Навіны на тэму: свабода слова
10.08.2010 Слухайце штотыднёвую праваабарончую праграму “Людзьмі звацца!” на хвалях Радыё Рацыі
Кожны аўторак у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Радыё Рацыя” - праграма “Людзьмі звацца!”, якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі.
09.08.2010 Міліцыянты сканфіскавалі газэту "Крыніца"
На аўтавакзале ў Горадні міліцыянты затрымалі Міколу Баўсюка - каардынатара аргкамітэту Беларускай хрысціянскай дэмакратыі. У яго на руках былі асобнікі газеты "Крыніца", перадае Радыё Свабода.
06.08.2010 Крымінальная справа выдаўца бюлетэню «Бойкий Клецк» ужо ў судзе
Слуханні па крымінальнай справе супраць выдаўца рэгіянальнага маланакладнага бюлетэню «Бойкий Клецк» Сяргея Панамарова могуць адбыцца ўжо ў канцы жніўня. Пра гэта паведамілі выдаўцу супрацоўнікі суда Клецкага раёна, куды справа паступіла яшчэ на пачатку ліпеня. Нядаўна, аднак, яе перадалі ў Мінскі абласны суд. Сяргею Панамарову інкрымінуюць парушэнне арт. 369 КК РБ — «Знявага прадстаўніка ўлады».
04.08.2010 Заява ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў» з нагоды адкрытага ліста старшыні БКДП А. Ярашука
Днямі быў распаўсюджаны адкрыты ліст старшыні Беларускага кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандра Ярашука — беспрэцэдэнтна зняважлівы ў дачыненні да незалежных сродкаў масавай інфармацыі.
30.07.2010 АБСЭ зноў скрытыкавала Беларусь за свабоду СМІ
На гэтым тыдні прадстаўніца АБСЭ па пытаньнях свабоды СМІ Дуня Міятавіч дала сваю першую справаздачу Пастаяннай радзе АБСЭ ў Вене.
28.07.2010 «Наша Ніва» атрымала адразу два папярэджанні ад Міністэрства інфармацыі
У папярэджанні, датаваным 22 ліпеня, Мінінфармацыі вінаваціць газету ў распаўсюдзе звестак, якія не адпавядаюць рэчаіснасці. Падставай для абвінавачання стаў загаловак «Хросны бацька сканфіскаваў». Другое папярэджанне, датаванае 26 ліпеня, тычыцца артыкула «БРСМ рэкламуе фільм «Хросны бацька».
27.07.2010 Лінгвістычная экспэртыза будзе шукаць крамолу ў "Вольным горадзе"
Арыштаваны наклад незалежнай крычаўскай газэты "Вольны горад" адправяць на лінгвістычную экспэртызу. Пра гэта паведамілі рэдактару выданьня Сяргею Няроўнаму ў раённай пракуратуры. Экспэртыза будзе доўжыцца да паўгода
27.07.2010 Слухайце штотыднёвую праваабарончую праграму “Людзьмі звацца!” на хвалях Радыё Рацыі
Кожны аўторак у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Радыё Рацыя” - праграма “Людзьмі звацца!”, якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі.
21.07.2010 Журналіста Радыё Рацыя зноў не акрэдытавалі ў Беларусі
Міністэрства Замежных Спраў чарговы раз не задаволіла заявы на акрэдытацыю журналіста Радыё Рацыя Віктара Парфёненкі. Ён падаваў ужо ў МЗС заяву на акрэдытацыю год таму, аднак тады таксама атрымаў адмову.
20.07.2010 Слухайце штотыднёвую праваабарончую праграму “Людзьмі звацца!” на хвалях Радыё Рацыі
Кожны аўторак у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Радыё Рацыя” - праграма “Людзьмі звацца!”, якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі.
20.07.2010 Журналісты выступілі ў падтрымку «Салідарнасці»
Група вядомых беларускіх журналістаў 19 ліпеня выступіла з заявай у падтрымку інтэрнет-газеты «Салідарнасць». Нагодай для публічнай заявы стаў ціск на інтэрнет-рэсурс з боку прафсаюзных функцыянераў.
15.07.2010 Адвакат Панамарова падаў хадайніцтва аб спыненні крымінальнай справы супраць актывіста
Сёння, 15 ліпеня, дэмакратычны актывіст з Клецка Сяргей Панамароў наведаўся ў пракуратуру Менскай вобласці. Выдаўцу незалежнага бюлетэня “Бойкі Клецк” паведамілі, што следства па крымінальнай справе супраць яго скончана і азнаёмілі з абвінавачваннем у абразе прадстаўнікоў улады. Пра гэта паведаміў адвакат Панамарова Павел Сапелка.
15.07.2010 Праваабаронцы – супраць дыфамацыйных артыкулаў Крымінальнага кодэкса
Улады Беларусі павінны прывесці дыфамацыйныя артыкулы Крымінальнага кодэкса ў адпаведнасць з міжнароднымі стандартамі ў галіне свабоды прэсы і свабоды выказванняў. Такі заклік з боку праваабаронцаў прагучаў сёння на круглым стале “Сітуацыя ў медыяпрасторы Беларусі напярэдадні прэзідэнцкай кампаніі: рэаліі і перспектывы”. Вядомыя беларускія журналісты, праваабаронцы і палітыкі збіраліся, каб дамовіцца пра выпрацоўку агульнай стрэтэгіі ўзаемадзеяння падчас выбараў.
14.07.2010 Заўтра адбудзецца допыт Сяргея Панамарова ў абласной пракуратуры
15 ліпеня дэмакратычнага актывіста з Клецка, выдаўца незалежнага бюлетэня "Бойкі Клецк" Сяргея Панамарова выклікаюць на допыт у Менскую абласную пракуратуру. Па словах сп.Панамарова, ён будзе пераведзены са статуса падазраванага ў статус абвінавачанага, пра што ён даведаўся ад пракурора.
14.07.2010 Вялейскі інтэрнэт-рэсурс вінавацяць у "абразах" і "паклёпах"
Указ № 60, якім ад 1 ліпеня рэгулюецца нацыянальны сэгмэнт сеткі Інтэрнэт, яскрава дэманструе ўсю двухсэнсоўнасьць дэкляраванага "дзяржаўнага клопату" пра беларускіх інтэрнэт-карыстальнікаў. Цягам толькі першага тыдня апрабаваныя розныя спосабы ўзьдзеяньня на сайты, якія патэнцыйна трапляюць у шэраг "нядобранадзейных". Сярод першых мішэняў — "Хартыя-97", "Віцебскі кур'ер" і рэгіянальны рэсурс vialejka.org.










