Навіны на тэму: свабода слова

Граматычныя памылкі ў заяўцы – падстава для адмовы ў рэгістрацыі інтэрнет-рэсурса

13.07.2010 Граматычныя памылкі ў заяўцы – падстава для адмовы ў рэгістрацыі інтэрнет-рэсурса

У Беларусі дзяржаўную рэгістрацыю прайшлі каля 16 тысяч інтэрнет-рэсурсаў. Пра гэта карэспандэнту БелТА паведаміў начальнік аддзелу інфармацыйных тэхналогій Беларускай дзяржаўнай інспекцыі па электрасувязі (БелДзІЭ) Андрэй Сіліч.

Слухайце штотыднёвую праваабарончую праграму “Людзьмі звацца!” на хвалях Радыё Рацыі

13.07.2010 Слухайце штотыднёвую праваабарончую праграму “Людзьмі звацца!” на хвалях Радыё Рацыі

Кожны аўторак у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Радыё Рацыя” - праграма “Людзьмі звацца!”, якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі. Час выхаду праграмы ў эфір – 15-05. Таксама ў гэты час яе можна слухаць праз інтэрнэт: http://www.racyja.com/pages/listen.html

За «Хроснага бацьку» затрымалі наклад крычаўскай газэты «Вольны горад»

12.07.2010 За «Хроснага бацьку» затрымалі наклад крычаўскай газэты «Вольны горад»

У Крычаве супрацоўнікі раённай міліцыі забралі наклад незалежнай газэты «Вольны горад». Паводле рэдактара Сяргея Няроўнага, ў выданьні была інфармацыя пра скандальны фільм расейскай тэлекампаніі НТВ «Хросны бацька». Гэта й стала прычынай вынятку газэты, лічыць журналіст:

09.07.2010 БАЖ пра знікненне часткі накладу «Нашай Нівы»

Жанна Літвіна, старшыня ГА «БАЖ»: «Пры канцы 2008 года, пасля вяртання ў сістэмы распаўсюду „Нашай Нівы“ і „Народнай волі“, былі спадзевы, што наступным крокам можа стаць зняцце „блакады“ на распаўсюд астатніх недзяржаўных выданняў… Але, на жаль, факт знікнення большай часткі накладу «НН», што мела паступіць у кёскі сістэмы „Саюздрук“, — сумная прыкмета ажыццяўлення цэнзуры ў нашай краіне.

Жанна Літвіна: «Апошнім часам медыясфера апынулася ў эпіцэнтры рэпрэсій…»

07.07.2010 Жанна Літвіна: «Апошнім часам медыясфера апынулася ў эпіцэнтры рэпрэсій…»

Старшыня ГА «БАЖ» Жанна Літвіна выступіла з дакладам на Канферэнцыі Нацыянальнага форуму грамадзянскай супольнасці «Дарожная мапа Усходняга партнёрства для Беларусі», які 5–6 ліпеня прайшоў у Мінскім Міжнародным адукацыйным цэнтры імя Йаханэса Рау.

06.07.2010 Заблакаваны сайт “Віцебскага курьеру”

Кіраўніцтва газеты лічыць, што блакаванне сайту звязанае з уступленнем у сілу Указу № 60.

Сяргея Панамарова падазраюць у абразе прадстаўнікоў улады

06.07.2010 Сяргея Панамарова падазраюць у абразе прадстаўнікоў улады

Сяргей Панамароў 9 ліпеня а 10 гадзіне мусіць з'явіцца да следчага па асабліва важных справах сп. Азарэвіча ў абласную пракуратуру, што месціцца ў Мінску па адрасе Шчадрына, 1.

Слухайце штотыднёвую праваабарончую праграму “Людзьмі звацца!” на хвалях Радыё Рацыі

06.07.2010 Слухайце штотыднёвую праваабарончую праграму “Людзьмі звацца!” на хвалях Радыё Рацыі

Кожны аўторак у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Радыё Рацыя” - праграма “Людзьмі звацца!”, якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі. Праграма складаецца з чатырох паасобных рубрык: “Хроніка пераследу”, “Падзея тыдня”, “Інтэрвію са змагаром за дэмакратычныя каштоўнасьці” і “Захаваем жыцьцё”. Час выхаду праграмы ў эфір – 15-05. Таксама ў гэты час яе можна слухаць праз інтэрнэт: http://www.racyja.com/pages/listen.html

Пракуратуру і МУС цікавіць, як працуе charter97.org

01.07.2010 Пракуратуру і МУС цікавіць, як працуе charter97.org

Першы дзень указа аб цэнзуры ў Інтэрнэце адзначыўся допытам вядомай журналісткі Наталлі Радзінай.

Юрый Варонежцаў спрабуе праз суд вярнуць адабраныя рэчы і грошы

01.07.2010 Юрый Варонежцаў спрабуе праз суд вярнуць адабраныя рэчы і грошы

Сябра ГА «БАЖ» Юрый Варонежцаў 29 чэрвеня звярнуўся ў суд Цэнтральнага раёна Гомеля са скаргай на дзеянні ўпраўлення ўнутраных спраў Гомельскага аблвыканкама, якія 18 траўня праводзілі ператрус у яго дома і забралі асабістую і сямейную маёмасць.

Жанна Літвіна: Пералічаныя ў дакладзе Freedom House «станоўчыя зрухі» ў галіне СМІ – гэта муляжы дэмакратыі

01.07.2010 Жанна Літвіна: Пералічаныя ў дакладзе Freedom House «станоўчыя зрухі» ў галіне СМІ – гэта муляжы дэмакратыі

Высновы, зробленыя Freedom House, каментуе старшыня ГА «БАЖ» Жанна Літвіна

Марыну Коктыш выклікаюць у КДБ

30.06.2010 Марыну Коктыш выклікаюць у КДБ

Намесніцу галоўнага рэдактара «Народнай волі» заўтра ў 10.00 запрашаюць на допыт у следчае ўпраўленне КДБ да старшага следчага Паўла Чарняўскага ў якасці сведкі па крымінальнай справе № 10068930031. Пра гэта гаворыцца ў пісьмовай позве, якую 30 чэрвеня ўвечары прынеслі журналістцы дахаты.

Абараніць гонар і годнасьць бабруйскаму актывісту не ўдалося

30.06.2010 Абараніць гонар і годнасьць бабруйскаму актывісту не ўдалося

Магілёўскі абласны суд адхіліў сёньня касацыйную скаргу Сяргея Еўдакімовіча на вырак Бабруйскага суду, які не задаволіў яго пазоў аб абароне гонару, годнасьці й кампэнсацыі маральнай шкоды.

Указ аб інтэрнэце ўступае у сілу - журналістку charter97.org выклікаюць у пракуратуру  важная навіна 14

30.06.2010 Указ аб інтэрнэце ўступае у сілу - журналістку charter97.org выклікаюць у пракуратуру важная навіна 14

Раніцай 30 чэрвеня журналістцы сайта charter97.org Наталлі Радзінай патэлефанаваў намеснік начальніка следчага аддзела пракуратуры горада Менска Фешчанка Віктар Адамавіч з патрабаваннем з'явіцца на допыт заўтра, у 12.00. Супрацоўнік пракуратуры паведаміў толькі, што журналістку выклікаюць у якасці сведкі, аднак не сказаў, па якой крымінальнай справе. Як сказаў Фешчанка журналістцы, «ёсць некалькі пытанняў у сувязі з інфармацыяй, якая паступіла, што вы з'яўляецеся адміністратарам сайта charter97.org».

Слухайце штотыднёвую праваабарончую праграму “Людзьмі звацца!” на хвалях Радыё Рацыі

29.06.2010 Слухайце штотыднёвую праваабарончую праграму “Людзьмі звацца!” на хвалях Радыё Рацыі

Кожны аўторак у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Радыё Рацыя” - праграма “Людзьмі звацца!”, якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства