якую здымае прадстаўнік незалежнага тэлеканала Белсат Міхась Янчук.
02.02.2010 Інтэрнэт бяруць пад кантроль
Ужываньне нацыянальнага сэгмэнту сеткі Інтэрнэт будзе рэглямэнтавана ад 1 ліпеня 2010 году. Гэта вынікае са спэцыяльнага прэзыдэнцкага ўказу, які Аляксандар Лукашэнка падпісаў 1 лютага.
01.02.2010 Сябру Гомельскай філіі БАЖ выклікаюць у абласную пракуратуру
Ларысе Шчыраковай належыць з’явіцца 2 лютага а 10-й гадзіне да пракурора аддзела Алесі Рабцавай. Апошняя праводзіць праверку ў дачынені да спн. Шчыраковай на падставе заявы пакуль невядомай асобы.
01.02.2010 Мінінфармацыі актыўней зоймецца інтэрнетам і ідэалогіяй, бо «працаваць і жыць, як раней, нельга»
Гэта вынікае з выказванняў, што прагучалі 29 студзеня ад кіраўніка галоўнага ідэалагічнага ўпраўлення прэзідэнцкай адміністрацыі Усевалада Янчэўскага і міністра інфармацыі Алега Праляскоўскага.
30.01.2010 Уладзіслаў Старавераў атрымаў афіцыйнае папярэджанне ад Віцебскай абласной пракуратуры
У лісце за подпісам намесніка пракурора вобласці Г.А.Каранько незалежнага журналіста папярэдзілі пра недапушчальнасць супрацоўніцтва з замежнымі СМІ без акрэдытацыі.
29.01.2010 Асацыяцыя еўрапейскіх журналістаў выказала салідарнасць з беларускімі калегамі
Асацыяцыя еўрапейскіх журналістаў (AEJ) выступіла з заявай, у якой заклікала кіраўніцтва Беларусі спыніць пераслед незалежных журналістаў і забяспечыць бесперашкодную дзейнасць БАЖ.
28.01.2010 Куляшоў: Журналісты самі правакуюць міліцыянтаў на грубасьць
Падчас прэсавай канфэрэнцыі міністра ўнутраных спраў Беларусі Анатоля Куляшова журналісты паскардзіліся яму на грубыя паводзіны міліцыянтаў падчас масавых акцыяў, калі тыя перашкаджаюць фотакарэспандэнтам і відэаапэратарам выконваць свае працоўныя абавязкі.
28.01.2010 Мінюст: з пастановай Мінінфармацыі «не было ніякіх праблем»
Міністр юстыцыі «не гатовы сказаць», ці рабіла яго ведамства экспертызу дзвюх пастаноў Міністэрства інфармацыі, прынятых у кастрычніку 2009 года і датычных рэгістрацыі новых СМІ. Пра гэта Віктар Галаванаў паведаміў на прэс-канферэнцыі 27 студзеня, адказваючы на пытанне карэспандэнта прэс-службы БАЖ.
27.01.2010 Сяргею Серабру вярнулі аргтэхніку, забраную падчас ператрусу
У журналіста і рэдактара сайту “Народныя навіны Віцебску” міліцыянты забралі фотаапарат і два сыстэмныя блёкі кампутараў. Гаспадару вярнулі маёмасьць толькі пасьля скаргі ў пракуратуру.
22.01.2010 Тры адмовы ў інфармацыі за адзін дзень
Журналісту недзяржаўнай рэгіянальнай газеты «Борисовские новости» Анатолю Мазгову на працягу аднаго дня адмовіліся прадаставіць інфармацыю ў трох дзяржаўных установах. З гэтай нагоды кіраўнік выдання накіраваў скаргу ў раённую пракуратуру.










