Навіны на тэму: свабода слова

Затрымалі за "Хрысьціянскую Абарону"

23.02.2010 Затрымалі за "Хрысьціянскую Абарону"

22 лютага ўвечары ў Гародні супрацоўнікі праваахоўных органаў затрымалі намесьніка старшыні МФ Алеся Кіркевіча й маладафронтаўку Вераніку Велігор за распаўсюд незалежнай прэсы. Іх даставілі ў пастарунак, канфіскавалі дваццаць тры асобнікі газэтаў (для дасьледаваньня), склалі пратакол і прыблізна праз гадзіну адпусьцілі.

23.02.2010 Журналіста Алеся Дзянісава абвінавацілі ў самаўпраўстве

Супрацоўнікі гродненскай міліцыі склалі пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні у дачыненні да незалежнага журналіста Алеся Дзянісава, якога абвінавачваюць у здзяйсненні самаўпраўства.

Iзноў допыты па справе Сяргея Каваленкі

22.02.2010 Iзноў допыты па справе Сяргея Каваленкі

Ва ўправу папярэдняга расьсьледаваньня УУС Віцебскага аблвыканкаму сёньня выклікалі журналіста, рэдактара сайту «Народныя навіны Віцебску» Сяргея Серабро.

Яшчэ адно недзяржаўнае выданне не змагло зарэгістравацца

22.02.2010 Яшчэ адно недзяржаўнае выданне не змагло зарэгістравацца

Заснавальнік недзяржаўнай газеты «Наш дом» — прыватнае ўнітарнае гандлёвае прадпрыемства «Витебский корунд» — 20 лютага паскардзілася ў Вышэйшы Гаспадарчы Суд на Міністэрства інфармацыі, якое пакінула без разгляду дакументы аб рэгістрацыі згаданага выдання.

19.02.2010 Не маніце журналістам

За прадастаўленую «Ганцавіцкаму часу» наўмысна скажоную інфармацыю начальніцы аддзела грамадскага харчавання Ганцавіцкага райспажыўтаварыства пагражае штраф.

19.02.2010 Cябра БАЖу не пусьцілі на прэс-канферэнцыю ў Гародні

Сябра Беларускай асацыяцыі журналістаў Віктара Парфёненку 17 лютага не пусцьцілі на на прэс-канферэнцыю ў Гарадзенскі аблвыканкам. У гэты дзень у аблвыканкаме праходзіла штоквартальная прэс-канферэнцыя прысвечаная развіццю рэгіёна. Гэта была першая прэс-канферэнцыя выконваючага абавязкі старшыні аблвыканкаму Івана Жука. Журналісту адмовіў Павал Скрабко, першы намеснік начальніка ўпраўлення па ідэалагічнай працы, да якога звярнуўся журналіст з адпаведнай просьбай.

Міліцыя правяла вобшук працоўнага месца Марыны Коктыш

17.02.2010 Міліцыя правяла вобшук працоўнага месца Марыны Коктыш

Прыкладна а 12.30 сёння ў ГА «БАЖ» паступіла інфармацыя пра ператрус на працоўным месцы сябры «Беларускай асацыяцыя журналістаў», намесніцы галоўнага рэдактара газеты «Народная воля» Марыны Коктыш.

Ператрус у “Народнай волі” (дапаўняецца)

17.02.2010 Ператрус у “Народнай волі” (дапаўняецца)

У рэдакцыі газеты “Народная воля” адбываецца ператрус. Пра гэта паведаміла Cвятлана Калінкіна праз інтэрнет. Прычыны ператрусу пакуль невядомыя.

17.02.2010 БАЖ дамагаецца ад МУС адказу наконт перашкодаў журналістам

У панядзелак, 15 лютага, ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў» накіравала чарговы ліст міністру ўнутраных спраў РБ Анатолю Куляшову.

Новыя грубыя парушэнні журналісцкіх правоў у Мінску

16.02.2010 Новыя грубыя парушэнні журналісцкіх правоў у Мінску

Журналістам, якія асвятлялі ход вулічнай Акцыі салідарнасці ў Мінску ўвечары 16 кастрычніка, зноў перашкаджалі працаваць супрацоўнікі праваахоўных органаў.

Ярмошына прызнала манаполію ўладаў на электронныя СМІ

16.02.2010 Ярмошына прызнала манаполію ўладаў на электронныя СМІ

Прызнанне кіраўніка ЦВК прагучала на семінары «Роля СМІ пры правядзенні выбарчых кампаній».

У «Витебского курьера» па-ранейшаму праблемы з распаўсюдам

15.02.2010 У «Витебского курьера» па-ранейшаму праблемы з распаўсюдам

4 лютага ў Віцебску міліцыя затрымала распаўсюдніцу выдання Марыю Сцепанюк. У аддзеле ўнутраных спраў Чыгуначнага раёна маёр міліцыі Алег Альт склаў на яе пратакол аб парушэнні ч. 2 арт. 22.9 КаАП — «распаўсюд перыядычнага выдання без рэгістрацыі ў Рэспубліцы Беларусь», а начальнік РАУС падпалкоўнік Сяргей Блажэвіч накіраваў матэрыялы ў суд.

15.02.2010 Дзейнасць БАЖу можа быць прыпынена

БАЖ паспрабуе даказаць праз суд, што не магла парушыць патрабаванняў артыкулаў 1 і 34 закона «Аб СМІ», якія вызначаюць, хто такі журналіст і ў чым яго абавязкі. На думку БАЖ, яны «не ўтрымліваюць абавязковых прадпісанняў», якія маглі б «прыцягнуць юрыдычныя наступствы ў выпадку іх невыканання».

У Гомелі журналістаў не пусцілі ў суд

12.02.2010 У Гомелі журналістаў не пусцілі ў суд

11 лютага карэспандэнту недзяржаўнага інфармагенцтва БелаПАН Анатолю Гатоўчыцу і незалежнаму журналісту Алегу Ражкову не дазволілі ўвайсці ў памяшканне суда Савецкага раёна Гомеля з-за наяўнасці пры іх тэле- і фотаапаратуры. Інцыдэнт здарыўся перад пачаткам адкрытага судовага паседжання па справе прызыўніка Яўгена Якавенкі, які нібыта ўхіляўся ад службы ў войску.

Актывіст судзіцца з газэтай гарвыканкаму

11.02.2010 Актывіст судзіцца з газэтай гарвыканкаму

Суд Бабруйску й Бабруйскага раёну прыняў да разгляду скаргу актывіста незарэгістраванай Партыі свабоды й прагрэсу Сяргея Еўдакімовіча на газэту гарвыканкаму «Бабруйскае жыцьцё».

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства