Навіны на тэму: свабода слова

Гародня: міліцыянты беспадстаўна затрымалі распаўсюдніка газеты “Новы Час”

17.05.2010 Гародня: міліцыянты беспадстаўна затрымалі распаўсюдніка газеты “Новы Час”

У мінулую пятніцу гарадзенскія міліцыянты затрымалі актывіста АГП Дзьмітрыя Бандарчука, калі той нёс 200 асобнікаў афіцыйна зарэгістраванай і выдаванай газеты “Новы Час”.

Пракуратура папярэдзіла прадпрымальніка за «неаб’ектыўныя каментары ў СМІ»

13.05.2010 Пракуратура папярэдзіла прадпрымальніка за «неаб’ектыўныя каментары ў СМІ»

Віктар Чайкоўскі, кіраўнік Брэсцкага адзялення рэспубліканскага грамадскага аб’яднання прадпрымальнікаў «Перспектыва», сёння атрымаў афіцыйнае папярэджанне ад Брэсцкай пракуратуры. Спадар Чайкоўскі агучыў яго для Еўрарадыё:

З «Бобруйским курьером» у гарвыканкаме па-ранейшаму не сябруюць

13.05.2010 З «Бобруйским курьером» у гарвыканкаме па-ранейшаму не сябруюць

Як стала вядома супрацоўнікам недзяржаўнай газеты «Бобруйский курьер» з публікацый у мясцовай прэсе, напярэдадні Дня друку і Дня работнікаў радыё, тэлебачання і сувязі ў Бабруйскі гарвыканкам запрасілі прадстаўнікоў усіх мясцовых СМІ. Акрамя аднаго з найстарэйшых выданняў вобласці — газеты «Бобруйский курьер» (заснаваная ў 1914 годзе).

«Патэнцыйныя» заснавальнікі і рэдактары сустрэліся з Ліліяй Ананіч

12.05.2010 «Патэнцыйныя» заснавальнікі і рэдактары сустрэліся з Ліліяй Ананіч

12 траўня «патэнцыйныя» заснавальнікі і рэдактары незарэгістраваных выданняў — Вадзім Баршчэўскі («Наш дом»), Сяргей Балай («Хімік. Два города») і Уладзімір Шыла («Солигорск плюс»), а таксама старшыня праўлення «Цэнтру прававой трансфармацыі» Алена Танкачова — па чарзе пабывалі на прыёме ў намесніцы міністра інфармацыі Ліліі Ананіч, а затым усе разам правялі прэс-канферэнцыю ў офісе ГА «БАЖ».

АБСЕ занепакоена ціскам на незалежныя СМІ ў Беларусі

11.05.2010 АБСЕ занепакоена ціскам на незалежныя СМІ ў Беларусі

Занепакоенасць ціскам на незалежныя СМІ ў Беларусі выказала прадстаўнік АБСЕ па пытаннях свабоды сродкаў масавай інфармацыі Дуня Міятавіч (Боснія і Герцагавіна) у заяве, распаўсюджанай 10 мая.

«Витебский курьер» па-ранейшаму без права на распаўсюд

06.05.2010 «Витебский курьер» па-ранейшаму без права на распаўсюд

Прыватнае ўнітарнае гандлёвае прадпрыемства «Витебский корунд» застаецца без ліцэнзіі на распаўсюд перыядычных выданняў. 6 траўня Вышэйшы гаспадарчы суд пакінуў у сіле рашэнні Гаспадарчага суда Віцебскай вобласці і касацыйнай інстанцыі, палічыўшы, што яны адмовілі прадпрыемству абгрунтавана.

Выдаўцы ідуць да Ананіч

06.05.2010 Выдаўцы ідуць да Ананіч

У найбліжэйшы час рэдактары недзяржаўных рэгіянальных выданняў маюць сустрэцца з намеснікам міністрам інфармацыі Ліліяй Ананіч. Сустрэча запланаваная на 12 мая.

Віктара Рамнёва зноў аштрафавалі за “Витебский курьер”

06.05.2010 Віктара Рамнёва зноў аштрафавалі за “Витебский курьер”

Судзьдзя Першамайскага райсуду Валянціна Кісьмярошкіна прысудзіла заснавальніку газэты 1 мільён 50 тысяч штрафу — за тое, што 1 красавіка ў ягонай машыне міліцыянты знайшлі 53 асобнікі “Витебского курьера”.

05.05.2010 Міліцыя затрымала больш за 12 тысяч асобнікаў газеты «Наш дом»

Больш за 12 тысяч асобнікаў газеты «Наш дом» забрала міліцыя ў грамадскай актывісткі Хрысціны Шацікавай у Магілёве.

Шацікаву затрымалі каля дому з “Нашым домам”

04.05.2010 Шацікаву затрымалі каля дому з “Нашым домам”

У другой палове дня 4 траўня Крысціну Шацікаву затрымалі каля пад’езду ўласнага дома. Да яе падыйшлі супрацоўнікі міліцыі і, звярнуўшы ўвагу на вялікія валізы паведамілі, што паблізу была абрабаваная кватэра. Яны запрасілі панятых і агледзелі рэчы.

03.05.2010 Зварот ГА БАЖ да калегаў з нагоды Сусветнага дня свабоды прэсы

3 траўня ў сьвеце адзначаецца Дзень свабоды прэсы. Свабода прэсы з’яўляецца неабходнай умовай існавання моцнай грамадзянскай супольнасці і здаровай дэмакратыі. Свабодная прэса інфармуе і навучае грамадскасць, забяспечвае кантроль за ўладамі і за злоўжываннем ўладай, прадастаўляе слова ахвярам пераследу.

БАЖ: "Мэдыясфэра – у эпіцэнтры рэпрэсіяў"

03.05.2010 БАЖ: "Мэдыясфэра – у эпіцэнтры рэпрэсіяў"

"Сёньня, у часе набліжэньня прэзыдэнцкіх выбараў, боязь непадцэнзурнай інфармацыі настолькі абвастрылася, што мэдыясфэра апынулася ў эпіцэнтры рэпрэсій. Кантраляваць усё і паўсюль, абмежаваць доступ людзей да інфармацыі, якая падштурхне іх да больш глыбокага асэнсаваньня рэчаіснасьці — вось глыбіннае памкненьне сёньняшняй улады", – гаворыцца ў звароце Беларускай асацыяцыі журналістаў.

Старыкевіч: Кожны перадвыбарчы год для незалежнай прэсы са знакам мінус

03.05.2010 Старыкевіч: Кожны перадвыбарчы год для незалежнай прэсы са знакам мінус

Сёньня ў сьвеце адзначаецца Дзень свабоды прэсы. Гэтая дата абраная невыпадкова: менавіта 3 траўня 1991 году ў сталіцы Намібіі прадстаўнікі незалежнага друку краінаў Афрыкі прынялі «Віндхуцкую дэклярацыю», у якой зьмешчаны заклік да ўрадаў усіх краінаў сьвету забясьпечыць свабоду прэсы і яе дэмакратычны характар.

Кароткая гісторыя перасьледу беларускіх журналістаў

30.04.2010 Кароткая гісторыя перасьледу беларускіх журналістаў

Паводле беларускіх і замежных крытыкаў Аляксандра Лукашэнкі, ягоны прыход да ўлады суправаджаўся пагаршэньнем свабоды прэсы і СМІ. 1 студзеня 2001 году пачаў дзейнічаць новы Крымінальны кодэкс, у які былі ўведзеныя артыкулы 367 (паклёп у адносінах да прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь) і 368 (абраза прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь).

875 тысяч рублёў штраф былому кандыдату

30.04.2010 875 тысяч рублёў штраф былому кандыдату

У Вялікай Бераставіцы сёньня рашэньнем суда на 25 базавых велічынь аштрафаваны былы кандыдат у дэпутаты, сябра партыі БСДП (Грамада) Алег Рамашкевіч. Яго зьвінавацілі ў расклейваньні агітацыйных ўлётак на сьценах дамоў. Рамашкевіч вінаватым сябе не прызнаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства