Навіны на тэму: свабода слова
10.06.2010 “Народная Воля” выйграла суд
Суд Ленінскага раёну Менску прыняў рашэньне на карысьць газэты «Народная Воля». Прарэктар Гомельскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя Ф.Скарыны Сяргей Ханеня спрабаваў праз суд спагнаць з газэты 95 з паловай мільёнаў рублёў.
09.06.2010 Мінінфармацыі вынесла папярэджаньне заснавальнікам газеты «Товарищ»
Міністэрства інфармацыі Беларусі вынесла папярэджанне заснавальнікам газеты "Таварыш", якая з'яўляецца друкаваным органам Беларускай партыі левых "Справядлівы свет".
08.06.2010 Слухайце штотыднёвую праваабарончую праграму “Людзьмі звацца!” на хвалях Радыё Рацыі
Кожны аўторак у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Радыё Рацыя” - праграма “Людзьмі звацца!”, якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі.
07.06.2010 700 тысяч рублёў штрафу рэдактару «Витебского курьера»
Суд Першамайскага раёну пакраў Алега Баршчэўскага за незаконны распаўсюд друкаваных СМІ, знойдзеных у ягонай машыне.
07.06.2010 Журналіста Сяргея Серабро не пусцілі здымаць Патрыярха Кірыла
5 чэрвеня Сяргей Серабро, як і іншыя журналісты, прыехаў у віцебскі аэрапорт, дзе мела адбыцца невялікая прэсавая канферэнцыя з удзелам Патрыярха Маскоўскага і Усёй Русі Кірыла. Але віцебскія міліцыянты загадалі сп-ру Серабро прайсці ў службовую машыну.
03.06.2010 Ахвяры прымусовай падпіскі
Паштары аддзяленьня сувязі вёскі Падрэчча, што ў Кіраўскім раёне Магілёўшчыны, заявілі пра сваё звальненьне.
03.06.2010 У Гродна будуць судзіць распаўсюдніка «Новага часу»
Грамадскага актывіста Зміцера Бандарчука, які распаўсюджваў афіцыйна зарэгістраваную газету «Новы час», абвінавачваюць у парушэнні Адміністратыўнага кодэксу.
02.06.2010 Рэдакцыі «Народнай волі» вынеслі трэцяе цягам года папярэджанне
Папярэджанне вынесена за парушэнне арт. 4 Закона «Аб СМІ», які абавязвае сродкі масавай інфармацыі распаўсюджваць адпаведную рэчаіснасці інфармацыю. Яно тычыцца серыі публікацый І. Копыла «Нябышына. Вайна», што друкавалася ў выданні ў сакавіку 2010 года.
01.06.2010 Слухайце штотыднёвую праваабарончую праграму “Людзьмі звацца!” на хвалях Радыё Рацыі
Кожны аўторак у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Радыё Рацыя” - праграма “Людзьмі звацца!”, якая асьвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі.
01.06.2010 Беларускія інтэрнет-карыстальнікі звярнуліся да Лукашэнкі з просьбай адмяніць указ №60
Група беларускіх інтэрнет-карыстальнікаў звярнулася з адкрытым лістом да прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі, у якім просіць адмяніць падпісаны ім 1 лютага 2010 года ўказ № 60 «Аб мерах па ўдасканаленні выкарыстання нацыянальнага сегмента сеткі інтэрнет».
27.05.2010 Ірыну Халіп зноў дапыталі па крымінальнай справе
У сераду, 26 траўня, сябра ГА «БАЖ», карэспандэнта расійскай «Новой газеты» Ірыну Халіп зноў дапыталі ў РУУС Першамайскага раёна Мінска. Допыт зноў вёў старшы дазнаўца Упраўлення ўнутраных спраў Гомеля Аляксандр Пусеў.
21.05.2010 ГА «БАЖ» патрабуе спыніць гвалт над свабодай слова
ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў» абураная грубым наступам на свабоду слова ў Беларусі, чарговая хваля якога пачалася 18 траўня з «рэйду» міліцыі і спецслужб па офісах і кватэрах грамадскіх актывістаў.
19.05.2010 Трох актывістаў затрымалі ў Магілёве за распаўсюд "праўды"
Супрацоўнікі міліцыі даставілі ў Леніскі РАУС Магілёву актывістаў Аксану Самойлаву і Канстанціна Тыртычнага, якія раздавалі работнікам заводу «Ліфтмаш» газету «Свабодныя новости плюс». Яшчэ адна распаўсюдніца Аксана Закрэўская паабяцала сама прыехаць у пастарунак.
19.05.2010 Камп’ютэры Марыны Коктыш і Наталлі Радзінай цяпер – рэчавыя доказы
Ні журналістцы «Хартыі-97» Наталлі Радзінай, ні шэф-рэдкатарцы «Народнай волі» Святлане Калінкінай, ні намесніцы галоўнага рэдактара «НВ» Марыне Коктыш пакуль не аддалі забранай у іх аргтэхнікі.
18.05.2010 Слухайце штотыднёвую праваабарончую праграму “Людзьмі звацца!” на хвалях Радыё Рацыі
Кожны аўторак у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Радыё Рацыя” - праграма “Людзьмі звацца!”, якая асьвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі.










