Навіны на тэму: свабода слова
11.03.2010 Офіс Прадстаўніка па свабодзе СМІ АБСЕ падрыхтаваў экспертызу прэзідэнцкага ўказа аб рэгуляванні Інтэрнету
Дакумент ужо накіраваны беларускім уладам. У ім пералічаныя як станоўчыя, так і адмоўныя моманты ўказа з пункту гледжання міжнародных экспертаў у галіне свабоды выказвання.
10.03.2010 Журналіста судзяць за самаўпраўства
Суд Ленінскага раёна Гародні разгледзіць сёння справу журналіста Алеся Дзянісава, які паводле пратакола аб адміністрацыйным правапарушэнні абвінавачваецца ў самаўпраўстве.
05.03.2010 СМІ ў Беларусі ў 2009 годзе
Маніторынгавая група Беларускай асацыяцыі журналістаў падрыхтавала штогадовы аналітычны агляд “СМІ ў Беларусі ў 2009 годзе”.
05.03.2010 Як паводзіць сябе, калі да вас «завіталі» супрацоўнікі следчых органаў?
Парады журналістам на гэты конт дае юрыст, намеснік старшыні РГА «Беларускі Хельсінскі камітэт» Гары Паганяйла.
04.03.2010 Журналістку Ірыну Халіп дапыталі ў міліцыі
Вядомую беларускую журналістку Ірыну Халіп і яе мужа, лідэра грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Андрэя Саннікава дапыталі па так званай «паляўнічай справе»
04.03.2010 Адкрыты ліст ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў» Генеральнаму Пракурору Рэспублікі Беларусь Васілевічу Рыгору Аляксеевічу
Паважаны Рыгор Аляксеевіч! На працягу апошніх дзесяці дзён супрацоўнікі міліцыі нібыта на падставе расследавання крымінальнай справы аб паклёпе правялі ператрусы ў журналістаў, сябраў ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў”.
04.03.2010 БАЖ звярнулася да Генеральнага Пракурора
З нагоды ператрусаў, праведзеных у беларускiх журналістаў у апошнiя днi, старшыня грамадскага аб'яднання «Беларуская асацыяцыя журналістаў» Жанна Лiтвiна звярнулася с адкрытым лістом да Генеральнага Пракурора Рыгора Васілевіча.
03.03.2010 Заснавальнік двух віцебскіх выданняў будзе судзіцца з дзяржаўнымі органамі
Прыватнае ўнітарнае гандлёвае прадпрыемства (ПУГП) «Витебский корунд», якое выступае заснавальнікам недзяржаўных газет «Витебский курьер» (зарэгістравана ў Расіі) і «Наш дом» (пакуль не зарэгістравана), у хуткім часе апынецца ў двух судах.
03.03.2010 Журналістка накіравала скаргу на дзеянні міліцыянтаў
1 сакавіка шэф-рэдактарка «Народнай волі» Святлана Калінкіна склала скаргу на дзеянні міліцыянтаў, якія 26 лютага правялі ператрус у яе прыватнай кватэры. 2 сакавіка скаргу накіравалі ў пракуратуру Савецкага раёна Мінска. І сама журналістка, і юрысты, з якімі яна раілася, мяркуюць, што ператрус быў здзейснены з шэрагам парушэнняў: візіцёры не назвалі сябе, ператрус праводзілі адразу некалькі асобаў, журналістцы не далі патэлефанаваць і загадалі адразу ж адключыць усе тэлефоны...
02.03.2010 Пагражаюць адміністрацыйнай справай
Алесю Кіркевічу, намесніку старшыні МФ з Гродна, пагражаюць адміністратыўнай справаю за распаўсюд незалежнай газеты.
02.03.2010 Чарговая адмова ў рэгістрацыі газеце «Химик. Два города»
Мінінфармацыі ўжо тройчы адмовілася зарэгістраваць новае недзяржаўнае «агульнапалітычнае» выданне. У першы раз міністэрства не задаволіла кваліфікацыя галоўнага рэдактара, у другі — заяўленая тэматыка, у трэці — памяшканне, у якім збіраліся размясціць рэдакцыю.
01.03.2010 У кватэры шэф-рэдактара “Народнай волі” зрабілі ператрус
26 лютага ўвечары быў праведзены ператрус на кватэры шэф-рэдактара газэты “Народная воля” Сьвятланы Калінкінай.
25.02.2010 Суд па скарзе БАЖ да Мінюста прызначаны на 17 сакавіка
Вярхоўны суд пачне разглядаць скаргу ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў» на папярэджанне Міністэрства юстыцыі 17 сакавіка ў 10.00. Дату пачатку слуханняў прызначылі на першай сустрэчы бакоў у судзе 25 лютага. Справу вядзе суддзя Вярхоўнага Суда Анатоль Церах.
25.02.2010 Газета «Борисовские новости» ўганараваная пачэснай прэміяй
Газета «Борисовские новости» ўганараваная прэміяй імя Герда Буцэрыюса «Свабодная прэса Ўсходняй Еўропы». Памер прэміі складае 15 000 еўра.
25.02.2010 Барысаўскі райвыканкам апраўдвае адмовы ў інфармацыі журналістам
Кіраўніцтва Барысаўскага райвыканкама не бачыць парушэння заканадаўства ў дзеяннях службовых асобаў, якія адмовіліся даць інфармацыю мясцовай недзяржаўнай газеце «Борисовские новости».










