Навіны на тэму: свабода слова
01.10.2010 Валерыя Шчукіна пакаралі на мільён рублёў
Суд Ленінскага раёну Магілёва сёньня аштрафаваў праваабаронцу Валерыя Шчукіна на трыццаць базавых велічыняў — гэта адзін мільён пяцьдзясят тысяч рублёў. Судзьдзя Станіслаў Шандаровіч прызнаў яго вінаватым у вырабе, дастаўцы й распаўсюдзе друкаванай прадукцыі, вырабленай з парушэньнем беларускага заканадаўства.
30.09.2010 У Брэсце выклікаюць у КДБ журналіста
Журналіста Радыё Рацыя Зміцера Кіселя сёння выклікаюць на размову ў Брэсцкі аддзел КДБ, каб "высветліць праблемы якія апошнім часам узніклі вакол яго асобы".
28.09.2010 Інтэрнэт-бібліятэка Kamunikat.org запрашае на дзень нараджэння
Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org адзначае свой 10-ы дзень нараджэння. Дзень нараджэння ладзіць Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына». Імпрэза адбудзецца ў сераду, 29 верасня, у “Галерэі Ў” (праспект Незалежнасцi 37а, ст. м. Плошча Перамогi). Пачатак а 18-й гадзіне.
27.09.2010 Гродзенская міліцыя склала пратакол на Хрысціну Шацікаву
Супрацоўнікі гродзенскай міліцыі склалі пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні ў дачыненні да магілёўскай праваабаронцы грамадскай кампаніі “Наш дом” Хрысціны Шацікавай.
23.09.2010 Салігорскую прадпрымальніцу аштрафавалі за распаўсюд незалежнага друку
Прадпрымальніца з Салігорску Тацяна Кучынская аштрафаваная на 40 базавых велічыняў за распаўсюд незалежнага друку.
21.09.2010 Слухайце штотыднёвую праваабарончую праграму “Людзьмі звацца!” на хвалях Радыё Рацыі
Кожны аўторак у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Радыё Рацыя” - праграма “Людзьмі звацца!”, якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі. Праграма складаецца з чатырох паасобных рубрык: “Хроніка пераследу”, “Час выбару”, “Інтэрв’ю са змагаром за дэмакратычныя каштоўнасці” і “Захаваем жыццё”. Час выхаду праграмы ў эфір – 15-05. Таксама ў гэты час яе можна слухаць праз інтэрнэт на сайце www.racyja.com.
21.09.2010 «Рэпарцёры без межаў» выступілі з заявай
Міжнародная арганізацыя зноў выказвае заклапочанасць з нагоды цкавання беларускіх журналістаў ва ўмовах набліжэння прэзідэнцкіх выбараў, прызначаных на 19 снежня. Пра гэта гаворыцца ў заяве арганізацыі, распаўсюджанай 20 верасня.
20.09.2010 Яшчэ адно папярэджанне недзяржаўнаму выданню
Гэтым разам — «Брестской газете» за распаўсюд не адпаведнай рэчаіснасці інфармацыі.
17.09.2010 Замежныя журналісты заклікаюць абараніць сваіх калегаў у Беларусі
Прадстаўнікі міжнароднай журналісцкай супольнасьці рэкамэндуюць уладам Беларусі, Украіны і Расеі ўзмацніць заканадаўчую абарону журналістаў. Пра гэта гаворыцца ў заяве, прынятай у Кіеве на міжнароднай канфэрэнцыі "10 гадоў забойства Георгія Гангадзэ не раскрыта: пошук новых шляхоў барацьбы з беспакаранасьцю".
17.09.2010 «Народная воля» атрымала яшчэ адно папярэджанне
Яго падпісаў 13 верасня міністр інфармацыі Алег Праляскоўскі. Папярэджанне вынесена за парушэнне арт. 4 закона «Аб СМІ», які прадпісвае распаўсюджваць інфармацыю, што адпавядае рэчаіснасці.
16.09.2010 У Наваградку асуджаныя актывісты зь Бярозаўкі
Іван Дзяшук і Натальля Кацмаёр аштрафаваныя судом Наваградку на 20 базавых велічынь (700 тысяч рублёў) за распаўсюд улётак “Праўда Някляева”.
16.09.2010 Алесь Бяляцкі: Для СМІ ў Беларусі створаны ненармальныя ўмовы працы
У Беларусі для працы незалежных сродкаў масавай інфармацыі, асабліва напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў, створаны ненармальныя ўмовы. Пра гэта 16 верасня на прэс-канферэнцыі, прысвечанай пачатку кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары», казаў віцэ-прэзідэнт Міжнароднай Федэрацыі Правоў Чалавека (МФПЧ), старшыня незарэгістраванага Праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесь Бяляцкі.
16.09.2010 Праваабаронцы шчыра віншуюць БАЖ і ўсіх БАЖаўцаў!!!
Сёння БАЖу - 15 гадоў!!!
15.09.2010 Вышэйшы гаспадарчы суд адмовіў "Нашай ніве"
Вышэйшы гаспадарчы суд адмовіў "Нашай ніве" ў задавальненьні скаргаў на два папярэджаньні, вынесеныя газэце Міністэрствам інфармацыі.
14.09.2010 Андрэя Тычыну аштрафавалі за распаўсюд незалежных газэтаў
Актывіст дэмакратычнага руху з Салігорску Андрэй Тычына аштрафаваны судом на 1 мільён 225 тысяч рублёў (35 базавых велічыняў) за распаўсюд незалежнага друку.










