Навіны на тэму: свабода слова

18.10.2010 Мінгандлю зацікавілася газетамі, якія рэкламуюць «Белсат»

Рэдакцыя недзяржаўнай газеты «Информ-прогулка» атрымала афіцыйны запыт з Міністэрства гандлю з патрабаваннем тлумачэнняў з нагоды размяшчэння на яе старонках рэкламы спадарожнікавага тэлеканала «Белсат».

15.10.2010 Прэзідэнт абавязаў кіраўнікоў аблвыканкамаў сустракацца з журналістамі раз на квартал

І адмяніў штогадовы конкурс на лепшы артыкул аб праблемах дзяржаўнага будаўніцтва.

ЦВК вынес папярэджанне ініцыятыўнай групе Уладзіміра Някляева

14.10.2010 ЦВК вынес папярэджанне ініцыятыўнай групе Уладзіміра Някляева

Цэнтральная выбарчая камісія вынесла папярэджанне ініцыятыўнай групе па вылучэнні кандыдатам у прэзідэнты Беларусі лідара кампаніі "Гавары праўду!" Уладзіміра Някляева. Гэта першае папярэджанне, вынесенае ЦВК ініцыятыўнай групе прэтэндэнтаў на пасаду прэзідэнта на сёлетніх выбарах.

14.10.2010 “Праўда Някляева” будзе каштаваць салігорскаму актывісту 35 базавых

Мінскі абласны суд пакінуў у сіле рашэнне аб пакаранні актывіста кампаніі "Гавары праўду" Андрэя Тычыны штрафам у памеры 35 базавых велічынь.

13.10.2010 У Пінску кабельныя тэлесеткі спынілі паказ

Зранку па экранах тэлевізара прайшоў бягучы радок з інфармацыяй аб тым, што тэлетрансляцыя перарываецца з-за тэхнічнай прафілактыкі. Раней ”Эфир ТВ» аб спыненні тэлепаказу сваіх абанентаў папярэджваў за суткі.

Чарговы штраф за распаўсюд газеты «Витебский курьер»

12.10.2010 Чарговы штраф за распаўсюд газеты «Витебский курьер»

На 35 базавых велічынь (1 млн. 225 тыс. рублёў) аштрафавалі Віктара Рамнёва за «незаконны распаўсюд» газеты «Витебский курьер» (арт. 22.9 ч. 2 КаАП).

Слухайце штотыднёвую праваабарончую праграму “Людзьмі звацца!” на хвалях Радыё Рацыі

12.10.2010 Слухайце штотыднёвую праваабарончую праграму “Людзьмі звацца!” на хвалях Радыё Рацыі

Кожны аўторак у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Радыё Рацыя” - праграма “Людзьмі звацца!”, якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі. Праграма складаецца з чатырох паасобных рубрык: “Хроніка пераследу”, “Час выбару”, “Інтэрв’ю са змагаром за дэмакратычныя каштоўнасці” і “Захаваем жыццё”. Час выхаду праграмы ў эфір – 15-05. Таксама ў гэты час яе можна слухаць праз інтэрнэт на сайце www.racyja.com.

12.10.2010 Пра медыя-сітуацыю ў Беларусі гутарылі на кангрэсе Асацыяцыі еўрапейскіх журналістаў

Форум еўрапейскай журналісцкай арганізацыі, які прайшоў днямі ў Турцыі, абмеркаваў становішча са свабодай сродкаў масавай інфармацыі ў шэрагу краін Старога Свету. Адной з дзяржаў, на якіх сфакусавалі сваю ўвагу дэлегаты кангрэсу Асацыяцыі еўрапейскіх журналістаў (AEJ), была Беларусь.

У Магілёва з'явіўся новы інфармацыйны інтэрнэт-рэсурс

11.10.2010 У Магілёва з'явіўся новы інфармацыйны інтэрнэт-рэсурс

Дзвюхмоўны сайт арыентаваны ў першую чаргу на жыхароў абласнога цэнтру. «Асноўная задача GORAD.BY — аб’ектыўна падаваць гарадскія навіны, звесткі аб падзеях у краіне і свеце. Мы працуем для людзей!», — заяўляюць стваральнікі сайта.

Сайт ОГП три дня атакуют хакеры

11.10.2010 Сайт ОГП три дня атакуют хакеры

Сайт Объединенной гражданской партии не выдержал DDoS-атак и временно прекратил свою работу. Как рассказал новостному порталу UDF.BY лидер партии Анатолий Лебедько, внешнее воздействие на интернет-ресурс началось еще в пятницу.

Дырэктара «Віцебскага кур’ера» будуць судзіць

11.10.2010 Дырэктара «Віцебскага кур’ера» будуць судзіць

У аўторак у 11.30 у Лёзненскім раённым судзе распачнуцца слуханні адміністратыўнай справы Віктара Рамнёва.

Затрыманы наклад газэты “Віцебскі кур’ер”

10.10.2010 Затрыманы наклад газэты “Віцебскі кур’ер”

У Лёзьне затрымалі дырэктара незалежнай газэты «Віцебскі кур’ер» Віктара Рамнёва. Яго затрымалі без тлумачэньня прычын па дарозе з Смаленску, калі спадар Рамнёў вёз з друкарні 11 тысяч асобнікаў чарговага накладу выданьня.

Слухайце штотыднёвую праваабарончую праграму “Людзьмі звацца!” на хвалях Радыё Рацыі

05.10.2010 Слухайце штотыднёвую праваабарончую праграму “Людзьмі звацца!” на хвалях Радыё Рацыі

Кожны аўторак у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Радыё Рацыя” - праграма “Людзьмі звацца!”, якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі. Праграма складаецца з чатырох паасобных рубрык: “Хроніка пераследу”, “Час выбару”, “Інтэрв’ю са змагаром за дэмакратычныя каштоўнасці” і “Захаваем жыццё”.

05.10.2010 Нясвіжскія ўлады працуюць толькі з дзяржаўнай прэсай

Такую заяву зрабіў у размове з намеснікам галоўнага рэдактара газеты «Нясвіжскі час» Ігарам Еўтухам начальнік ідэалагічнага аддзелу Нясвіжскага райвыканкама Аляксандр Карнюшкін.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства