Навіны на тэму: свабода слова
29.04.2010 Ірына Халіп: «Пад дахам справы аб паклёпе ідзе вайна на знішчэнне незалежных журналістаў і незалежных сайтаў»
29 красавіка ГА «БАЖ» зладзіла прэс-канферэнцыю з удзелам журналістак — сведак па справе аб паклёпе на экс-кіраўніка УКДБ па Гомельскай вобласці Івана Каржа — Святланы Калінкінай, Марыны Коктыш, Ірыны Халіп і Наталлі Радзінай.
29.04.2010 Журналіст і галоўны рэдактар газеты «Ганцавіцкі час» атрымалі афіцыйнае пракурорскае папярэджанне
Пракурор Ганцавіцкага раёна малодшы саветнік юстыцыі Сяргей Дзежка 26 красавіка вынес афіцыйнае папярэджанне галоўнаму рэдактару незалежнай газеты «Ганцавіцкі час» Аляксею Беламу і журналісту выдання Кацярыне Курловіч.
29.04.2010 У рэйтынгу свабоды слова Беларусь – на 189-м месцы
Паводле рэйтынгу „Freedom House” Беларусь знаходзіцца на 189-м месцы, разам з Узбекістанам, па стане свабоды слова.
29.04.2010 Генпракуратура пачала другую крымінальную справу на "Хартыю'97"
Пра гэта распавяла журналістка Наталля Радзіна. Па яе словах, пра крымінальную справу ёй паведамілі зранку 29 красавіка тэлефанаваннем з Генпракуратуры.
28.04.2010 Следчых цікавіць, хто адмініструе сайт «Хартыі-97»
У часе сённяшняга візіту ў РУУС журналістку сайта «Хартыя-97» Наталлю Радзіну азнаёмілі з вынікамі экспертызы 8-і камп’ютэраў, забраных у яе 16-га сакавіка ў часе ператрусу. Камп’ютэраў журналістцы не аддалі, бо, на думку следства, неабходна правесці іх дадатковую экспертызу. Акрамя таго, Наталлю зноў дапыталі ў якасці сведкі.
28.04.2010 Камп’ютэры журналістак застаюцца на экспертызе. Нават тыя, у якіх нічога не знойдзена
Такі быў вынік сённяшняй сустрэчы са старшым дазнаўцам УУС Гомеля Аляксандрам Пусевым Святланы Калінкінай, Марыны Коктыш і Ірыны Халіп. (Наталля Радзіна яшчэ не выйшла ад следчага).
27.04.2010 Журналістак зноў выклікаюць у міліцыю
28 красавіка Натальля Радзіна, Ірына Халіп, Сьвятлана Калінкіна і Марына Коктыш павінны зьявіцца ў Першамайскую ўправу міліцыі Менска.
27.04.2010 Слухайце штотыднёвую праваабарончую праграму “Людзьмі звацца!” на хвалях Радыё Рацыі
Кожны аўторак ў у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Радыё Рацыя” гучыць праграма “Людзьмі звацца”, якая асьвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі.
26.04.2010 Затрыманне журналіста на выбарчым участку
У дзень выбараў на 19-м участку мінскай выбарчай акругі № 30 у памяшканні гімназіі № 33 міліцыя затрымала журналіста газеты «Белорусы и рынок» Вадзіма Александровіча.
25.04.2010 Журналіста Еўрарадыё выдалілі з участку з дапамогай міліцыі
Старшыня выбарчай камісіі сталічнага ўчастку для галасавання № 75 разам са сваімі падначаленымі забараніла карэспандэнту Еўрарадыё Валеру Руселіку здымаць фота і відэа на ўчастку. Калі журналіст пачаў спасылацца на заканадаўства, старшыня камісіі выклікала міліцыянтаў, якія вывелі журналіста з участка.
23.04.2010 Журналіста AP Юрася Карманава запрашалі ў КДБ з нагоды яго камандзіроўкі ў Бішкек
Беларускаму карэспандэнту агенцтва Associated Press Юрасю Карманаву 23 красавіка патэлефанаваў невядомы, які назваўся супрацоўнікам КДБ Алегам Анатольевчам і запрасіў журналіста на размову з нагоды яго нядаўнай паездкі ў Кыргызстан.
23.04.2010 У Ваўкавыску затрыманы актывіст АГП
Віталь Гуляк, сябра АГП, затрыманы міліцыянтамі побач з пад’ездам дома, дзе ён распаўсюджваў паштоўкі “Гавары праўду”. Зараз ён знаходзіцца ў пастарунку.
22.04.2010 Гомельская пракуратура лічыць, што ператрусы і допыты журналістаў - законныя
У расследаванні справы аб паклёпе на былога кіраўніка УКДБ Гомельскай вобласці І. Каржа парушэнняў заканадаўства не выяўлена, і падставаў для прыняцця захадаў пракурорскага рэагавання няма. Да такой высновы прыйшла пракуратура Гомельскай вобласці, разгледзеўшы зварот ГА «БАЖ» наконт ператрусаў і допытаў у шэрагу журналістаў.
22.04.2010 Затрымалі віцебскага журналіста Ўладзіслава Стараверава
Незалежнага журналіста затрымалі «за здымкі рэжымнага аб’екту». Так тлумачаць супрацоўнікі Віцебскага ізалятару часовага ўтрыманьня, якія не жадаюць называць свае прозьвішчы. Паводле міліцыянтаў, Уладзіслава Стараверава завязуць у Першамайскі РАУС, каб скласьці пратакол ці ўзяць тлумачэньні.
21.04.2010 «Самаўпраўства» журналіста: фармулёўка не зьмянілася
20 красавіка Гарадзенскі абласны суд пакінуў правамоцным рашэньне Ленінскага раённага суду Горадні адносна сябры БАЖа Алеся Дзянісава. Ён быў аштрафаваны на дзьве базавыя адзінкі за «самаўпраўства».










