Навіны на тэму: свабода слова
30.03.2010 Пасведчанні і прававая дапамога сябрам ГА «БАЖ» застануцца
Такое рашэнне прыняла Рада арганізацыі 30 сакавіка.
29.03.2010 Валерыя Шчукіна аштрафавалі больш як на мільён рублёў
26 сакавіка Буда-Кашалёўскі раённы суд разгледзеў адміністрацыйную справу актывіста і журналіста Валерыя Шчукіна, якога затрымалі напярэдадні з накладам газеты «Наш дом».
26.03.2010 У міліцыі дапыталі Марыну Коктыш і Святлану Калінкіну
Журналістак Святлану Калінкіну, Марыну Коктыш і Наталлю Радзіну 26 сакавіка выклікалі ў Савецкі РУУС Мінска на допыт у якасці сведак.
26.03.2010 Віктар Рамнёў: 3 мільёны штрафаў за два дні
26 сакавіка суд Віцебскага раёну аштрафаваў Віктара Рамнёва за перавозку незарэгістраванай газэты “Наш Дом”. Учора тое самае зрабіў Лёзьненскі райсуд – пакараў спадара Рамнёва штрафам за перавозку газэты “Витебский курьер”.
26.03.2010 Затрыманыя наклады дзвюх газет
25 сакавіка міліцыя затрымала наклады адразу двух недзяржаўных выданняў — «Витебский курьер» і «Наш дом».
25.03.2010 У Гомелі затрымалі распаўсюдніка газеты «Новы час»
Раніцай 24 сакавіка каля рынку «Давыдаўскі» ў Гомелі міліцыя затрымала гармадскага акывіста Аляксандра Процку, які распаўсюджваў афіцыйна зарэгістраваную газету «Новы час».
25.03.2010 Аштрафавалі маладафронтаўца Алеся Кіркевіча
Намесьнік старшыні "Маладога фронту" з Горадні Алесь Кіркевіч аштрафаваны на 1 мільён 225 тысяч рублёў.
24.03.2010 Скаргу заснавальнікаў газеты «Наш дом» да Мінінфармацыі адхілілі
Вышэйшы гаспадарчы суд адхіліў скаргу прыватнага ўнітарнага гандлёвага прадпрыемства «Витебский корунд» на Міністэрства інфармацыі, якое адмовілася разглядаць дакументы аб рэгістрацыі выдання «Наш дом».
23.03.2010 Скаргу заснавальнікаў газеты «Наш дом» да Мінінфармацыі адхілілі
Вышэйшы гаспадарчы суд адхіліў скаргу прыватнага ўнітарнага гандлёвага прадпрыемства «Витебский корунд» на Міністэрства інфармацыі, якое адмовілася разглядаць дакументы аб рэгістрацыі выдання «Наш дом».
22.03.2010 Андрэй Бастунец: «Мінюст пакідае фрылансераў па-за законам…»
Падзяліцца ўражаннямі ад судовых слуханняў прэс-служба ГА «БАЖ» папрасіла намесніка старшыні арганізацыі Андрэя Бастунца, які разам з Жаннай Літвіной прадстаўляў БАЖ у Вярхоўным судзе.
20.03.2010 Міністр унутраных спраў не будзе сустракацца з кіраўніцтвам ГА «БАЖ»
Анатоль Куляшоў не бачыць неабходнасці сустракацца з прадстаўнікамі журналісцкай арганізацыі, паколькі «ўзаемадзеянне супрацоўнікаў органаў унутраных спраў і журналістаў рэгламентавана законам РБ «Аб сродках масавай інфармацыі».
19.03.2010 Суд над журналісткай Юліяй Дарашкевіч адкладзены
Пра гэта фотакарэспандэнтка «Нашай Нівы» даведалася ўвечары 19 сакавіка ад сакратара суда Цэнтральнага раёна г. Мінска. Супрацоўніца суда патэлефанавала журналістцы і паведаміла, што складзеныя ў дачыненні да яе пратаколы накіраваныя на дапрацоўку.
19.03.2010 Рашэньне суду па скарзе БАЖ вынесуць у панядзелак
У пятніцу на ранішнім паседжаньні выступіла пракурор Скорабагатая, якая заявіла, што лічыць папярэджаньне абсалютна абгрунтаваным па ўсіх пунктах. З заключным словам выступіў намесьнік старшыні БАЖ юрыст Андрэй Бастунец.
19.03.2010 ЗША заклапочаныя абмежаваннямі свабоды слова ў Беларусі
«Мы застаемся заклапочанымі абмежаваннямі свабоды слова і прэсы ў Беларусі, нас непакояць апошнія падзеі, звязаныя з ператрусамі ў кватэрах незалежных журналістаў», — заявіла былая амбасадарка ЗША ў Беларусі Карэн Сцюарт, якая цяпер з’яўляецца дарадцай намесніка сакратара Дзярждэпартамента ЗША.
19.03.2010 У Мінску помнікам завязалі раты на знак салідарнасці з журналістамі
Акцыі пратэста супраць атакі на незалежных журналістаў 18 сакавіка правялі ў Мінску актывісты «Еўрапейскай Беларусі».










