Навіны на тэму: свабода слова
14.09.2010 Дапыталі Пачобута за допісы ў блогу
Гродзенскага журналіста Андрэя Пачобута выклікалі 13 верасня ва Упраўленне па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй па Гродзенскай вобласці.
14.09.2010 Слухайце штотыднёвую праваабарончую праграму “Людзьмі звацца!” на хвалях Радыё Рацыі
Кожны аўторак у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Радыё Рацыя” - праграма “Людзьмі звацца!”, якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі. Час выхаду ў эфір – 15-05. Таксама ў гэты час праграму можна слухаць праз інтэрнэт: http://new.racyja.com
10.09.2010 Горадня: у гаварыпраўдаўца сканфіскавалі 13000 асобнікаў “Газэты Някляева”
Наклад газэты канфіскавалі на лецішчы Зьмітра Бандарчука побач з Горадняй, склалі пратакол, самога актывіста адпусьцілі.
10.09.2010 “Вольнаму гораду” міліцыянты адказалі праз два месяцы
Недзяржаўная крычаўская газэта «Вольны горад» атрымала ліст з Крычаўскага аддзелу ўнутраных спраў з тлумачэньнем прычынаў канфіскацыі 297 асобнікаў выданьня.
09.09.2010 Крыміналістаў АБСЭ пазнаёмяць са справай Бябеніна
Беларусь запрашае некалькі экспэртаў-крыміналістаў з краін-сябраў АБСЭ для вывучэньня абставін сьмерці журналіста Алега Бябеніна. Афіцыйная заява на гэты конт будзе зробленая сёньня на пленарным паседжаньні Сталай рады АБСЭ ў Вене.
07.09.2010 У Баранавічах затрыманыя Раманчук і Лябедзька
На цэнтральным рынку Баранавічаў (Брэсцкая вобласць) 7 верасня затрыманы лідэр Аб’яднанай грамадзянскай партыі (АГП) Анатоль Лябедзька і прэтэндэнт на пасаду прэзідэнта ад АГП Яраслаў Раманчук.
06.09.2010 Сёньня – развітаньне з журналістам Алегам Бябеніным
3 верасьня надвячоркам цела журналіста, заснавальніка і кіраўніка сайта charter97.org Алега Бябеніна знайшлі на яго лецішчы ў Дзяржынскім раёне.
06.09.2010 У Гродне міліцыя зладзіла аблаву на крамольныя ўлёткі
Распаўсюднікаў апазіцыйных улётак чакалі 4 верасня на міні-рынках у Гродне людзі ў цывільным. У "засаду" патрапілі два сябры Аб'яднанай грамадзянскай партыі з “Пасланнем Яраслава Раманчука да прадпрымальнікаў”.
06.09.2010 Міліцыя адабрала “Народную праграму”
У Гомелі ля Дывыдаўскага рынку 3 верасьня быў затрыманы актывіст руху «За свабоду» Аляксандар Процка. Ён раздаваў буклеты з тэзамі «Народнай праграмы» Аляксандара Мілінкевіча.
02.09.2010 “Наша ніва” 15 верасня пачне спрачацца з Мінінфармацыі ў судзе
Разгляд скаргаў газеты “Наша ніва” ў дачыненні Міністэрства інфармацыі пачнецца 15 верасня ў Вышэйшым гаспадарчым судзе Беларусі, паведамляе БелаПАН. Такое рашэнне прынятае сёння, 1 верасня на папярэднім паседжанні суду па скаргах газеты. Рэдакцыя заявіла шэраг хадайніцтваў, у прыватнасці, аб выкліку ў суд спецыяліста-лінгвіста, сведкаў, а таксама аб далучэнні да справы шэрагу дакументаў. Усе хадайніцтвы былі задаволеныя.
01.09.2010 Затрыманні ў Брэсце
Актывістаў "Маладой Беларусі" затрымалі 31 жніўня за распаўсюд буклетаў Аляксандра Мілінкевіча.
31.08.2010 Затрымалі за распаўсюд указа Лукашэнкі
У Салігорску міліцыя затрымала апазыцыйную актывістку Тацьцяну Кучынскую
30.08.2010 Затрыманых актывістаў АГП адпусцілі без складання пратаколаў
Два актывісты Аб'яднанай грамадзянскай партыі Аляксандр Сцепаненка і Павел Яравік, затрыманыя ўчора за распаўсюджванне ўлётак на рынку ў Ждановічах, былі адпушчаныя ў той жа дзень без складання пратаколаў.
26.08.2010 Аштрафаваны маладафронтавец Алесь Кіркевіч
Намесьніка старшыні Маладога фронту з Гародні Алеся Кіркевіча аштрафавалі на 875 тыс. руб за распаўсюд адрукаванай прадукцыі ў межах кампаніі "Горад Наш!". Ён быў затрыманы 3 ліпеня супрацоўнікамі міліцыі. Пасьля складаньня пратаколу ў Цэнтральным РАУСе, у той жа дзень, міліцыя правяла дагляд кватэры юнака.
26.08.2010 У Гомелі канфіскуюць “Электрычку”
У Гомелі на праспэкце Кастрычніка міліцыя затрымала актывіста грамадзянскай кампаніі “Гавары праўду” Івана Гамарку.










